- Ён ужо быў такім, калі Персі аддаў мне яго,- абараняўся Рон.
- Звычайныя, шэрыя ці садавыя пацук жывуць не даўжэй за тры гады, ці накшталт таго,- прамовіла прадаўшчыца.- Калі зараз ты шукаеш штось больш трывалае, можаш абіраць аднаго з гэтых...
Яна паказала на чорных пацукоў, якія адразу ж прыніліся зноўку гуляцца адно з адным.
- Позеры,- прамармытаў Рон.
- Ну, а калі ты не жадаеш замены, можаш паспарабаваць гэты Пацучыны Тонік,- яна паварушыла пад прылаўкам і паклала перад хлопцам маленькую чырвоную бутэлечку.
- ДОБРА!- адказаў Рон.- Колькі гэта будзе... АЁЙКУ!
Рон быў вымушаны прыхіліцца, бо нешта вялізнае і памаранчавае скокнула з вяршыні самай верхняй клеткі, прызямлілася на яго галаву, адтуль на прылавак і вар’яцкі зашыпела на Скаберса.
- НЕ, КРУКШАНС, НЕ!- завішчала вядзьмарка, але Скаберс праслізнуў між яе рук, як кавалак мыла прызямліўся на падлогу на ўсе чатыры лапы і даў драла ў напрамку дзвярэй.
- Скаберс!- закрычаў Рон, выбягаючы з крамы за сваім пацуком; Гары рушыў услед.
Ім спатрэбілася хвілін дзесяць, каб адшукаць Скаберса, што хаваўся за грудай мукулатуры ля “Найякаснейшых Прыладаў для Квідытча”. Рон паклаў пакрытага дрыжыкамі пацука назад у кішэню і выпрастаўся паціраючы галаву.
- Што гэта было?
- Ня ведаю, - адказаў Гары,- альбо занадта вялікі кот, альбо маленечкі тыгр.
- А дзе Герміёна?
- Верагодна, засталася, каб набыць саву!
Яны рушылі назад у напрамку Чароўнага Звярынца. З дзвярэй крамы ім насустрач выйшла Герміёна, але ў рукай яе была не клетка з савой. Яна заціснула ў іх вялізарнага рудога ката.
- Ты набыла гэту пачвару?- адкрыўшы рот спытаўся Рон.
- Але ж ён гэткі пышны, няўжо не?- ззяючы адказала дзяўчынка.
Гэта ўсё справа густу, вырашыў Гары. Кот быў рудым, тоўстым і пухнатым, але быў крыху крывалап, а яго мыска была нейкай змрочнай і дзівавата сплясканай, нібы той з разбегу стукнуўся аб цагляную сцяну. Зараз, калі Скаберс быў паза вачыма, кот задаволена варкатаў на руках у Герміёны.
- Герміёна, ён жа ледзь не скальпаваў мяне,- заўважыў Рон.
- Ты ж не збіраўся гэтага рабіць, Крукшансік?- спыталася ў ката Герміёна
- А як наконт Скаберса?- не сунімаўся Рон, кажучы на камяк ў нагруднай кішэні.- Яму трэба супакоіцца і адпачыць! І як у яго гэта атрымаецца ў падобнай кампаніі?
- Нешта нагадвае мне, што ты забыўся пра свой Пацучына Тонік,- адказала Герміёна, шпуляючы чырвоную бутэлечку ў рукі Рона.- І не хвалюйся. Крукшанс будзе спаць у маім пакоі, а Скаберс у вашым. Ці ж гэта праблема? Бедны Крукшансянятка, вядзьмарка паведаміла, што ён месціўся ў краме амаль што вечнасць: ніхто яго не набываў.
- Цікава чаму,- пасміхнуўся Рон, калі яны ўваходзілі ў Дзіравы Кацёл.
Увайшоўшы яны ўбачылі містэра Візлі, што сядзеў у бары, чытаючы Штодзённага вяшчуна.
- Гары!- падняўшы ўгору вочы і пасміхнуўшыся сказаў ён.- Як маешся?!
- Усё добра, дзякуй,- адказаў хлопчык, далучаючыся разам з Ронам, Герміёнай і ўсімі іх набыткамі да містэра Візлі.
Мужчына паклаў на стойку газэту на старонцы якой, Гары заўважыў знаёмую выяву Сірыюса Блэка, што пазірала на яго.
- Ён дагэтуль не спайманы?- спытаўся хлопчык
- Ані,- адказаў містэр Візлі са зазмрочным поглядам.- Яны адцягнулі нас усіх ад асноўнай працы ў Міністэрстве, каб разам паспрабаваць знайсці яго. Але пакуль ніякай карысці.
- А ці не будзе ўзнагароды таму, хто спаймае яго?- спытаўся Рон.- Было б выдатна атрымаць яшчэ больш грошаў...
- Не будзь блазням, Рон,- адказаў містэр Візлі, які зблізу выглядаў моцна напружаным,- Каб Блэка схапіў трынаццацігадовы вядзьмак?! Хто гэта зробіць, дык толькі азкабанскія ахоўнікі, паверце маім словам.
Тут у бар увайшла місіс Візлі нагружаная купаваннем, разам з ёй ішлі двайняты Фрэд і Джордж, што збіраліся вучыцца ў Хогвартсе ўжо пяты год. За імі рушыліся Пэрсі, абраны Старастай Школы і Джыні – самая малодшая з усіх і адзіная ў сям’і дачка.
Джыні, якая і раней моцна захаплялася Гары, цяпер здавалася мацней чым колісь збянтэжанай пры позірку на хлопца; магчыма таму што той выратавал яе жыццё падчас іх апошняга семестра ў Хогвартсе
- Прывітанне,- прамармытала дзяўчо, парайшоўшы міма Гары са счырванелым тварам, нават ня гледзячы на яго. Персі ж наадварот афіцыйна, бы ён і Гары не былі знаёмы, працягнуў таму руку.
- Гары,- прамовіў ён,- як прыемна цябе ўбачыць!
- Вітаю, Персі,- імкнучыся не засмяяца сказаў Гары.
- Спадзяюся з табой ўсё балазе?- напышліва спытаўся Персі, працягваючы паціскаць руку хлопчыку, як быццам вітаўся з самім мэрам.
- Усё вельмі выдатна, дзякуй...