Выбрать главу

Гары ўздрыгануўся і азірнуў Плошчу Магнолій. Ён ня ведаў, што з ім будзе надалей. Ці яго арыштуюць, ці папросту аб’явяць ў Вядзьмарскім Свеце па-за Законам? З нясцерпнаю тугою ў сэрцы ён думаў аб Роне з Герміёнаю. Гары ведаў, што ня гледзячы на тое, ці ён злачынца, ці не, сябры жадалі б яму зараз дапамагчы, але ж яны былі ў іншым Свеце, да таго ж ён застаўся без Хэдвіг і звязацца з імі ня мог.

Хлопец ня меў нават маглаўскіх грошаў. Ён меў у гаманцы крыху чараўніцкіх грошаў, але большасць з багацця пакінутага яму бацькамі знаходзілася ў Грынгатцкім Вядзьмарскім Банку ў Лондане. Яму анізашто не дацягнуць сваю валізу да Лондана, калі толькі...

Гары зірнуў на чароўную палачку, якую ўсё яшчэ трымаў у руцэ. Сэрца яго балюча грукатала, хлопчык вырашыў, што калі ён усё роўна ўжо выключаны з Хогватсу, яшчэ адно чараванне аніпашкодзіць яго стану. Ён меў Мантыю-Невідзімку, пакінутую ў спадчыну бацькам...  Што калі магічным чынам зрабіць валізу лягчэйшай, прывязаць да мятлы і схаваўшыся пад Мантыяй адляцець да Лондану? Тады ён можа забраць са свайго рахунку астатнія грошы і... распачаць жыццё выгнанніка. Перспектыва была жудаснай, але сядзець на месцы ён ня мог, ці прыйдзецца тлумачыць маглаўскай паліцыі, што ён тут забыўся, глыбокай ноччу з поўнай валізай падручнікаў па замовах і мятлой.

Гары зноўку раскрыў валізу і пачаў капацца ў яе змесціве, шукаючы Мантыю-Невідзімку... Але не дасягнуўшы сваёй мэты, раптоўна выпрастаўся і зноў азірнуў Плошчу.

Па дзіўным паскубванні ў патыліцы хлопец адчуў, што за ім сочаць, але ж вуліца казалася пустыннай і ані ў водным са шматлікіх дамоў у наваколлі не ззяла святло.

Гары зноў нахіліўся да валізы, але адразу ж выпрастаўся, сціскаючы палачку ў руцэ. Хлопец не тое, каб пачуў, ці ўбачыў, а нейкім нейкім шостым пачуццём зразумеў, што ззаду яго, у вузкай шчыліне паміж гаражом і плотам нехта стаіць. Гары пакасіўся на цёмны праход. Толькі калі істота варухнецца ён можа зразумець, ці то вулічны кот, ці... хтось іншы.

“Люмас”- прамармытаў Гары і на кончыку яго палачкі загарэўся асляпляльны агенчык. Ён падняў палачку над галавой і пакрытыя галькай сцены навакольных дамоў заззялі; дзверы гаража пачалі блішчэць, а ля іх, Гары амаль што выразна ўбачыў нязграбную фігуру даволі агромістай істоты з бліскучымі вачыма.

Гары зрабіў крок назад. Яго ногі спатыкнуліся аб уласную валізу і хлопец паваліўся. Яго палачка выпала з рук, ён раскінуў іх, папытаўшыся захаваць раўнаваху, але цяжка зваліўся ў дажджавы сцёк.

Раздаўся аглушальны БУХ і Гары быў вымушаны закрыць рукамі вочы, бо нешта асляпіла яго...

З енкам хлопец адскочыў з дарогі на тратуар і зрабіў гэты даволі сваечасова. Секундаю пазьней на том месцы, дзе ён толькі што быў  паказаліся фары і пара гігантцкіх колаў завішчала супыняючыся. Калі Гары падняў галаву, ён убачы, што фары і колы належылі  трохпавярховаму пурпурова-фіялетаваму аўтобусу, як узнік з паветра. Над ветравым шклом ззялі залатыя літары “Начны Омнібус”.

Дзелю секунды, Гары разважаў, ці не аглушыла яго падчас падзення. Але тут з расчыненых дзвярэй выскочыў кандуктар і пачаў громка казаць у ноч.

“Сардэчна запрашаем вас ў Начны Омнібус, хуткая дапамога для чараўнікоў і ведзьмакоў апынуўшыхся ў цяжкім становішчы. Толькі прагаласуйце стоячы на абочыне сваёй чароўнай палачкай і мы ў стане давесці вас да любога месца ў якое вы пажадаеце. Мае імя Стэн Шунпайк і я ваш кандуктар, гэтым ве...”

Кандуктар раптоўна супыніўся. Толькі зараз ён заўважыў Гары, які працягваў сядзець на зямлі. Хлопчык схапіў сваю палачку і падняўся з зямлі. Падыйшоўшы бліжэй да Стэна Гары заўважыў, што той быў гадоў на пяць старэйшы за яго. На выгляд кандуктару было васямнаццаць ці дзевятнаццаць год, ня больш. Ён меў адтапыраныя вушы і злёгу вуграваты твар.

- Ты што там робіш?- спытаў Стэн, перайшоўшы на звычайную мову.

- Падслізнуўся,- адказаў Гары.

- А якога ты падсізгіваўся?-  пасміхнуўся Стэн.

- Хіба я наўмысна,- раздражнённа адказаў хлопчык. Адно калена на джынсах разарвалося, а бок якім Гары паваліўся на тратуар крывеў. Раптоўна ён ўспомніў прычыну свайго падзення і хутка павярнуўся, каб паглядзець, што там было паміж гаражом і плотам. Фары Омнібуса добра асвятлялі гэтае месца, але там ўжо анікога не было.

- Якога ты там згубіў?- спытаўся Стэн.

- Там быў нехта вялізны,- прамовіў Гары, паказваючы на праход,- Падобны на сабаку, толькі вельмі агромістага.