Выбрать главу

  - Няма чаго дзюба адварочваць - ясі што даюць, - сувора сказаў ёй Гары.

   Ён паставіў пустую міску на падлогу побач з дзверцамі і лёг назад на ложак, адчуваючы яшчэ большы голад, чым да супу.

   Ну добра, можа быць, праз чатыры тыдні ён усё яшчэ будзе жывы. Што адбудзецца, калі ён не прыедзе ў "Хогвартс"? Дашлюць каго-небудзь даведацца, што з ім здарылася? Ці змогуць яны прымусіць Дурслі адпусціць яго?

   Шарэла, і пакой апускаўся ў цемру. Скатаваны бясплоднымі разважаннямі, пытаннямі, на якія не было адказу і галодным бурчаннем у жываце, Гары праваліўся ў сон.

   Яму прыснілася, што ён сядзіць у заапарку, у клетцы з таблічкай "НЕПАЎНАЛЕТНІ ВЯДЗЬМАК". Людзі ўзіраюцца на яго скрозь рашотку, а ён, галодны і саслабелы, ляжыць на саломе. У натоўпе ён адрозніў твар Добі і паклікаў яго, просячы аб дапамозе, але Добі толькі крыкнуў у адказ: "Гары Потэр тут у бяспецы, сэр!" і знік. З'явіліся Дурслі . Дадлі стаў тузаць дубцы рашоткі і здзеквацца з яго.

   - Не трэба, - прамармытаў Гары, спрабуючы пазбавіцца ад дакучлівага грукату, - пакінь мяне ў спакоі… я жадаю спаць…

   Ён расплюшчыў вочы. Месяцовае святло пранікала скрозь зарэшачаныя вокны, асвятляючы ложак. І хтосьці сапраўды глядзеў на яго з вакна: вяснушчаты, рудавалосы, доўганосы хтосьці.

   За акном быў Рон Уізлі.

— РАЗДЗЕЛ III —

Нара

- Рон! - толькі і здолеў вымавіць Гары, падпаўзаючы па ложку бліжэй да акна і прыўздымаючы ўверх раму, каб яны з Ронам змаглі паразмаўляць праз краты. - Рон, як ты… адкуль ты…

  Тут сківіца ў яго так і адвалілася: яго мозг нарэшце ўвабраў у сябе ўсю неверагоднасць таго, што адбывалася. Рон высоўваўся з акна старога прыпаркаванага ў паветры аўтамабіля брудна-нябёснага колеру. З пярэдніх сядзенняў усміхаліся Фрэд і Джордж, двайняты, старэйшыя браты Рона

  - Як жыццё, Гары? - спытаў Джордж.

  - Што з табой здарылася? - забалбатаў Рон. - Чаму ты не адказваў на лісты? Я цябе разоў дванаццаць запрашаў у госці! А потым тата сказаў, што табе даслалі афіцыйнае папярэджанне за вядзьмарства на вачах у маглаў…

  - Гэта не я… А ён адкуль даведаўся?

  - Ён жа працуе ў Міністэрстве, - растлумачыў Рон. - І ты ж ведаеш, нам нельга чараваць…

- Хто б казаў, - усміхнуўся Гары, выразна паглядзеўшы аўтамабіль, які завіс у паветры.

- Гэта не лічыцца, - заявіў Рон. - Машыну мы ўсяго толькі пазычылі. Яна татава, гэта не мы яе зачаравалі. А вось на вачах у маглаў…

  - Ды кажу я табе, гэта не я… але гэта доўга тлумачыць… слухай, можаце вы сказаць у "Хогвартсе", што Дурслі мяне замкнулі і не дазваляюць мне ісці ў школу, а з дапамогай вядзьмарства я, вядома ж, адсюль вызваліцца не магу, таму што ў Міністэрстве вырашаць, што два парушэнні за тры дні – гэта залішне, і тады…

  - Не стагні, - перапыніў яго Рон. - Мы прыехалі за табой.

  - Але ж вам таксама нельга чараваць…

  - А нам і не трэба, - хмыкнуў Рон, матнуўшы галавой у бок пярэдняга сядзення, - забыў, ці што, каго я сабою прыхапіў?

  - Прывяжы вось гэта да кратаў, - загадаў Фрэд, кідаючы Гары канец вяроўкі.

  - Калі прачнуцца Дурслі , мне канец, - сказаў Гары, пасля таго, як моцна прывязаў вяроўку. Фрэд завёў рухавік.

  - Не бойся, - сказаў Фрэд, - і адыдзі ўбок.

  Гары адсунуўся далей ад акна, углыб пакою, і ўстаў побач з Хэдвіг, якая, падавалася, усвядоміла ўсю важнасць моманту і паводзіла сябе вельмі ціха. Рухавік набіраў абароты, равеў усё гучней, і ўрэшце краты з грукатам адарваліся ад аконнага праёму, а Фрэд разам з аўтамабілем паляцеў кудысьці ў неба. Гары падбег да акна і ўбачыў, што краты на вяроўцы боўтаюцца ў некалькіх метрах ад зямлі. Рон, крэхчучы ад натугі, цягнуў іх ў машыну. Гары напружана ўслухваўся, але са спальні Дурслі не даносілася ані гуку.

  Калі краты былі нарэшце пакладзена на задняе сядзенне побач з Ронам, Фрэд заднім ходам падаў аўтамабіль да акна, імкнуўшыся прысунуцца як мага бліжэй.

  - Залазь, - сказаў Рон.

  - Але… усе мае школьныя рэчы… палачка… мятла…

  - Дзе?

  - Зачыненыя ў шафе пад лесвіцай, а я не магу выйсці з пакоя…

  - Не праблема, - бестурботна кінуў Джордж з пярэдняга пасажырскага сядзення. - Ну-ка, Гары, сыйдзі з дарогі.

  Фрэд з Джорджам лёгка, па-кацінаму, перабраліся праз акно ў пакой. З імі і сапраўды не згінеш, падумаў Гары, убачыўшы, што Джордж дастаў з кішэні шпільку і пачаў асцярожна паварочваць яе ў замку.