Выбрать главу

- Але ж не памёр і ўвогуле выдатна выглядае, так што...

- Молі, адны кажуць, што Сірыюс Блэк – вар’ят, другія, не... У любым выпадку яму хапіла розуму, каб збегчы з Азкабана, што ў прынцыпу не магчыма. І ўжо месяц мінуў, а ніхто нічога не бачыў і нават на волас не наблізіўся да месца яго схованкі. Мяне не хвалюе тое, што Фадж рэгулярна паведамляе Штодзённаму Вяшчуну, мы не бліжэй да яго злову, чым да вынаходніцтва самазаклённай палачкі. Адзінае у чым мы дакладна ўпэўнены, гэта ў тым, што Блэк пасля...

- Гары будзе добра ахоўвацца ў Хогвартсе.

- Мы лічылі, што і Азкабан добра ахоўваецца. А, калі Блэк змог вырвацца з Азкабана, ён можа пранікнуць і ў Хогвартс.

- Але ж дагэтуль ніхто не ўпэўнены, што Блэку патрэбны менавіта Гары...

Адчуўся нейкі грукат, хлопчык быў упэўнены, што містэр Візлі грукнуў кулаком па сталу.

- Молі, колькі разоў я павінен казаць табе, што ані аб усім паведамляюць ў газэтах! Фадж не казаў ім аб гэтым, але я ведаю, што ён хадзіў у Азкабан, адразу пасля таго як Блэк уцёк. Ахова паведаміла яму, што Сірыюс увесь час размаўляў у сне, і кожны раз казаў адно і тое ж: “Ён у Хогвартсе... ён у Хогвартсе”. Блэк – зшалелы і ён жадае забіць Гары. Ты спытаешся ў мяне чаму? Адкажу! Пэўна Сірыюс лічыць, што забойства Гары, павярне да ўлады яго гаспадара. Блэк страціў усё той ноччу, калі Гары перамог Сама-Ведаеш-Каго і ўсе дванаццаць год месцішча ў Азкабане разважаў аб гэтым...

Запанавала цішыня. Гары памкнуўся да дзвярэй, адчайна спрабуючы пачуць больш.

- Добра, Артур, рабі тое, што лічыш правільным. Але й не забывайся аб Альбусе Дамблдоры. Я не думаю, што ў Хогвартсе штось можа пашкодзіць Гары, пакуль ён там кіруе. Спадзяюся ён аб ўсім ведае?

- Вядома ж не. Мы толькі загадалі яму размясціць вакол школы азкабанскую ахову. Ён ня быў у захапленні ад гэтага, але пагадзіўся.

- Ня быў у захапленне? Чаму яму ня быць задаволеным з той думкі, што яны там, каб схапіць Блэка?

- Дамблдор, ня любіць азкабанскую ахову,- з цяжкасцю ў голасе прамовіў містэр Візлі,- і шчыра кажучы, я таксама... Але ж, калі гаворка ідзе аб такім чараўніку як Блэк, тут патрэбна аб’яднаць свае намаганні і з тымі, каго лепш пазбягаць.

- Калі яны выратуюць Гары...

-... аніхто, нічога супраць іх ня скажа,- стомленна прамовіў містэр Візлі.- Ужо запозна, нам трэба ісці...

Гары адчуў, як рухаюцца крэслы. Як мага цішэй ён паспяшаўся па калідоры ў бар і схаваўся. Грукнулі дзверы гасцёўні. А праз колькі секунд рыпаючыя прыступкі паведамілі хлопчыку, што містэр і місіс Візлі падымаюцца на другі паверх.

Бутэлечка з Пацучыным Тонікам ляжала пад столікам дзе яны ранней сядзелі падчас вячэры. Гары пачакаў, пакуль не грукнуць дзверы пакою містэра і місіс Візлі і паспяшаўся наверх разам з бутэлечкай.

Фрэд і Джордж стаіліся ў цені на лесвічным маршы і душыліся са смеху, слухаючы, як Персі перакопвае іх з Ронам пакой у пошуках значыка.

- Ён у нас,- прашапатаў Гары Фрэд.- глядзі, як мы яго ўдасканалілі.

На значыку цяпер ззяў надпіс “Шкодны Стараста”.

Гары натужна хмыкнуў, зайшоўшы аддаў Рону Пацучыны Тонік, потым зачыніўся ў сваім пакоі і паклаўся на ложык.

Так Сірыюсу Блэку патрэбен ён. Гэта ўсё тлумачыць. Фадж быў гэткім паблажлівым, таму што ўзрадаваўся, што Гары жывы. Ён загадаў Гары заставацца на Дыягон Алеі дзе заўжды было шмат чараўнікоў, якія маглі сачыць за ім. І ён заўтра дасылае дзве машыны з Міністэрства, каб Візлі маглі назіраць за ім пакуль ён не сядзе на цягнік.

Гары ляжаў, слухаючы воклічы ў суседнім пакоі і пытаўся сам у сябе, чаму яму больш не страшна. Сірыюс Блэк забіў адной замоваю трынаццаць чалавек; містэр і місіс Візлі пэўна вырашылі, што ён Гары запанікуе, калі даведаецца праўду. Але ён сапраўды шчыра лічыў, што місіс Візлі мела рацыю, месца дзе паблізу ёсць Альбус Дамблдор самае бяспечнае на зямлі. Не здарма людзі кажуць, што адзіны чалавек, які ніколі не баяўся Лорда Вальдэморта быў менавіта Дамблдор. Няўжо ж дырэктар спужаецца яго правай рукі? 

А гэтыя ахоўнікі з Азкабану аб якіх усе кажуць. Яны пужаюць значную большасць народу і калі іх размесцяць вакол ўсёй школы, шанцы Блэка будуць аніякімі.

У цэлым, Гары турбавала толькі адно, шанцы на наведванне ў гэтым годзе Хогсміда раўны нулю. Ніхто б не дазволіў Гары пакінуць межы замка, пакуль Блэка ня схопяць. Да таго ж хлопчык падазраваў, што за кожным яго крокам будуць уважліва сачыць.