Выбрать главу

  Як заўсёды, час з'яжджаць дахаты падышоў залішне хутка. Гары, Рон, Герміёна, Фрэд, Джордж і Джыні селі ў адно купэ. Яны пастараліся ўзяць як мага больш ад апошніх некалькіх гадзін перад вакацыямі, калі ім яшчэ дазвалялася чараваць. Яны гулялі ў выбухаюшчыя хлапушкі, запусцілі апошнія філібустэраўскія петарды і патрэніраваліся ў абяззбройванні адзін аднаго з дапамогай магіі. Гары рабіў у гэтым вялікія поспехі.

  Яны ўжо амаль пад'ехалі да вакзалу Кінгс-Крос, калі Гары раптам успомніў адну рэч.

  - Джыні - а за якім заняткам ты заспела Персі, аб чым ён забараніў казаць?

  - Ах, гэта, - хіхікнула Джыні, - Ну... у Персі з'явілася дзяўчына.

  Фрэд выпусціў стос кніг на галаву Джорджу.

 - Што?

 - Гэта стараста з "Равенкла", Пенелопа Крысталуотар, - растлумачыла Джыні. - Гэта ёй ён пісаў усё мінулае лета. Ён увесь час таемна сустракаўся з ёй у школе. І я заспела іх, калі яны цалаваліся ў пустым класе. Ён так знерваваўся, калі яна - ну, вы разумееце - калі на яе напалі. Вы не будзеце яго дражніць? Не? - дадала яна ўсхвалявана.

  - Не смеем і марыць аб гэтым, - сказаў Фрэд з выглядам імянінніка.

  - Ні ў якім разе, - драпежна ўхмыльнуўся Джордж.

"Хогвартс-Экспрэс" запаволіў ход і спыніўся.

  Гары дастаў пяро і кавалачак пергамента і звярнуўся да Рону з Герміёной.

  - Гэта завецца "нумар тэлефона", - сказаў ён Рону, двойчы надрапаў адныя і тыя ж лічбы, разарваў пергамент напалам і працягнуў сябрам. - Летась я распавядаў твайму таце, як карыстацца тэлефонам - ён ведае. Патэлефануй мне да Дурслі, добра? Я не вынесу цэлых два месяца сам-насам з Дадлі ...

  - Твае дзядзька і цётка будуць ганарыцца табой, так? - сказала Герміёна, калі яны сыйшлі з цягніка і ўліліся ў натоўп, які спяшаўся да чароўнага бар'ера. - Калі пазнаюць, што ты зрабіў сёлета?

  - Ганарыцца? - перапытаў Гары. - З глузду з’ехала? Столькі магчымасцяў памерці, а я ні адной не скарыстаўся? Ды яны ўзвар'яцеюць!...

  Усе разам хлопцы прайшлі скрозь бар'ер і вышлі ў свет маглаў.

Канец.