Герміёна заззяўшы хістнула галавой.
- Мама з татам прывезлі мяне сюды сёння з усімі Хогвартскімі рэчамі.
- Выдатна,- заўважыў Гары,- так, вы маеце ўсе новыя кнігі і іншае.
- Зірні на гэта,- сказаў Рон, выцягнуў са сваёй торбы тонкую і доўгую скрыначку і адчыніў,- навенечкая палачка, чатырнаццаць цаляў, вярбовая са стрыжэнем з воласа з хваста аднарога. А яшчэ ў нас з сабой новыя падручнікі,- ён штурхнуў вялізную торбу пад сталом,- Як табе дарэчы “Пачварная Кніга”? Прадавец ледзь не ўз’енчыў, калі даведаўся, што нам патрэбны дзве.
- А гэта што такое, Герміёна?- спытаўся Гары выявіўшы не адну, а тры таўсценныя торбы, побач з яе крэслам.
- Ну я ж запісалася на большую колькасць новых дысцыплінаў, -адказала дзяўчынка,- тут мае падручнікі па Нумералогіі, Догляду за Магічнымі Істотамі, Вяшчунству, Вывучэнню Старажытных рун і Маглазнаўству...
- За якім бесам табе Маглазнаўства?- вылупіўшы вочы ў бок, прамовіў Гары,- Ты ж магланароджанная! Твая маці і бацька – маглы! Ты выключна ўсё ведаеш аб маглах!
- Але будзе даволі цікава даведацца аб іх з чарадзейскага пункту гледжання,- спакойна адказала Герміёна.
- А ці плануеш ты есці ці спаць у гэтым годзе?- спытаўся Гары, а Рон фыркнуў. Але Герміёна праігнаравала іх абодвух.
- А яшчэ я маю дзесяць галеёнаў,- працягвала яна, праверыўшы свой кашэль,- Мой дзень нараджэння ў верасні і мама з татам загадзя далі мне грошы на падарунак.
- Як наконт выдатнай кнігі?- нявінным голасам прамовіў Рон.
- Не, не зараз,- спакойна адказала Герміёна,- Шчыра кажучы, я хачу набыць саву. Бо Гары мае Хэдвіг, ты – Эрал...
- Не я,- адказаў Рон,- Эрал, сямейная сава. А ўсё што я маю – гэта Скаберс,- ён выцягнуў свайго ўлюбёнага пацука з кішэні.- Яго трэба камусці паказаць,- дадаў ён, кладучы Скаберса на стол,- Я лічу, што Егіпет дрэнна на ім адбіўся.
Пацук быў худнейшым, чым калі-небудзь раней і ў яго апусціліся вусы.
- Там ёсць крама магічных істотаў,- паведаміў Гары, які за апошні час добра вывучыў Дыягон Алею.- Ты можаш паглядзець там, штось для Скаберса, а Герміёна набыць саву.
Яны расплаціліся за сваё марозева і рушылі уздоўж вуліцы да “Чарадзейскага звярынца.”
Усярэдзіне было не зашмат вольнай прасторы, бо амаль кожная цаля была занята клеткамі. Крама была бруднай і вельмі шумнай, бо адусюль даносіліся віск, квохканне, балбатанне, ці шыпенне. Вядзьмарка за прылаўкам кансультавала нейкіх чараўнікоў, як даглядаць падвойнахвостых трытонаў, а Гары, Рон і Герміёна чакалі, вывучаючы клеткі.
Пара пурпуровых жаб прагна глыталі вільгаць і піравалі дохлымі мухамі. Гіганцкая чарапаха з панцырам інкрустраваным дыяментамі блішчэла на сонцы ля вакна. Атрутныя памаранчавыя слімакі павольна паўзлі ўздоўж свайго рэзервуара, а тоўсты белы трус з моцным чмякаючым гукам ператвараўся на чорны шоўкавы цыліндр і назад. Потым ішлі коткі ўсіх колераў, шумлівыя клеткі з крумкачамі, кошыкі са смешнымі пухоўкамі, што гучна гулі. А на прылаўку стаяла вялізная клетка з чорнымі бліскучымі пацукамі, якія гулялі ў нешта нагадваючае скокі праз скакалку, карыстаючыся пры гэтым уласнымі лысымі хвастамі.
Чараўнікі з падвойнахвостымі трытонамі адыйшлі і Рон рушыў да прылаўка.
- Мой пацук,- прамовіў ён вядзмарцы,- ён нешта хваравата выглядае з тых пор, як мы павярнуліся з Егіпту.
- Пакладзі яго на прылавак,- папрасіла вядзьмарка выцягваючы акуляры ў цяжкай чорнай аправе са сваёй кішэні.
Рон выцягнуў Скаберса з унутраняй кішэні і паклаў на прылавак, ля клеткі з яго субраццямі, якія адразу ж скончылі гуляць і нават пабіліся, каб медзь лепшы агляд.
Як і большасць з маёмасці Рона, Скаберс дастаўся яму з другіх рук (раней ён належыў яго старэйшаму брату Персі) і быў троху патрапаны. А ў параўнанні з чорнымі пацукамі ўвогуле выглядаў асабліва журботна.
- Хм, прамовіла вядзьмарка, падымаючы Скаберса ўгору,- колькі год гэтаму пацуку?
- Нават ня ведаю, - адказаў Рон,- але вельмі стары, ранней ён належыў майму брату.
- А якой сілаю ён валодае?- пільна разглядаючы Скаберса, спыталася прадаўшчыцца.
- Мм?- не зразумеў Рон. Па праўдзе кажучы Скаберс ніколі не дэманстраваў, хоць бы наймаленечкія магічныя здольнасці. Вочы вядзьмаркі варухнуліся спачатку на яго ірванае левае вуха, потым на пярэднюю лапу з адсутным пальцам, нарэшце яна гучна вохнула.
- Напэўна ён трапіў у млын,- сказала яна.