Выбрать главу

- Цяперча ваша чарга слухаць і прашу не перапыняць мяне, бо ў нас замала часу,- спакойна прамовіў ён.- Акрамя вашых слоў не існуе іншых  доказаў у падтрымку гісторыі Блэка... тым больш, што словы двух трынаццацігадовых чараўнікоў анізашмат каго пераканаюць. Поўная вуліца сведкаў клялася, што на ўласныя вочы бачыла, як Сірыюс забівае Пэцігру. Я сам у свой час даваў у Міністэрстве паказанні наконт таго, што Блэк быў Сакрэтным Ахоўцам Потэраў.

- Яе можа падцвердзіць прафесар Люпін...- сказаў Гары, не ў сілах стрымліваць сябе.

- Прафесар Люпін зараз недзе глыбока ў Забароненым Лесе і не ў сілах штось паведаміць. А калі ён зноў перавараціцца на чалавека будзе ўжо запозна і Сірыюс будзе горш чым мёртвы. Да таго дадам, што сярод чараўнікоў ваўкалакі маюць настолькі моцны недавер, што яго доказы будуць мець мізэрны ўплыў... да таго ж яны з Сірыюсам старыя сябрукі...

- Але...

- ПАСЛУХАЙ МЯНЕ, ГАРЫ. Зразумей мяне, ужо занадта позна. І ты сам бачыш, што версія падзей ад прафесара Снэйпа значна пераканаўчая за тваю.

- Ён жа ненавідзіць Сірыюса,- у адчаі прамовіла Герміёна.- І ўсё з-за таго дурнога жарта, што Сірыюс колісь сатварыў з ім...

- Сірыюс таксама вёў сабе ані як невіноўны чалавек. Ён напаў на Тлустую Пані... пранік ў Грыфіндорскую Вежу з нажом... без Пэцігру, жывога ці памерлага ў нас няма шанцу аспрэчыць прысуд Сірыюса.

- Але вы верыце нам.

- Так, я веру,- спакойна працягваў Дамблдор,- але я ня маю ўлады, каб паказаць астатнім праўду ці аспрэчыць загад Міністра па магічных справах...

Гары паглядзеў на гэты суворы твар і адчуў, як быццам зямля плыве з-пад яго ног. Ён абвыкся да думкі, што Дамблдор у стане вырашыць усё. Ён чакаў, што Дамблдор прама з паветра выне якоесь рашэнне. Але не... іх апошняя надзея згублена.

- Што нам зараз патрэбна больш за ўсё,- павольна сказаў Дамблдор і яго блакітныя вочы перамясціліся з Гары на Герміёны,- крыху больш ЧАСУ.

- Але...- пачала Герміёна. І тут яе вочы моцна пашырыліся.- АЁЙ!

- А зараз, слухайце уважліва,- прамовіў Дамблдор вельмі ціха, але вельмі выразна.- Сірыюс зачынены на восмым паверсе ў кабінэце прафесара Флітвіка. Гэта трынаццатае вакно зправа ад Заходняй Вежы. Калі ўсё атрымаецца вы зможаце ўратаваць не адно нявіннае жыццё. Але абодва памятайце: “Вас аніхто не павінен бачыць.” Міс Грэнджэр, вы ведаеце закон і... ведаеце пра што ідзе гаворка... Вас... аніхто... не... павінен... бачыць.

Гары не мог зразумець, што тут адбываецца. Дамблдор павярнуўся на абсцасах, падыйшоў да дзвярэй і павярнуўся.

- Я збіраюся зачыніць дзверы пакою. Зараз,- ён зірнуў на гадзіннік,- пяць хвілінаў да апоўначы. Міс Грэнджэр, думаю трох круткоў павінна хапіць. Поспехаў.

- Поспехаў?- прамармытаў яго словы Гары, калі дзверы за Дамблдорам зачыніліся.- Трох круткоў? Аб чым ён казаў? Што мы павінны зрабіць?

Тым часам Герміёна штось нязграбна імкнулася намацаць за каўнерам сваёй мантыі. Нарэшце адтуль паказалася вельмі танюткі і неверагодна доўгі залаты ланцужок.

- Гары, ходзь сюды,- шпарка прамовіла яна,- Хуценька, хуценька!

Гары ў моцным здзіўленні кінуўся да яе. Герміёна цяпер трымала ланцужок у руках, а на яго канцы матляўся маленечкі, зіхатлівы пясочны гадзіннік.

- Ну..?

Яна накінула ланцужок і на яго шыю.

- Гатовы?- прашапатала яна.

- Што мы збіраемся рабіць?- спытаўся, неверагодна разгублены Гары.

Герміёна тры разы крутанула пясочны гадзіннік.

Цёмная палата растварылася. У Гары ўзнікла адчуванне, што ён вельмі швыдка ляціць кудысь спіною наперад. Міма яго нясліся размытыя фарбы і абрысы, а ў вушах шалёна грукатала. Ён паспрабаваў закрычаць, але не пачуў ўласнага голасу...

Нарэшце ён адчуў пад нагамі цвёрдую глебу і ў яго атрымалася сфакусіяваць зрок...

Яны стаялі ў апусцелым Вестыбюле, мазаічная падлога якога асвятлялася залатымі праменчыкамі сонца, што ўрываліся туды праз адчыненыя дзверы галоўнага ўвахода. Ён ашалела павярнуў галаву да Герміёны і ланцужок разануў яго па шыі.

- Герміёна, што..?

- Сюды!- Герміёна схапіла Гары за руку і пацягнула праз увесь Вестыбюль да каморы дзе трымаліся разнастайныя прылады дзеля прыбірання. Яна расхінула дзверы каморы, штурхнула Гары кудысь сярод вёдзер і швабр, забралася туды сама і зачыніла дзверы.

- Што... як... Герміёна, што тут дзеецца?

- Мы перамясціліся ў часе,- прашапатала Герміёна, у цямрэчы здымаючы ланцужок з гарынай шыі,- на тры гадзіны таму...

Гары намацаў сваю нагу і моцна шчыпануў сябе. Пякучы боль ўпэўніў яго ў тым што ён не знаходзіца ў нейкім неверагодным сне.

- Але...

- Шшш! Слухай! Хтось ідзе! Гэта напэўна... гэта напэўна мы!