Выбрать главу

- Давай,- прашапатаў Гары.

- Не,- адказала Герміёна.- Калі мы вызвалім яго зараз, людзі з камітэта вырашаць, што Хагрыд адпусціў яго! Мы павінны дачакацца, калі яны прыйдуць і ўбачаць яго!

- Але тады нам застанецца не больш за шэсцьдзесят секунд,- адказаў Гары, падобнае, здавалася яму, амаль што немагчымым.

У гэты момант з хаціны адчуўся гук разбіваючагася парцаляну.

- Хагрыд выпусціў з рук малочнік,- прашапатала Герміёна,- зараз я знайду Скаберса...

Вядома, праз колькі хвілін яны пачулі здзіўлены віск Герміёны.

- Герміёна,- раптоўна спытаўся Гары,- а што калі мы зараз уварвемся туды і скрадзем Пэцігру..?

- Ані,- зжахалася Герміёна.- ты што не разумееш? Гэта будзе парушэннем аднаго з важлівых чарадзейскіх законаў! Лічыцца, што ніхто не мае права змяняць час, ніхто! І ці ты памятаеш, што сказаў Дамблдор, калі нас убачаць...

- Хто, акрамя нас саміх і Хагрыда нас можа ўбачыць!

- Гары, а што б ты падумаў, калі пабачыў сябе самога, урываючагася ў хагрыдаву хату?- спыталася дзяўчынка.

- Я... я вырашыў бы, што з’ехаў з глузду.- адказаў ён.- Ці, што тварыцца штосьці звязанае з чорнай магіяй... 

- Вядома ж! Ты нічога не зразумееш і мачыма паспрабуеш атакаваць сябе самога! Хіба ж гэта не відавочна? Прафесарка МакГонагал распавядала мне аб шмат якіх жахлівых выпадках, калі чараўнікі пыталіся ўмяшацца ў час... шмат хто з іх, нават забіў сябе самога ў будучым, ці мінулым...

- Добра!- адказаў Гары.- Гэта была толькі задума, я палічыў што...

Ён не паспеў скончыць, бо Герміёна штурхнула яго, паказаўшы на дзверы замка. Гары на колькі цаляў высунуў галаву з-за дрэва, каб лепей бачыць тое, што дзееца ля Галоўнага увахода. Па каменных прыступках спускаліся Дамблдор, Фадж, стары камітэтчык і кат Макнэйр.

- Зараз мы выйдзем надворак!- ледзь чутна прамовіла Герміёна.

І сапраўды, не мінула і хвіліны, як дзверы ў сад расчыніліся і адтуль у суправаджэнні Хагрыда выйшлі сам Гары, Рон і Герміёна. Без сумневу, найдзіўнейшага адчування Гары не меў аніколі ў жыцці. Ён стаяў схаваўшыся за дрэвам і назіраў сябе самога сярод гарбузовых градак.

- ‘сё добра, Бікі, ‘сё добра...- супакоіў гіпагрыфа Хагрыд, а потым развярнуўся да Гары, Рона і Герміёны.- Усё. Вам трэб ‘сці.

- Хагрыд, мы не...

- Мы раскажам ім, што адбылося на самой справе...

- Яны не заб’юць яго...

- С’ходзце! Не хапала шчэ, каб і вы трапілі з-з’ мяне ў бяду!

Пасля чаго, Герміёна выцягнула з кішэні Мантыю і, устаўшы сярод гарбузовых градак, накінула яе на сябе, Гары і Рона.

- Хут’ с’ходзьце. Ня слуха’це...

У ўваходныя дзверы хаціны пастукалі. Гэта прыбыла каманда па катаванню. Хагрыд развярнуўся і рушыў назад ў дом, пакінуўшы дзверы ў сад прыадчыненымі. Гары ўбачыў плямкі прымінаемай травы і пачуў, як адступілі тры пары ног. Ён, Герміёна і Рон адыйшлі... але цяпер ён з Герміёнаю маглі, праз прыадчыненныя дзверы, чуць тое, што адбываецца ў хаціне палясоўшчыка.

- Дзе жывёла?- спытаўся халодны голас Макнэйра.

- Там... звонк’,- прахрыпеў Хагрыд.

Гары паспешліва схаваў галаву за дрэва, калі твар Міакнэйра высунуўся у вакно і паглядзеў на Бакбіка. Потым пачуўся голас Фаджа.

- Мы... эээ... Хагрыд, мы павінны прачытаць табе афіцыйнае апавяшчэнне аб пакаранні. Я зраблю гэта хутчэй. А потым ты і Макнэйр павінны будзеце яго падпісаць. Макнэйр, ты таксама павінен слухаць, такая працэдура...

Твар Макнэйра зноўку схаваўся за фіранкамі. Трэба было дзейнічаць ці зараз, ці ніколі.

- Чакай тут,- прашапатаў Гары Герміёне,- я сам усё зраблю.

Голас Фаджа адчуўся зноў. Гары выбег з-за дрэва, скочыў праз плот і наблізіўся да стаячага між гарбузовых градак гіпагрыфа.

“Згодна з пастановаю Камітэта па знішчэнні небяспечных істот, гіпагрыф Бакбік, які надалей будзе менавацца асуджаным, павінен быць катаваны шостага чэрвеня на заходзе сонца...”

Імкнучыся не мыргаць, Гары наблізіўся да гіпагрыфа і зірнуў у яго разлютаваныя памаранчавыя вочы, а затым прыхіліў галаву. Бакбік прыўстаў на свае лускаватыя калені, а потым зноўку падняўся на ногі. Гары наблізіўся да яго і прыняўся важдацца з вяроўкай, якой таго прывязалі да плота.

“... праз адсячэнне галавы. Катаванне будзе здзейснена, праз ката Вольдэна Макнэйра, прызначанага дзеля гэтага камітэтам...”

- Давай, Бакбік,- прамармытаў Гары,- мы прыйшлі дапамагчы табе. Хуценька...

- “...пра што, той падцвердзіць пісьмова”. Хагрыд, а ты павінен падпісаць тут...

Гары з усяе моцы цярнуў за вяроўку, але Бакбік усадзіў кіпцюры ў зямлю і не рушыў.

- Ну, давайце скончым гэта па хуткаму,- адчуўся з хаціны пранізлівы голас старога камітэтчыка,- Хагрыд, я лічу, табе лепш будзе застацца ў хаце...