Выбрать главу

- Добра, Пятунья,- прамовіў Вернан падымаючыся на ногі, - я паехаў на станцыю. А ці ты не жадаеш праехацца, Дадэрс?

- Не, -адказаў Дадлі, зноўку ўперыўшыся ў тэлевізар, калі дзядзька скончыў лаянку з Гары.

- Дадзі трэба падрыхтавацца да візіту любай цётачкі,- прамовіла цётка Пятунья,- гладзячы Дадлі па тоўстай светлавалосай галаве,- Мамачка набыла яму выдатны новы гальштук-бабачку.

Дзядзька Вернан пахлопаў сына па тоўстаму плячу.

- Ну тады, хутка пабачымся,- адказаў ён і пайшоў з кухні.

Гары дзелю секунды сядзеў у стане шоку, але раптам да яго ў галаву прыйшла ідэя. Адкінуўшы свой сняданак, ён шпарка ўскочыў на ногі і дагнаў дзядзьку ля ўваходных дзвярэй.

Той з цяжкасцю нацягваў на сябе паўпаліто.

- Цябе са мной нельга!- раўнуў Вернан, калі павярнуўшыся ўбачыў, як хлопец назірае за ім.

- А я і не збіраўся ехаць,- халодна адказаў Гары, - у мяне да вас невялічкая просьба

Дзядзька Вернан падазрона зірнуў на хлопца.

- Трэцягодкам у Хог... у маёй школе, дазволена адчасу наведваць суседнюю вёску,- паведаміў Гары.

- І?- перабіў яго дзядзька, здымаючы ключы ад машыны з кручка ля дзьвярэй.

- Трэба, каб вы падпісалі бланк дазволу,- шпарка скончыў Гары.

-  А мне нашто гэта патрэбна?- здзекліва прамовіў Вернан.

- Ну,- старанна падбіраючы словы аказаў хлопчык, - вы ж разумееце, наколькі цяжка мне будзе рабіць перад цётачкай Мардж выгляд, што я вучуся ў Цэнтры святога Гэтага...

- Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў!- раўнуў дзядзька, але Гары з палёхкаю адчуў у яго голасе панічныя ноткі.

- А, вось вось,- сказаў Гары, з супакоем гледзячы на тое, як дзядзькін твар пакрываецца барвовымі плямамі,- Такая даўжэзная назва. Мне ж прыйдзецца скарыстать гэткія намаганні, каб гучала праканаўча? А калі я штосьці пераблытаю?

- А ці не павыбіваць гэтыя дурыкі з тваёй галавы, каб усё добра запомніў,- зароў дзядзька Вернан падняўшы да гарынага твара свой агромісты кулак.

- Колькі не выбівайце, але ж цётачка Мардж не забудзе тое, што я магу сказаць, - змрочна адказаў хлопец.

Дзядзька Вернан супыніўся, але працягваў трамаць кулак паднятым, яго твар набыў амаль што пурпуровы колер.

- Але, калі вы падпішыце дазвол,- шпарка працягваў Гары,- я прыкладу ўсе свае сілы, каб запомніць у якую школу мне трэба хадзіць. І ўвогуле буду разумненькім – нармалёвым і іншае.

Гары быў упэўнены, што дзядзька моцна задумаўся, ня гледзячы на ашчэраныя зубы і пульсуючую на скроне вену.

- Згода,- выпаліў ён нарэшце, - Я буду старанна назіраць за тваімі паводзінамі падчас візіту Мардж. І калі ты не саскочыш з належнай версіі, я падпішу твой дзяблаў дазвол.

Дзядзька развярнуўся, расчыніў дзверы і  выйшаўшы настолькі моцна імі ляпнуў, што ад верхняй часткі дзвярного шкла адкалоўся маленечкі кавалак.

Замест таго, каб вярнуцца на кухню, Гары пайшоў наверх у свой пакой. Калі ён жадае выглядаць, як сапраўдны магл, трэба дзейнічаць неадкладна. Ён павольна і маркотна сабраў ўсе свае падарункі і віншавальныя карткі і схаваў у тайніку пад масцінамі разам з хатняй работай. Потым падыйшоў да савінай клеткі. Эрал ўжо папарадкавала і зараз яны з  Хэдвіг адпачывалі схаваўшы галовы пад крылы Гары глыбока ўздыкнуў, а потым паштурхаў клетку, каб птушкі абудзіліся.

- Хэдвіг, - змрочна сказаў хлопчык,- Табе трэба знікнуць прыблізна на тыдзень. Ляці разам з Эрал, каб Рон паклапаціўся пра цябе. Зараз я напішу яму тлумачальную цыдулку. І не глядзі на мяне гэдак,- дадаў ён, гледзячы ў поўныя дакорам бурштынавыя вочы савы,- я тут не вінаваты. Але інакш я ня буду мець магчымасці наведваць Хогсмід, разам з Ронам і Герміёнай.

Праз дзесяць хвілінаў Эрал, разам з Хэдвіг (з цыдулкай для Рона на назе) выляцелі ў вакно. А Гары, адчуваючы сябе ўшчэнт пагана, з маркотай паставіў пустую клетку ў шафу для вопрадкі.

Але ж доўга яму сумаваць не далі. Часу амаль не засталося, цётка Петунья ўжо падняла лямант, патрабуючы, каб Гары спускаўся ўніз і быў гатовы павітаць госцю.

- Зрабі што-небудзь са сваёй фрэзурай,- гыкнула яна, калі хлопец аб’явіўся ў гасцёўне.

Гары ня бачыў у гэтым аніякай карысці, бо Мардж настолькі любіла яго крытыкаваць, што чым неахайней, лічыў хлопец, будзе яго выгляд, тым цётка будзе больш добра сябе адчуваць.

Праз імгненне адчулася храбусценне жвіру на дарозе і дзядзькаў аўтамабіль заехаў у двор, адчуўся глухі стук аўтамабільных дзверцаў і крокі па садовай сцежцы.