Выбрать главу

У той жа момант, дрэва пачало рухацца ізноў. Праз колькі секунд, яны адчулі паблізу ад сябе нечыя крокі. Дамблдор, Макнэйр, Фадж і стары камітэтчык вярталіся да хогвартскага замку.

- Адразу пасля таго, як мы трапілі ў праход!- прамовіла Герміёна.- А калі б толькі Дамблдор мог пайсці з намі...

- Макнэйр і Фадж, пайшлі бы за ім і б’юся ў заклад,- з’едліва адказаў ёй Гары,- што Фадж імгненна загадаў бы Макнэйру забіць Сірыюса...

Яны глядзелі, як чацвёра мужчын рушылі да замку, а потым зніклі з іх вачэй. Колькі хвілін паблізу ад Вярбы нікога не было. І тут...

- А вось і Люпін!- прамовіў Гары. Яны ўбачылі як нехта збягае па каменных прыступках і імчыць да Вярбы. Гары паглядзеў на неба. Хмары цалкавіта засланялі месяц.

Падбегшы да дрэва Люпін схапіў нейкую паламаную галінку і націснуў ёй на камель. Дрэва супынілася і прафесар таксама знік ў шчыліне між карэння.

- Калі б ён захапіў з сабою Мантыю,- прамармытаў Гары.- Яна ж ляжала на яго вачах...

Ён павярнуўся да Герміёны.

- Калі я зараз выскачу і забяру яе, Снэйп не зможа яе атрымаць і...

- Гары, НАС АНІХТО НЕ ПАВІНЕН БАЧЫЦЬ!

- Як ты толькі можаш вытрымаць гэта?- у адчаі спытаўся ён у Герміёны.- Як можна папросту стаяць і назіраць за тым, што тварыцца?- Гары завагаўся.- Я пайду і забяру яе!

- Гары, НЕ!

Герміёна схапіла яго за вопрадку і пацягнула назад і зрабіла гэта вельмі сваечасова. У наступнае імгненне паблізу грыманула песня. Гэта быў Хагрыд, ён крочыў да замка спяваючы ўва ўсё горла, яго злёгку віхляла. У руке палясоўшчыка гайдалася вялізная бутэлька.

- Бачыш?- прашапатала дзяўчынка.- Разумееш, што магло б здарыцца, калі б ён нас заўважыў? Мы павінны дзейнічаць ўпотай! Не, Бакбік!

Гіпагрыф адчайна спрабаваў вярнуцца да Хагрыда, Гары таксама моцна ухапіўся за вяроўку, напружана стрымліваючы яго на месцы. Хагрыд віхляючы нехлямяжа крочыў да хогвартскага замку. Потым ён знік з вачэй. Бакбік прыпыніў свае змаганні і сеў, маркотна апусціўшы дзюбу.

Не мінула і дзвюх хвілінаў, як дзверы Галоўнага ўвахода зноўку адчыніліся і з іх выскачыў Снэйп, ён паспяшаў да Вярбы.

Гары сціснуў кулакі ўбачыўшы як прафесар Снэйп затармазіў ля дрэва і ўважліва азірнуўся навокал. Ён убачыў на зямлі Мантыю і падняў яе.

- Прыбяры ад яе свае брудныя рукі,- прагыркатаў сабе пад нос хлопец.

- Шшш!

Снэйп схапіў тую ж галінку, што да яго выкарыстоўваў Люпін, тыцнуў на сучок і накінуўшы на сябе Мантыю знік.

- Ну вось,- ціха падагульніла Герміёна,- цяпер мы ўсе там... і застаецца толькі сядзець і чакаць пакуль мы вернемся...

Яна узялася за канец вяроўкі, што была правязана за шыю Бакбіка і надзейна прымацавала яе да бліжэйшага дрэва. Потым села на сухую зямлю і абняла сабе за калені.

- Гары, я не разумею адно... чаму ў дэментараў не атрымалася схапіць Сірыюса? Я памятаю, як яны наблізіліся да нас, а потым я згубіла прытомнасць... іх было гэдак шмат...

Гары прысеў побач. Ён распавёў Герміёне, што бачыў на ўласныя вочы. Што калі бліжэйшы да іх дэментар, схіліўшыся, наблізіў да хлопца свой рот, нешта вялізнае і срэбнае праскакала па возеру і прымусіла дэментараў адступіць.

Калі Гары скончыў свой аповед Герміёна сядзела злёгку раскрыўшы рота.

- Але што гэта магло быць?

- Ёсць толькі адна рэч, якая магла прымусіць дэментараў адысці,- адказаў Гары,- сапраўдны, магутны патронус.

- Але хто яго мог выклікаць?

Гары нічога не адказаў. Ён зноўку падумаў аб чалавеку, якога бачыў на тым беразе возера. Гары лічыў што ведае хто гэта мог быць... але ж гэта немагчыма.

- Хіба ты не заўважыў, як ён выглядаў,- нецярпліва спыталася Герміёна,- Можа гэта быў хтось з настаўнікаў?

- Не,- адказаў Гары,- гэта быў не настаўнік.

- Але ён павінен быць сапраўды наймагутным чараўніком, каб прымусіць дэментараў адступіць... Калі патронус быў настолькі яскравым, ён часам не асвятліў яго твару? Ці не бачыў ты хто..?

- Так, я яго бачыў,- павольна адказаў Гары.- А можа... толькі ўяўляў сабе, што бачыў. Мае думкі былі пераблытаны... і адразу пасля гэтага я згубіў прытомнасць...

- АЛЕ ХТО ТЫ ДУМАЕШ ГЭТА БЫЎ?

- Думаю...- Гары сглынуў сліну, разумеючы, што яго адказ буде гучаць вельмі дзіўна.- Думаю гэта быў мой бацька.

Гары зірнуў на Герміёну. Яе дагэтуль прыадчынены са здзіўлення рот, цяпер расчыніўся поўнасцю. Дзяўчынка глядзела на яго адначасова з жахам і спагадай.

- Гары, твой бацька... ну... ён памёр,- ціха прамовіла яна.

- Так, я ведаю,- не губляючы спакою, адказаў хлопчык.

- Ты думаеш, гэта быў яго прывід?

- Ня ведаю... не... у таго было цела...

- Але тады...

- Магчыма мяне толькі трызніла,- адказаў Гары,- але... той каго я бачыў... ён нагадаў мне... ну, я маю фатаздымак...