Выбрать главу
Я і гарэлка “дзяржава”, такое вось дэжа вю, такі, бляха, Новы год.
***
Калі недасканаласьць сьвету заб’е апошнія мары ў маёй галаве і я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і ўсё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон.
Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў – я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі.
Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
***
Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: “О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…” каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь – хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфэту ды красьці ў суседа сьлівы
…і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, шчасьлівым.
Хочацца жыць, нават калі ня хочацца жыць
Калі сьнег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол
калі сьнег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на сьлізкіх рэйках і дарма што зіма кругом
ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыцьцё імжыць
не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз
хочаш жыць