Чесал башку Матвеев. - Но какая
Неведомая сила подняла
Обрубок сей, лишенный кровотока?..
Когда б еще здесь женщина была,
И то, наверно, мало было б толка,
И он и без нее. Подобные дела
Исследовать бы надо. И подробно.
Давай мы упакуем и пошлем
Его в ЦК". - "Да как-то неудобно." -
Я возразил Матвееву, но в нем
Уже огнем идея запылала,
И понял я: ее не погасить!
"А с остальным, - спросил я, - как нам быть?"
Но остальное все, что стало гнить,
Матвеева не интересовало.
"Сходи, - сказал, - на почту и пошли."
И я сходил, послал…
Остатки мы сожгли
И сели к телевизору, глазея.
Там был парад. Трибуна мавзолея.
И на трибуне в шляпе и плаще
Наш член стоял, что странно вообще,
Конечно, было, но не удивило
Матвеева никак!
"Вот торжество идей!
Его идея наша воскресила!
Смотри: наш член стоит среди вождей!
И слушай, как толково выступает,
И как народ трепещет и внимает!.."
Народ внимал. Но так, как будто знал,
Кто перед ним стоял и кто вещал.
"Какой талант! Какой гигант! Мыслитель!
Всех кочегаров всей страны хранитель!" -
Торжествовал Матвеев, доставая
Из-под стола бутылку.
"Мать честная! -
Те трое возвратились. - До чего ж
На нашего Нечаева похож!
Вы что его, ребята, не сожгли?"
"Сожгли, - сказал Матвеев, - что смогли.
Сгорела только плоть. А дух витает!"
"Гляди-ка, - гости сели, - как бывает!
Как вырос он! Как гриб поле дождя!.."
Плясал огонь, горела печь, гудя,
И молча глядя в глубь телеаэкрана,
Мы подняли гранёные стаканы
За нового советского вождя.
- Брава! - пачулася з дзвярэй, у якіх стаялі Ганна з Кручам. - Брава! - падышоў і абняў Мацвеева Круча. - Табе на стадыёнах чытаць трэба, а ты ў качагарках.
Антысаветчык Мацвееў вызваліўся з абдымкаў савецкага паэта Кручы. Сеў, наліў. Сказаў, выпіўшы:
- Подласць уваходзіць у склад сяброўства. Учора я паэму перадрукаваў, а рукапіс, які пакінуў аўтар у гэтай качагарцы, даслаў гэбістам на Лубянку. Каб там ведалі, хто ім пра ледакол напісаў.
XLIX
На лобным месцы, якое аказалася чамусьці не каменнае, а, як некалі, да часоў Грознага, драўлянае, і мясцілася не бліз Пакроўскага сабора, а бліжэй да ГУМа, насупраць увахода ў маўзалей, крыж пад націскам Берыі і Мяркулава паставілі так, што Сталін глядзеў на Сенацкую вежу з маўзалеем перад ёй, а Купала - на ГУМ, у шырокім шкле аднаго з вокнаў якога адбівалася плошча, і можна было бачыць і тое, што адбывалася на ёй, і тое, што ў ГУМе, дзе некалі ў камісійнай краме каля фантана, у якой прадаваліся канфіскаваныя рэчы ворагаў народа, Купала купіў амерыканскі, з залацістай трубой тэлескоп.
Гэта было ў дзень, калі яму ўручалі Сталінскую прэмію.
Тэлескоп быў ягонай марай. Упершыню ён глянуў у яго, калі вучыўся ў Пецярбурзе, і чалавек па імені Арыстарх, з якім яны пазнаёміліся ў "Бадзяжным сабаку", зацягнуў яго ноччу з кавярні паэтаў на Пулкаўскую гару, дзе ў штатным раскладзе Галоўнай астранамічнай абсерваторыі Арыстарх значыўся ад’юнкт-астраномам. Яны прабылі там каля 30 хвілін, а потым каля 30 гадоў Купала марыў займець не маленькую школьную прыладу, якая называлася тэлескопам, а сапраўдны тэлескоп, які і ўбачыў у антыкварнай краме ГУМа. Не гэтакі вялікі, вядома, як пулкаўскі, але той жа фірмы Alvan Clark & Sons.
У гандляра, які прадаваў тэлескоп, Купала спытаў, ці можна будзе купіць яго сёння пазней, або заўтра, на што той гандляр, на галаве якога быў лётны шлем з чырвонай зоркай, сказаў, што так, можна, але лепей тое, што хочаш мець, браць адразу, бо пазней забраць можа нехта іншы. Вось ён, напрыклад, калі захацеў лётны шлем займець, дык узяў адразу, і цяпер ніколі не здымае - нават спіць у ім.
- Я вам зніжку зраблю, - мітусліва, убачыўшы, што Купала вагаецца, ці купляць яму рэч, з якой не надта зручна цягнуцца ў Крэмль, стаў казаць гандляр. - За кніжку. У вас жа ёсць ваша кніжка?
Кніга ў Купалы была. Тая, за якую далі яму прэмію. Надпісаная Сталіну, якому збіраўся ён, калі надарыцца такая магчымасць, яе падараваць. Але скуль гандляр ведаў, што кніга ёсць, што чалавек, які купляе ў яго тэлескоп, нешта піша?
Гандляр падсунуў тэлескоп бліжэй да Купалы.
- Зараз усе пішуць. Хто што. І абы каму надпісваюць. Так што можаце надпісаць, - коратка хіхікнуў ён, сцягнуўшы шлем з галавы і бліснуўшы голым чэрапам, - чорту лысаму.
Ён бліснуў не толькі голым чэрапам, бліснуў рознакаляровымі, адно з якіх было зялёнае, а другое карычневае, вачыма, мастакі такія вочы нячысцікам малююць, і Купала, заўважыўшы гэта, падумаў, што калі ўжо амаль пражыў жыццё без тэлескопа, дык можна і дажыць без яго. Падумаўшы так, падзякаваў і хацеў пайсці, нават ступіў некалькі крокаў, але чымсьці, нейкай гульнёй, у якую гуляла ягонае зялёнае вока з карычневым, гандляр гэты прыцягваў, і ўжо адышоўшы, Купала вярнуўся, дастаў кнігу з наўмысна падшытай дзеля таго, каб кнігі ў ёй насіць, кішэні пінжака і сказаў нерашуча, як кажуць, калі не ведаюць, у якую гульню ўступаюць: "Кніга ёсць… Але яна надпісаная… Не закрэсліваць жа і не надпісваць нанава…" - на што той лысы крамнік з чырвонай зоркай на шлеме, "лётчык" той, параіў: "Вы закрэсліце толькі "Таварышу Сталіну" і надпішыце вышэй, во тут, пад назвай "Чорту лысаму." Дарэчы, "Ад сэрца" - вельмі ўдалая назва для надпісаў... А "найвялікшаму правадыру ўсіх часоў і народаў" няхай застаецца... - гэтак жа коратка хіхікнуў "лётчык", і калі Купала праз хіхіканне ягонае зноўку завагаўся, Лётчык дастаў з-за вуха самапіску. - Вось, з залатым пяром. Але каштоўнасць не ў золаце. Каштоўнасць увогуле не ў золаце, а ў тым, што з яго зроблена. Гэтая самапіска апраўдвае зваю назву. Сама піша. Вось глядзіце… Скрэсліваем "Таварышу Сталіну…" Я проста трымаю яе ў руцэ, а яна скрэслівае, піша… Вашым почыркам… "Чорту лысаму…" - Бачыце?.. Яна можа і вершы пісаць, у вас жа апошнім часам праблема з вершамі. І подпіс ваш можа паставіць, але падпісацца лепш вам самому. Дарэчы, чаму вы не падпісаліся?.. Паасцерагліся? Падумалі: "Хто я такі, каб нешта падпісваць таварышу Сталіну? Але ж чорту лысаму падпісаць можна..."" - падаў той "лётчык", штукар той, ці хто ён там быў, самапіску, якая бліснула залатым пяром, і як толькі Купала ўзяў яе ў рукі, адразу адчуў напаўзабыты, дрыготка-ўзнёслы, ні з чым не параўнальны стан, у які ці ты ўваходзіш, ці стан той уваходзіць у цябе, калі невядома як і дзе ўзнікаюць вершы, якія трэба толькі паспець запісаць, і тая залатапёрая самапіска ледзьве ўжо за яго не распісалася, але нешта ў надпісе: "Чорту лысаму - найвялікшаму правадыру ўсіх часоў і народаў", - прачытвалася небяспечнае, таму Купала спытаў: "А нічога, што з наступнай старонкі пачынаецца раздзел "Аб Сталіне-сейбіту? " - і "лётчык", нібы спалохаўшыся, што ён перадумае, увогуле кнігу забярэ, выхапіў яе з-пад ягоных рук: "Нічога, можна і без подпісу!.. Подпіс іншым разам, а тэлескоп, як і абяцаў, са зніжкай. Пяцьдзясят адсоткаў! - І паглядзеў хітра. - Сталін вам, Іван Дамінікавіч, хоць ён і сейбіт, такую зніжку не дасць". - А калі ўжо Купала выходзіў, гандляр той, "лётчык" той раптам гэтак лёгка, нібы пра надвор’е ці здароўе, пацікавіўся: "А праўду кажуць, што вы ненавідзіце Сталіна, і вершы пра яго, пра партыю, пра савецкую ўладу наўмысна пішаце кепска? І што на вас праз гэта нават данос напісалі?..""