Выбрать главу

— Ды, відаць, трэба трымацца.

— Бог яго ведае, Алесь,— уздыхнуў Сямён,— Можа, мы з табою — дзівакі, дон-кіхоты. Можа, наш мудры Васіль Іванавіч i талковае раіць, калі вучыць не лезці на ражои, a дабівацца свайго ўпотай i спакваля... Сапраўды, ці не брыкаемся мы безнадзейна i марна? Няма ж ні сілы, ні падтрымкі. Зашмат абыякавасці, угодлівасці, хітранькага маўчання, пакоры. I, чорт пабяры, у генах усё гэта...

— Скажу табе шчыра,— прызнаўся Алесь.— Не хочацца ні ісці на суд, ні садзіцца ў турму. Якая тут уцеха? Які набытак? Але я ўжо гэтага не баюся. Перажыў. Мне цяпер баліць мацней іншае. Малады, здаровы, тое-сёе ведаеш, умееш, можаш, а талковага робіш зусім мала...

— Не толькі ты адзін вінаваты за гэта,— перапыніў, але прамовіў ціха, нават тужліва Сямён.— Нехта ўладны наўмысна падстройвае, каб такія, як мы, не жылі па законах сумлення, шмат не рабілі. Яны падбіваюць, каб ты хітрыў, прыліпаў, быў халуём альбо чах, калі намагаешся жыць іначай. Уладныя гэтага свету заўсёды ведалі i ведаюць, як спакушаць, разбураць светлыя розумы i сумленныя душы...

— Я таксама думаў часта пра гэта,— сказаў Алесь,— нават задаваў сабе пытанне: як жыць? Сумленна, са светлымі парывамі — не ўдаецпа, з хітрыкаю, з разлікам — не хочацца, прыкра... Дык дзе выйсце? Няўжо няма здаровай сілы, смеласці? Няўжо іскры не могуць перарасці ў полымя? Няўжо не жывучая наша ідэя? Няўжо нам толькі адно i застаецца — гамонкі, гамонкі, гамонкі? Дык колькі ж ужо мы будзем толькі варушыць мазгамі, малоць языкамі, вяшчаць, заклікаць i... нічога не рабіць?!

— А датуль, пакуль будуць у моцы ўладныя гэтага свету,— паныла адказаў Сямён,— Але няхай i яны надта не радуюцца за сваю моц. Хоць i перамаглі ў нядаўнюю рэвалюцыю, але сядзяць на бочцы з порахам. Цяпер, пасля перамогі, наш цар-бацюшка ўсё больш i больш усталёўвае не лад ды гармонію, а аднастайныя звычкі. Паняцці дабра i зла — тое, за што самыя светлыя розумы ваявалі стагоддзямі — усё больш i больш змешваюцца з паняццямі «трэба» i «не трэба». А што дае звычка? Яна не толькі прытупляе, але яна i размывае думку, пачуццё, топча чалавечую душу, мізэрніць асобу. Яна, урэшце, запыпяе барацьбу, цягу да сапраўднага, лепшага. Уся ж гісторыя з гэтай барацьбы, цягі! I калі шмат якія народы не маюць гісторыі, дык таму, што не мелі барацьбы, жылі ў спакоі, па разліку, на звычцы... Ці не так?

Алесь зноў прамаўчаў.

— Вось цяпер 1914 год,— горка спавядаўся Сямён.— Як кажуць, найвышэйшая вяршыня для чалавека. Для яго навукі, эканомікі, ваеннай тэхнікі, думкі. Але свет, наша імперыя, як ніколі, шырокімі крокамі ідуць i да пасрэднасці. Бо яна ўсё больш i больш афармляецца. I не абы-якая. А гуртавая. Яна ненавідзіць усё рэзкае, адметнае, яна хоча быць агульнаю. Яна засмоктвае асоб, што глыбока разумеюць, шмат адчуваюць ды хочуць нешта змяніць, i заадно ўжо выхоўвае пакаленні ў духу пасрэднасці... Як у нас кажуць пра асобу адметную, неспакойную? «Ён робіць тое, што ніхто не робіць!» ці «Ён не робіць тое, што ўсе робяць!». Для такой маралі вялікага розуму, пачуцця не трэба. Шчыры, сумленны, неспакойны змагар супраць зла, звычак — значыць, ты дзівак альбо адшчапенец, экстрэміст, а то i вораг «веры, цара i Айчыны». Будзь, як i ўсе,— ты малайчына, разумны чалавек! Воля перад царом, урадам — адно, воля перад грамадою, звычкамі, норавамі, мёртвай сілаю раўнадушнасці, двурушніцтвам, прыстасавальніцтвам, пасрэднасцю — іншае. Можна змусіць i цара, i яго ўрад раскілзаць, папусціць лейцы, як ужо i змусілі тое-сёе аблегчыць пасля 1905-га, але вось паадолець звычку амаль няможна. Во тая акаменьвае. Як валун. Хочаш ці не хочаш, але трэба ей падпарадкоўвацца. А гэта яшчэ болей дробніць, мізэрыць густы, інтарэсы, марнуе людскую энергію, зацягвае цінаю «добропорядочности». Розумы, душы бяднеюць. Заяўляюцца падобныя статкавыя тыпы... Таму ты, іншы, не трэба!

— Няўжо няможна пераадолець звычку?

— Бадай, не. Цяпер. Ты зірні, што цяпер робіцца. Карупцыя, крадзеж, апатыя, разбэшчанасць. Падзенне культуры. Паэзія адарвалася ад зямлі, ад чалавека, захліснулася ў віне, дыме, у дэкадэнцкіх выкрунтасах, проза таксама разгубілася, тэатр з Чэхавым трымаўся, а цяпер размываецца. А якая цяпер музыка, танцы, мода! A кіно! Усюды высмейваецца жывое, самабытнае, вылучаецца нешта безаблічнае. Здаровы голас высміхоўваецца, цкуецца...

— Ці не перабольшваеш ты, Сямён? — усміхнуўся Алесь.— Ці не згушчаеш фарбы?

— Не ведаю,— уздыхнуў той.— Я, Саша, разгубіўся... Бачу: свет быў доўга i ёсць неўладкаваны. Было шмат падзей, перамен, але толку, здаецца, мала. Усё марна, самападман i самасуцяшэнпе. Адно расчараванне за адным...