Выбрать главу

— Я не жыву ні па якой методзе, але яшчэ не жаніўся...

— Калі суд?

— Паслязаўтра.

— Даскакаўся! Па-дурному!

— Ну чаму «па-дурному»? — незалюбіў Алесь.

— Па-дурному, малец,— паблажліва паўтарыў Юры, стараючыся не пазіраць у вочы.— Ты мог бы са сваёю працавітасцю горы перавярнуць, а так змарнуеш попусту свой дар. З турмы выйдзеш з пакалечанаю душою. Неўрастэнікам альбо самаадрачэнцам.

— Пераначуем — тады новае i пачуем...

— Бач, не баіцца! Не каецца!

— Я ж не флюгер, Юры. Ды ў нашы гады трэба ўяго мець ясную i перакананую веру...

— О! — кпліва ўсклікнуў той.— Баец! Рэдкі экземпляр сярод вас, вясковых настаўнікаў... А я, малец, лічыў: пужанулі крыху — ты ў шчыліну. Як клоп. Як i іншыя.

Пазней, калі селі за стол i пілі пададзеную пакаёўкаю гарбату, елі пячэнне, Алесь запытаў:

— Чаму ты, Юры, едзеш у Пецярбург?

— Ты адкуль ведаеш? — здзівіўся той.— Бачыўся тут з Сямёнам?

— Ды сустрэліся нядаўна выпадкова ў кнігарні.

— Які ён? — усміхнуўся гаспадар.— Разгублены? Ашалелы? Кляў i шальмаваў мяне на чым свет стаіць?

— Не,— прамовіў Алесь, стараючыся як мага больш пазіраць у вочы, але Юры ix хаваў, адводзіў.— Пры развазе.

— Ды кінь ты жартаваць, малец,— перапыніў яго Юры.— Не было, няма i не будзе ў яго развагі... Ён — хворы чалавек. Псіх, а то яшчэ i горш.

— Сямён — не хворы. Ён шчыры, непасрэдны, захоплены ідэямі.

— Расказаў пра пашу перапалку? Пра мой адкрыты ліст?

— Расказаў.

— Ну i як ты ацаніў усё тое?

— Выбачай, Юры, але ты паводзішся, мякка кажучы, дзіўна...

— У чым? — той прыплюшчыў вочы.

— Ва ўсім.

— Не, малец. Гэта вы з Сямёнам паводзіцеся, мякка кажучы, дзіўна, а не я...— неспадзявана ўзгарэўся Юры.— Аслеплі, пашалелі ад любові да вёскі, сялян ды веры ў іхнія «вялікія сілы»! Набралі сабе ў галаву: сялянскія вершаскладальнікі Купала i Колас — класікі ўжо!

— Хіба грэх — любіць вёску, сялян? Хіба не захаваны там багаты i цудоўны скарб? Няўжо Купала, Колас — усяго толькі вершаскладальнікі, як ты кажаш са знявагаю?

— Пратрыце вочы, прачысціце вушы: вёска ваша — закіданы сметнік, сяляне — дурныя куры, a іхнія песняры-самародкі — агародныя пудзілы...

Пачуўшы гэта, Алесь аж закруціў галавою.

— Вось гэта дык нянавісць! — прамовіў.— Як ты толькі i ясі сялянскія бульбу, мяса, хлеб, мёд, п'еш малако?!

— Ладна, не лаві на слове...— незалюбіў ужо Юры.— Я не зневажаю, я хачу, каб вы менш замілоўваліся ды расчульваліся, а больш разважалі, дбалі пра будучыню... Няўжо не бачыш: паэзія тая — прымітыўная?

— Прабач, але я лічу: чалавека, справу губіць не толькі фанабэрыя, але i знявага ды самазнявага. Ты яўна не толькі недаацэньваеш вёску, сялян, фальклор, паэзію Купалы i Коласа, але ўжо i шкодзіш такою ацэнкаю. Ты забіваеш дух, ахвоту, творчыя сілы...

— Ну, дзякуй! — хмыкнуў Юры.— Дзякуй за маю горкую праўду, за мае парады, за жаданне бачыць нашу літаратуру развітай i багатай...

— Я нe зусім разумею тваю «зычлівасць»...

— Уцямце вы, мужыччо: каравы лапаць — чыстаму хромаваму боту не таварыш! — уз'юшыўся Юры.— Не намаўляйце, не тлуміце галовы Купалу, Коласу i іншым, што яны «ідуць па плённай дарозе», «адлюстроўваюць народныя думы i пачуцці», адным словам, ужо класікі! Не спяшайцеся з захлёбам хваліцца, што ёсць ужо «сапраўдная літаратура».

— Усё ж ясней патлумач, чаму наш чалавек, па-твойму, быў, ёсць i будзе толькі лапатнік? Чаму ён не мае права на боты?!

— Цяпер — не мае!

— A некалі?

— Думаю, будучыні ў яго няма. Люд наш, як кажуць, «примечательный отдельными личностями, но жалок в целом»...

— Скажу шчыра,— уздыхнуў Алесь,— не хочацца з табото пават гаварыць...

— А ты слухай, слухай! Прауду! Дык, можа, будзеш болей дбаць пра духоўнасць, пазіраць не пад ногі сабе, a ўдалячынь! — рэзка адказаў Юры.— Вось на такім, як піша твой землячок, «Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць дябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае ўбогай, к табе я ў думках залятаю i там душою спачываю»[23] ў людзі не выйдзеш...

— Можа, Юры, я нечага i не разумею. Але мне здаецца, што якраз з гэтым, з любоўю, трэба ісці ў людзі. Без любові ўсё будзе не роднае, не мілае i не дарагое.

— Дык любіце свае лучыны, лапці, мужыкоў! — хмыкнуў той.— Выйдзеце ў людзі! Узрасціцё! Аж да нябёс...— Зірнуў у вочы. Бадай, упершыню за вечар доўга, хоць не зусім смела.— Ды зразумейце вы, олухі: вам трэба яшчэ выйсці з пячэры, набыць чалавечы выгляд, а пасля ўжо імкнуцца да цывілізаваных людзей. Зірніце, што i як робяць Бальмонт, Меражкоўскі, Гіпіус, Белы, Салагуб! Вось гэта новае, важнае слова ў літаратуры! Упоравень з новым стагоддзем, з новым часам! Страснае імкненне ў будучыню!

вернуться

23

Раздзел «Леснікова пасада» з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», адкуль вышэйзгаданыя радкі, упершыню друкаваўся ў «Нашай ніве», 1912, № 28-29.