Выбрать главу

За той час пакуль Гары, Рон і Герміёна вучыліся, у іх змянілася ўжо два настаўнікі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, кожны з якіх навучаў роўна год. Былі нават чуткі, што гэтая пасада клятая.

- Спадзяюся, ён здатны на гэта,- з некаторым сумневам прамовіў Рон.- выглядае ён так, бы яго можна забіць адным добрым праклёнам. Але ж...- ён развярнуўся да Гары.- Ты хацеў аб нечым пагаманіць з намі?

Гары паведаміў усё аб спрэчцы містэра ды місіс Візлі і аб тым, што яму паведамілі сам-насам. Калі ён нарэшце скончыў, Рон выглядаў бы аглушаны, а Герміёна заціснула рот рукамі. Але нарэшце яна апусціла іх.

- Сірыюс Блэк збег, каб дабрацца да цябе? Ёечку, Гары... табе трэба быць вельмі вельмі асцярожным. І не лезці у сіло...

- Я ніколі не шукаю бяды,- разлютавана прамовіў Гары,- але што рабіць, калі бяда звычайна шукае мяне!

- Гары, якім жа ёлупам трэба быць, каб самому шукаць, вар’ята які жадае цябе забіць?- пагушкваючыся прамовіў Рон.

Сябры ўспрынялі навіны, горш чым разлічваў Гары.Здавалася Рон з Герміёнай разам страшыліся Блэка больш, чым ён сам.

- Ніхто ня ведае, якім чынам ён збег з Азкабана,- устрывожана прамовіў Рон.- Аніўкога ранней гэта не атрымлівалася. Да таго ж ён быў звышмоцна ахоўваемым вязнем.

- Але ж яны зловяць яго?- сур’ёзным голасам спыталася Герміёна.- То бок, яны ж далучылі да яго росшукаў нават маглаў...

- Што гэта за гукі?- раптоўна спытаўся Рон.

Аднекуль раздаваўся слабы бляшаны свіст. Яны азірнуліся навокал.

- Гэта з тваёй валізы, Гары,- сказаў Рон, падняўся і палез ў багаж. Праз імгненне ён выцягнуў з гарынага адзення Партатыўны Брыдаскоп. Ён шалёна круціўся на далоні Рона і яскрава свяціўся.

- Брыдаскоп?- падняўшыся на ногі, каб лепш бачыць прамовіла Герміёна.

- Ага... але майце на ўвазе, што ён вельмі танны,- сказаў Рон,- і паводзіў сябе гэдак жа, калі я прывязваў яго да нагі Эрал, каб даслаць яго Гары.

- Ты рабіў штось благое ў гэты час?- пранікліва спыталася Герміёна.

- Ані! Папросту... Карацей, мне нельга было выкарыстоўваць Эрал, яна ня здольна для падарожжаў на падобныя адлегласці... але ж трэба было неяк перадаць яго Гары?

- Пакладзі яго назад,- параіў Гары, калі Брыдаскоп засвістаў асабліва пранізліва,- ён можа яго абудзіць.

Хлопчык штурхнуў галавой у бок прафэсара Люпіна. Рон запхнуў прыладу ў адну з жахлівых шкарпэтак дзядзькі Вернана, якая значна патупіла гук і зачыніў валізу.

- Трэба будзе праверыць яго ў Хогсмідзе,- сядаючы на месца заўважыў Рон,- Фрэд з Джорджам казалі мне, што брыдаскопы прадаюцца ў краме “Чараўніцкія інструменты і матэрыялы Дэрвіша і Бэнша”.

- А ці ты шмат ведаеш аб Хогсмідзе,- зацікаўлена спыталася Герміёна,- бо я сама толькі чытала аб ім ў даведніку па немаглаўскіх паселішчах у Брытаніі...

- Лічу што так,- не задумваючыся адказаў Рон,- але я хачу трапіць туды з іншай мэтай: каб нарэшце траціць да “Мядовага Герцага”.

- А што гэта?- спыталася Герміёна.

- Кандытарская,- замроена адказаў Рон,- у якой маюцца ўсе слодычы свету: Перачныя Шатанята – ад якіх дым з рота валіць... ці вязізарныя Шакаладныя яйкі поўныя трускаўковага муса і ўзбітай сметанкі, ці цукровыя пер’і, якія можна смактаць у класе, робячы выгляд што думаеш, аб чым пісаць надалей...

- Але, ці няўжо сам Хогсмід для цябе меньш цікавае месца?- папыталася перавесці тэму Герміёна.- У “Паселішчы ў Гісторыі Чараўніцтва” напісана, што ў 1612 годзе, тамтэйшы шынок быў штаб-кватэраю гоблінскага паўстання, а Лямантуючая Халупа, лічыцца адным з самых небяспечных з зачараваных дамоў ува ўсёй Брытаніі...

-... і вялізарныя шэрбетавыя шары, якія прымушаюць табе падымацца на колькі цаляў у паветра, пакуль ты іх смактуеш,- працягваў Рон, папросту ігнаруючы тое, што гаманіла Герміёна.

Дзяўчынка азірнулася на Гары.

- Ах, як будзе выдатна выбірацца адчасу са школьнага будынку і вывучаць Хогсмід

- Пэўна так,- маркотна прамовіў Гары,- а як вернешся, будзеш расказваць мне, што ўбачыла.

- Ты гэта аб чым?- спытаўся Рон.

- Таму што сам анікуды не пайду. Дурслі не падпісалі мой дазвол і Фадж адмовіўся.

Рон быў шакаваны.

- Табе не дазволена туды хадзіць? Але... анізашто... МакГонагал, ці хтось яшчэ дасі табе дазвол.

Гары шчыра засмяяўся. Прафесарка МакГонагал – Галава Дому Грыфіндор была самай суворай ў выкананні закону настаўніцай.

-... а яшчэ мы можам спытацца ў Фрэда з Джорджам, яны ведаюць усе патаемныя выхады з замку...

- Рон!- рэзка абарвала яго Герміёна.- Я лічу што Гары ня трэба ўпотай знікаць з школы пакуль Блэк на волі...