Калі ўсе пазней загудзелі, прыйшлі «пяўчыхі». Сёння сярод ix не было Янкавай маці, галасістай цёткі Анці. Былі толькі Марыся Драздовіч, Аўдоля, Фроня Чорныя — надта здатныя на песні кабеты. Без ix не абыходзіцца ні адно вяселле. Не сват, а Лядзяш запатрабаваў цішыні.
Пяўчыхі заспявалі:
— Надта скора вы захацелі караваю!— не паддалася свацця Салвэсіха.— Яшчэ саспявайце.
Тыя саспявалі яшчэ некалькі песень. Вось тады Салвэсіха падала ім свой каравай. Тыя ўзялі, але пасвойму аддзячылі:
Да каравая Мішучыха дала пяўчыхам гарэлкі, закусі, i тыя неўзабаве зніклі. Пайшлі да некага баляваць.
Застолле гудзела.
— Сядзь з намі...— прыставаў да Мішука сусед, Міхайла Супраневіч,— Сам гаспадар пакажы пуць, як гарэлку п'юць!
— Перш налі чарку, а тады дай на парку,— усміхнулася Міхайлава жонка, Настуля.
— Не саромейся, сусед,— адказваў Мішук.— Што пастаўлёна — тое блаславёна.
— Ды я госць беспрынукны, не люблю марыць гаспадара...— адказваў Міхайла, ласы на гарэлку, i выпіваў яшчэ чарку, паказваў, што чарка пустая.— Я такую моду маю: да дна выпіваю. Не хачу зла астаўляць на дне.
— У п'яніцы адгаворак хваціць...— усчувала жонка.
— Не той п'яніца, хто п'е,— сыпаў i сыпаў жартамі Міхайла, закусваючы,— а той, хто міма рота лье...
Мішук адыходзіў — да другіх гасцей. Найперш — да Ледзяша. Пытаўся, што яму трэба.
— Хораша! — адказваў той.— Усім задаволены.
«Яшчэ б не быў задаволены!— думаў Мішук,— I п'еш, i трэш як млын!»
Праз нейкі час уладу захапілі музыканты, сталі пасупраць маладых.
Зося ведала: ix падагнала маці, каб яны сыгралі свой «марш», каб пасля ўсе пачалі дарыць. Падораць — можна i выбірацца з хаты. А раз падганяе маці — значыць, на сыходзе гарэлка i закуска.
— Рана яшчэ іграць музыкантам!— падхапіўся, пачаў камандаваць Лядзяш.— Яшчэ пасядзець трэба!
Адны госці згаджаліся з ім, іншыя началі падтрымліваць музыкантаў. Ледзь адолелі Ледзяша.
Гарманіст Сідаровіч, што ўмеў добра гаварыць, пажадаў Зосі i Віцю «быць як цвет на яблынях», «жыць у шчасці, радасці, багацці i дзяцей многа мець», музыканты зайгралі ім «Сто лят». Усталі не толькі Зося i Віця, але i ўсе вясельнікі. Заспявалі. Віця на пададзеную Сідаровічам талерку, накрытую хустачкаю, паклаў паўрубля. Пасля музыканты на чарзе пачалі віншаваць сватоў, блізкіх сваякоў, дружак i асістэнтаў, гасцей маладой, іграць па іхнім жаданні. Падвесялелыя людзі скакалі, спявалі, клалі на талерку капейкі. Лядзяш заказаў сабе адмысловую музыку—гімн «Боже, царя храни».
Калі сыгралі ўсім «маршы», выпілі i палезлі з-за стала. Музыканты засталіся, Мішучыха з Галенаю прыбралі стол насупраць маладых, куды неўзабаве дзеці на веку ад дзяжы ўнеслі вялікі прыгожы каравай. Ішлі i кружыліся па ходу сонца.
Кабеты заспявалі:
Як паставілі каравай на стол, сват падзякаваў i даў дзецям цукерак.
Першыя дарыць падышлі Мішукі. Бацькі.
— Ну, дзеці, будзьце шчаслівыя...— сказаў Мішук.— Жывіце ў злагадзе, дружненька. Работы не бойцеся, нас, бацькоў, не цурайцеся. Дару ж вам, каб усе чулі, дзве дзесяціны зямлі, цялушку, падсвінаку i вот... пацалаваўся з ёю, з Віцем, паклаў на засланую хустачкаю талерку пяць залатых pyблёў, маці паклала сурвэту.