Гары нічага не разумеў. Ён быў не ў стане аб нечым думаць. Хлопчык адчую, як апошнія сілы пакінулі яго. Галава стукнулася аб зямлю і ён страціў прытомнасць.
— РАЗДЗЕЛ XXI —
Сакрэт Герміёны
- Жахлівыя справы... я ў абурэнні... гэта цуд, што аніхто не памёр... спрадвеку падобнага не здаралася, гэта як... гром сярод яснага неба, якое шчасце, Снэйп, што вы былі там...
- Дзякую, міністр.
- Ордэн Мэрліна другой ступені, думаю так. А калі прыкласці напаганні і першай!
- Я сапраўды вам, шчыра дзякую, міністр.
- Ваша гідкая рана... мяркую, гэта справа Блэка?
- На самой справе, гэта былі Потэр, Візлі і Грэйнджэр, міністр...
- Не!
- Блэк зачараваў іх, я адразу ж гэта заўважыў. Калі меркаваць па іх паводзінах, гэта была Падманная Замова “Канфундус”. Здаецца ён прымусіў іх лічыць, што можа быць невінаватым. Яны не адказвалі за свае паводзіны. З іншага боку, з-за іх умяшальніцва, у Блэка была добрая магчымасць збегчы... здаецца яны папросту вырашылі злавіць Блэка самастойна. Дагэтуль ім шмат што сходзіла з рук... баюся, гэта стала прычынай іх празмерна высокіх думак аб сабе... асабліва ў Потэра, якому дырэктар даў завялікую волю...
- А, ну так, Снэйп... Гары Потэр, вы ж ведаеце... мы заўжды заплюшчваем вочы на тое, што яго датычыцца.
- Але... ці заслугоўвае ён, гэткага спецыяльнага стаўлёння да яго асобы? Напрыклад я адношуся да яго, як да любога іншага вучня. Любы навучынец быў бы неадкладна выгнаны са школы... як мінімум за тое... што паставіў пад гэткую небяспеку сваіх сяброў. Глядзіце, міністр: ён дзейнічаў супраць ўсіх школьных правіл... і гэта ўлічваючы тое, што меры засцярогі былі прыняты, менавіта дзеля яго бяспекі, а ён... быў ноччу, па-за межамі школы, ды яшчэй і размаўляў пры гэтым з ваўкалакам і забойцам... Больш таго, у мяне ёсць падставы меркаваць, што ён, акрамя ўсяго, незаконна наведваў Хогсмід...
- Ну, ну... пагледзем, Снэйп, пагледзем... хлапчук хутчэй за ўсё, папросту зглупіў...
Гары ляжаў шчыльна заплюшчыўшы вочы і прыслухоўваючыся. Ён адчуваў найвялізную слабасць. Словы што ён чуў здавалася вельмі павольна ішлі ад вушэй да яго мозгу, таму зразумець што-небудзь было вельмі цяжка. Ён адчуваў сябе так, быццам яго рукі і ногі наліліся свінцом, а павекі былі настолькі цяжкімі, што было немагчыма расплюшчыць вочы... Гары жадаў толькі аднога, ляжаць ў гэтым далікатным ложку, заўжды...
- Што мяне здзівіла больш за ўсё, дык гэта паводзіны дэментараў... Снэйп, вы сапраўды ня ведаеце, хто адагнаў іх?
- Ані, міністр. Калі я апрытомеў, яны ўжо разыходзіліся на свае месцы, ля ўваходаў...
- Неверагодна. Я разумею – Блэка, а Гары, а дзяўчынку...
- Калі я дабег да іх, яны ўжо былі знепрытомленымі. Я першым чынам звязаў Блэка, а потым выклікаў насілкі і даставіў іх усіх у замак.
Яны сціхлі. У гэты момант гарын мозг, здавалася пачаў працаваць крыху хутчэй і ў яго засмактала ў жываце з голаду...
Ён расплюшчыў вочы.
Навокал усё было злёгку размытым. Нехта зняў з яго акуляры. Хлопчык ляжаў у цёмным шпітальным крыле. У іншым кутку палаты, Гары заўважыў мадам Помфрэ, што стаяла спіной да яго, схіліўшыся над нечым ложкам. Гары прыжмурыўся. З-за рукой лекаркі, ён заўважыў рудыя валасы Рона.
Гары павярнуў галаву ў іншы бок. Праваруч яго ў ложку, асветленная месячным святлом ляжала Герміёна. Яе вочы таксама былі расплюшчаны. Герміёна ляжала, не
варухнуўшыся, бы скамянелая, але заўважыўшы, што Гары таксама ня спіць, прыціснула палец да вуснаў, а потым паказала на дзверы, што выходзілі ў калідор. Яны былі крыху прыадчынены і аддтуль былі чутны галасы Карнэліюса Фаджа і Снэйпа.
Мадам Помфры рушыла па палаце да гарынага ложка. Ён павярнуў галаву і паглядзеў на яе. Лекарка несла яму самую агромістую плітку шакаладу, якую ён бачыў у сваім жыцці. Яна больш нагадвала невялічкі валун.
- О, ты прачнуўся!- жыва прамовіла яна і пачала невялічкім малаточкам разбіваць плітку на асобныя кавалкі.
- Як там Рон?- адначасова спыталіся Гары і Герміёна.
- Жыць будзе,- змрочна адказала лекарка.- А што датычыцца вас двух, вы застанецесь тут пакуль я не буду задаволена вашым станам... Потэр, ты куды сабраўся?
Гары сеў у ложку, апрануў акуляры і ўзяў у рукі палачку.
- Мне трэба пабачыцца з дырэктарам,- адказаў ён.
- Потэр,- супакойваючы яго, прамовіла мадам Помфры,- усё файна. Блэка схапілі. Ён зараз замкнёны ў адным з верхніх пакоеў. З хвіліну на хвіліну аб’явяцца дэментары, каб выканаць Пацалунак...