Выбрать главу

Імгненне - другое Гары вагаўся, але Рону зараз яны анічым не маглі дапамагчы, а сабачае скуголенне, казала аб тым, што з Блэк трапіў у бяду...

Гары пабег, Герміёна рушыла следам. Вой здавалася ачуваўся дзесь паблізу ад возера. Яны кінуліся туды. Гары бег з шалёнай хуткасцю, не разумеючы, чаму яго пранізае холад...

Вой супыніўся. Гары і Герміёна выбеглі на бераг і ўбачылі... Сірыюс зноў перавараціўся на чалавека. Ён стаяў на карачках, апусціўшы галаву паміж рук.

- НЕ,- стагнаў ён,- КАЛІ ЛАСКА... НЯ ТРЭБА...

І тут Гары ўбачыў іх. Дэментары, не меньш за сотню, слізгалі да іх адзінай чорнай масай. Хлопчык азірнуўся навокал. Яго вантробы пранізала ільдзяным холадам, вочы пачала засцілаць смуга, а яны ўсё набліжаліся і набліжаліся з цемры, абкружаючы іх...

- Герміёна, думай аб чымсці сапраўды шчаслівым!- загаласіў Гары, падымаючы палачку. Ён жахліва замыргаў, каб ачысціць свой зрок і захістаў галавою, каб пазбавіцца ад слабых крыкаў, што гучалі ў яго розуме...

“Я адпраўляюся жыць да свайго хроснага. Я пакідаю Дурслі.”

Гары прымусіў сябе думаць аб Сірыюсе і толькі аб ім, а потым манатонна запеў:

- Экспекта патронум! Экспекта патронум!

Блэк ўздрыгануўся, паваліўся на спіну і ляжаў нерухома, смяротна бледны.

“З ім усё будзе добра. З яго здымуць абвінавачанні і я буду жыць разам з ім.”

- Экспекта патронум! Герміёна, дапамажы мне! Экспекта патронум!

- Экспекта...- зашапатала Герміёна,- экспекта... экспекта...

Але яна не магла вымавіць замову. Дэментары наблізіліся і зараз былі не больш чым у дзесяці футах ад іх. Яны стварылі вакол Гары і Герміёны суцэльную сцяну і працягвалі набліжацца...

- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!- залямантаваў Гары, спрабуючы перакрычаць енкі, што луналі ў яго вушах.- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!

Танюткі струменчык срэбра выляцеў з яго палачкі і бы туман завіс перад ім. У гэты ж момант, Гары адчуў, як Герміёна знепрытомеўшы, павалілася на зямлю. Ён застаўся адзін... зусім адзін...

- Экспекта... экспекта патронум...

Гары адчуў, як яго калені стукнуліся аб халодны траўнік. Вочы пазасцілала смуга. Ён прыкладаў вялізарныя высілкі, каб змагацца, каб памятаць... Сірыюс не вінаваты... не вінаваты...

“... з намі ўсё будзе добра... мы будзем жыць разам...”

- Экспекта патронум!- выдыхнуў ён.

У слабым святле свайго патронуса, хлопчык ўбачыў, як паблізу ад яго супыніўся адзін з дэментраў. Ён не мог прайсці праз воблака срэбнага туману начараванага Гары. З-пад плашча высунулуся мёртвая склізкая рука і зрабіла жэст, бы спарабуючы адштурхнуць патронус у бок.

- Не...- задыхаючыся вымавіў Гары,- не... Ён не вінаваты... экспекта... экспекта патронум...

Хлопчык адчуў, як дэментары сочаць за ім, чуў іх бразгочушчае дыханне, якое злосным ветрам лунала вакол яго. Бліжэйшы ад Гары дэментар здавалася разглядае яго. Потым істота падняла свае гнілыя рукі да твару і... зняла свой каптур.

Там дзе павінны былі быць вочы, Гары ўбачыў толькі пустыя вачніцы пакрытыя тонкай, шэрай, шалудзівай скурай. Але дэментар меў рот... шырока раскрытую дзіру, якая з перадсмяротным хрыпам ўсмоктвала ў сябе паветра.

Гары паралізавала жахам і ён не мог ані рушыць, ані гаварыць. Яго патронус замігцеў і знік. 

Белая смуга асляпіла яго. Ён працягваў змагацца... экспекта патронум... Хлопчык анічога ня бачыў... ён адчуў у далечыні знаёмыя енкі... экспекта патронум... сярод смугі Гары намацаў ляжачага на траўніку Сірыюса і схапіў за руку... дэментары не атрымаюць яго...

І тут пара моцных, халодных рук схапіла Гары за шыю. Яго пераварочвалі дагары тварам... Гары адчуваў дыханне дэментара... ён будзе першым у чарзе... Хлопчык адчуў гніласнае дыханне... у яго вушах енчыла маці... гэты крык будзе апошнім, што ён калі-небудзь пачуе...

Потым праз смугу ў якой ён тануў, Гары быццам заўважыў срабрыстае святло, яно станавілася ярчэй і ярчэй... хлопец адчуў, як падае на траву...

Гары ляжаў тварам уніз, ён быў занадта слабы, каб варухнуцца, яго калаціла і нудзіла. Гары расплюшчыў вочы. Вакол яго трава ззяла ад асляпляльнага святла... енкі прыпыніліся, а холад адступіў...

Хтось адганяў дэментараў... кружляючы вакол яго, Сірыюса і Герміёны... Бразгочушчае смактанне аддалялася. Дэментары сыходзілі... вакол зноўку стала цёпла.

Сабраўшы апошнія кроплі сілы, Гары на колькі цаляў падняў твар і ўбачыў жывёлу аточаную святлом, якая скочыла праз возера прэчкі ад іх. Яго вочы засціў пот і ён бачыў усё вельмі размытым. Хлопчык паспрабаваў зразумець, што гэта была за істота... яна была бліскучай нібы аднарог. Змагаючыся сам з сабой, каб зноў не згубіць прытомнасць, Гары ўбачыў, як істота прыпыніла сваё галапаванне дасягнуўшы другога берага. Імгненне, Гары бачыў, як жывёла асвятліла кагосьці, хто вітаў яе вяртанне... ён падняў руку каб прылашчыць яе... ён выглядаў дзівосна знаёмым... але гэта немагчыма...