Выбрать главу

- ‘ні, я... я жадаю быць з ім... я не хачу, каб ён знаходзіў’ ў самоце...

З хаціны адчулася рэха крокаў.

- Бакбік, хадзема!- прасыкаў Гары.

Гары з усяе моцы пацягнуў за вяроўку, што была абвязага вакол шыі гіпагрыфа і той паволі, раздражнённа грукочачы крыллем, рушыў наперад. Да Забароненнага леса заставалася дзесяць футаў і іх цяпер было добра бачыць з задніх дзвярэй хаціны.

- Калі ласка, адну хвіліну Макнэйр,- адчуўся голас Дамблдора.- Ты таксама павінен падпісацца. Крокі супыніліся. Гары мацней пацягнуў за вяроўку, Бакбік злосна пстрыкнуў дзюбай, але пайшоў троху хутчэй.

З-за дрэва высунуўся збялелы твар Герміёны.

- Гары, шпарчэй!- аднымі вуснамі прамовіла яна.

Гары ўсё яшчэ чуў голас Дамблдора ў хаціне. Ён ўзмацніў ціск на вяроўку і Бакбік неахвотна перайшоў на рысь. Яны дасягнулі ўзлесся...

- Хуценька! Хуценька!- прастагнала Герміёна, яна выскачыла з-за дуба, падбяжала да Гары і схапіўшы за вяроўку таксама яе пацягнула. Дадатак вагі прымусіў гіпагрыфа рушыць яшчэ хутчэй. Гары азірнуўся, яны былі па-за межамі нечых вачэй, але таксама не маглі бачыць тое, што тварылася ў хагрыдавым садзе.

- Стой!- прашапатала Герміёна.- яны могуць пачуць нас...

Заднія дзверы з грукатам адчыніліся. Гары, Герміёна і Бакбік, супыніліся і нават гіпагрыф, уважліва прыслухаўся.

Спачатку было ціха... А потым...

- Куды ён падзеўся?- спытаўся пранізлівы голас камітэтчыка.- Дзе жывёла?

- Ён быў прывязаны тут!- люта крыкнуў кат.- Я бачыў яго! Вось на гэтым вось месцы!

- Як незвычайна,- прамовіў Дамблдор і ў яго голасе пралуналі ноткі захаплення.

- Бікі!- хрыпла прамовіў Хагрыд.

Адчуўся свіст сякеры. Напэўна кат у разлютаванасці абрынуў яе на плот. Потым раздаўся хагрыдавы вой, але на гэты раз яны маглі пачуць словы.

- Уцёк! Уцёк! Б’аславёна яго дзюбанька, ён УЦЁК! Пэўна сам ас’абадзіўся! Бікі, ты ж мой разумны хлап’анятка!

Бакбік пачаў цягнуць за вяроўку, збіраючыся павярнуцца да Хагрыда. Таму Гары і Герміёне прыйшлося настолькі ўзмацніць ціск, што іх пяткі закапаліся ў глебу.

- Нехта развязаў яго!- зароў кат.- Мы павінны абшукаць тэрыторыю, лес...

- Макнэйр, калі гіпагрыфа сапраўды нехта скраў,- ўсё яшчэ захоўваючы ў голасе ноткі радасці, заўважыў Дамблдор,- няўжо ты лічыш, што злодзеі павядуць яго кудысь пешшу? Але калі жадаеш, можаш абшукаць неба... Хагрыд, ці не знойдзецца ў цябе кубачка гарбаты. Ці куфля брэндзі.

- Та’... та’ вядома ж, прафесар,- адказаў Хагрыд, голас якога аж аслабеў ад шчасця,- Хадземць, хадземць...

Гары і Герміёна ўважліва прыслухаліся. Яны пачулі адыходзячыя крокі, ціхія праклёны ката. Нарэшце запанавала цішыня.

- І што цяпер?- азіраючыся прашапатаў Гары.

- Нам пакуль што прыйдзецца перасядзець тут,- адказала ашаломленая Герміёна.- Нам трэба дачакацца, пакуль яны не вернуцца да замка. І пакуль Бакбік зможа спакойна падляцець да сірыюсава вакна. Гэта будзе не меньш чым праз дзве гадзіны... як усё гэта цяжка...

Яна нервова паглядзела праз плячо ў глыбіню леса. Сонца пакрысе хавалася за даляглядам.

- Нам трэба змяніць схованку,- задумліва прамовіў Гары.- Мы павінны добра бачыць Лупцуючую вярбу, ці не будзем ведаць што адбываецца.

- Балазе,- адказала дзяўчынка і зручней схапіла вяроўку да якой быў прывязаны Бакбік.- Але памятай Гары, нас ніхто не павінен бачыць...

Яны зноўку пусціліся скрозь густы змрок па ўзлессі. Нарэшце яны дасягнулі алейцы дрэў з-за якіх мажліва было ўпотай назіраць за Вярбой..

- Глядзі, вунь Рон!- нечакана прамовіў Гары.

Праз траўнік бегла нейкая цёмная постаць, чый крык рэхам пранізаў начное паветра.

- Вэк ад яго... вэк... Скаберс, ходзь да мяне...

Потым знеадкуль у паветры матэрыялізаваліся яшчэ дзве постаці. Гары ўбачыў як ён з Герміёнаю пагналіся за Ронам, потым як Рон паваліўся на зямлю.

- Вось табе! Ідзі прэч, смярдзючы кот...

- Ага, а вось і Сірыюс!- сказаў Гары. З-пад каранёў Лупцуючай вярбы выскачыла постаць вялізнага сабакі. Ён сшыбіў на зямлю Гары і схапіў Рона...

- Адсюль, усё выглядае яшчэ горш, як лічыш?- прамовіў хлопец, гледзячы, як сабака зацягвае Рона між каранёў.- Ай... глядзі, мяне толькі што шыбанула галінкай... цяпер цябе... як жа ўсё гэта ДЗІЎНА...

Лупцуючая Вярба рыпела і атакавала іх сваім ніжнім галлём. Гары і Герміёна бачылі, як яны, падчас спробы прабрацца да камля атрымліваюць адзін за другім моцныя ўдары дрэва. Раптам Вярба замярла.

- Гэта Крукшанс націснуў на вузел,- прамовіла Герміёна.

- Так, мы пайшлі...- замармытаў Гары.- Мы ў праходзе.