- Рэмус,- цяхка дыхаючы прамармытаў Пэцігру і Гары заўважыў, як яго азызлы твар абляпілі кропелькі поту,- Ты ж ня верыш яму... Ён жадае забіць мяне, Рэмус...
- Мы здагадаліся,- халодна адказаў Люпін.- Пітэр, я б хацеў высветліць адно-два пытання, калі ты...
- Ён з’явіўся, каб другі раз паспрабаваць забіць мяне!- нечакана завішчаў Пэцігру кажучы на Блэка сярэднім пальцам, бо як заўважыў Гары, паказальнага ў яго не было.- Ён ужо забіў Лілі і Джэймса, а зараз збіраецца забіць мяне... Ты павінен дапамагчы мне, Рэмус...
Блэк зірнуў на Пітэра сваімі бяздоннымі вачыма, яго твар пачаў яшчэ больш нагадваць чэрап.
- Ніхто не заб’е цябе, пакуль не будуць высветлены ўсі пытанні,- сказаў Люпін.
- Высветліць пытанні?- правіскатаў Пэцігру, працягваючы шалёна зыркаць вакол сябе, яго вочы стрэлілі на вокны, потым на дзверы і зноў на вокны.- Я ведаў што ён прыйдзе за мною. Ведаў што ён вернецца. Я чакаў гэтага дванаццаць год!
- Ты ведаў, што Сірыюс вырвецца з Азкабана?- спытаўся Люпін і яго лоб пакрыўся зморшкамі,- Вырвецца, ня гледзячы на тое, што да яго гэтага ніхто не рабіў?
- Ён атрымаў ад Цемры сілы, аб якіх мы можам толькі марыць,- пранізліва галасіў Пітэр,- як, яшчэ ён мог гэта зрабіць? Мяркую, што Той Каго Нельга Менаваць, навучыў яго сякім-такім штукам!
Блэк зарагатаў, яго жудасны і невясёлы смех напоўніў увесь пакой.
- Ці ж гэта мяне вучыў сваім штукам Вальдэморт?- прамовіў ён.
Пэцігру уздрыгануўся так, бы Блэк шчоўкнуў перад яго тварам пугаю.
- Што, дрыжыкі прадзіраюць пры ўзгадке свайго старога гаспадара?- спытаўся Блэк.- Не вінавачу цябе ў гэтым! Яго хэўра не вельмі задаволена табою?
- Ня ведаю... пра што ты кажаш, Сірыюс...- прамармытаў Пітэр. Яго твар ззяў ад пота, а дыханне было хутчэй, чым гэта можна было сабе ўявіць.
- Ты хаваўся гэтыя дванаццаць год не ад мяне,- прамовіў Блэк,- ты хаваўся ад старых саўдзельнікаў і прыхільнікаў Вальдэморта. У Азкабане я чуў пра што яны гавораць, Пітэр... яны лічаць, што ты памёр, інакш табе прыйшлося адказваць перад імі... Я чуў, як яны крычаць ува сне. Здаецца яны лічаць, што здраднік падмануў іх... што Вальдэморт пайшоў да Потэраў па тваёй звестке... і там сустрэў згубу. І не ўся яго хэўра трапіла ў Азкабан, сёй-той чакае сваго часу, робячы выгляд, што зразумеў памылковасць сваіх дзей... Што будзе, калі яны даведаюцца, што ты жывы, Пітэр..?
- Ня ведаю, пра што ты кажаш,- зноўку прамовіў Пэцігру. Ён выцер свой твар рукавом мантыі і зірнуў на Люпіна.- Не слухай яго, Рэмус... ён звар’яцеў...
- Павінен прызнаць, Пітэр,- спакойна прамовіў прафесар Люпін,- што мне цяжка зразумець, чаму цалкавіта невіноўны чалавек пажадаў дванаццаць год насіць пацучынае аблічча.
- Невіноўны, але перапужаны!- вішчаў Пэцігру.- А калі б прыхільнікі Вальдэморта і перследавалі мяне, дык толькі за тое, што праз мяне трапіў у Азкабан адзін з іх лепшых людзей... шпіён – Сірыюс Блэк!
Блэк скруціў морду.
- Як ты смееш,- прагыркаў Блэк, быццам працягваў быць мядзведзепадобным сабакам.- Ці гэта я шпіён Вальдэморта? Ці можа гэта я спрадвеку сцяліўся перад тымі хто быў мацней і магутней за мяне? Не, гэта быў ты Пітэр... Я дагэтуль не ўцямлю, чаму я з самога пачатку не зразумеў, што ты здольны на гэта. Цябе ж заўжды падабаліся сябры, якія маглі бы паклапаціцца аб цябе? Спачатку гэты былі... я, Рэмус... і Джэймс...
- Я – шпіён... ці ты не здурнеў... ніколі... не ўяўляю, як ты толькі мог сказаць гэта...
- Лілі і Джэймс зрабілі цябе сваім Сакрэтным ахоўнікам, па маёй прапанове,- прасыкаў Блэк, настолькі злосна, што Пэцігру адскочыў назад.- Я меркаваў, што гэта ідэальны план... блефа... Што Вальдэморт абавязкова прымецца шукаць МЯНЕ і яму ніколі не прыйдзе на галаву, што яны пад аховай гэткай слабой і бяздарнай істоты, як ты... Напэўна гэта быў самы найвялікшы момант твайго няшчаснага жыцця, калі ты паведаміў Вальдэморту, дзе схованка Потэраў.
Пэцігру нешта разгублена замармытаў. Гары чуў асобныя словы накшталт “ненатуральна” і “бязглуздзе”, але не мог не заўважыць яго папялова-шэрага твару і тое, як Пітэр працягваў стрэліць вачыма ў напрамку вакна і дзвярэй.
- Прафесар Люпін?- нясмела спыталася Герміёна.- Можна... можна задаць пытанне?
- Зразумела ж, Герміёна,- ветліва прамовіў настаўнік.
- Нуу... Скаберс... ой, то бок... гэты чалавек... ён спаў у адным пакоі з Гары, на працягу трох год. Калі ён працуе на Самі Ведаеце Каго, чаму дагэтуль ён не спрабаваў якімсь чынам пашкодзіць Гары?
- Вось!- пранізліва загаласіў Пэцігру, кажучы на Герміёну сваёй пакалечанай рукою.- Дзякуй! Бачыш, Рэмус? Я і валаска не крануў на гарынай галаве! Калі я здраднік, чаму?