Вось што пісаў навуковец:
«Закрытие частных издательств… с моей точки зрения, будет иметь совершенно определенные следствия… Главные из этих последствий таковые:
1) еще большее падение издательского дела…
2) дальнейшее подавление научного творчества и распространение его результатов, ибо при ликвидации частных издательств не могут быть опубликованы и те работы, которые до сих пор издавались благодаря им;
3) рост «религиозной ортодоксии и догматизма» (хотя бы и коммунистического), ибо наука без свободы мысли, критики и свободы мнений существовать не может, а государственные монополизаторы… издавать работы, противоречащие их догме и почему-то им неугодные, не будут.
В итоге, как в период «владельческо-попечительской опеки печати» (средние века, период Генриха VIII в Англии, эпоха Галилея и Рабле в Италии и Франции, — у нас эпоха Грозного и Петра) все будет зависеть от «инквизиторов» государства. Approbatio[4] папы заменится approbatio государственного чиновника. Он будет «живым носителем, наместником» научности и истинности. Его мнение — законом. Научная оценка заменится решением комиссара печати. Критика — доносом. Словом, мы получили полную копию давно уже, казалось, пройденной эпохи Магницкого в Росии, средневековья в Европе. Как тогда все противоречащее католической церкви преследовалось, так и теперь все противоречащее учению «иже во святых отцов наших — вселенских учителей и святителей» К. Маркса и Ф. Энгельса и «иже во святых отцов наших правоверных коммунистов российских» или им почему-то не нужное, не может быть напечатано. «Катехизис Филарета» хотя бы в виде «Азбуки коммунизма»[5] займет место науки, вера и догма — место опыта и наблюдения: невежество — место просвещения и т. д. Впрочем, к чему будущее время, когда все это мы имеем уже в настоящем…
Обращаясь к данным опыта — мы теперь уже имеем основания для подтверждения этого прогноза. Усилилось ли издательское дело со времен социализма? Не издает ли весь аппарат «Государственного издательства" меньше книг, чем издавало их ранее одно частное издательство, например Сытина? А какова научная ценность издаваемых книг? Научных книг почти не издается. И то, что издано, имеет случайный характер, говорящий не о научной высоте издаваемых книг, а о хороших отношениях автора с «апробаторами» истины и власть имущими. Большинство изданных до сих пор научных работ принадлежит «чиновникам от науки»…
«А судьи кто?» Если Кювье ошибся в оценке «Философии зоологии» Ламарка, то неужели заведующий «Государственным издательством» и его коллеги такие гении, что безошибочно сумеют решить: что научно, что ненаучно, что заслуживает общественного внимания, что нет, что должно. Мне несколько неловко за тех «смельчаков», которые берут на себя такую претензию. В двадцатом веке она выглядит довольно странно…»
У лісце П. Сарокіна адлюстравана асаблівасць дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі — яе гуманітарная адукаванасць. Яна зусім не мела сваёй перадумовай адукацыю на гістарычным ці філалагічным факульцеце ўніверсітэта. Быў бы рады, калі б хто з чытачоў без падказкі энцыклапедыі ведаў, хто такія Кюў'е і Лямарк, аўтар «Катэхізіса» Філарэт…
Зноў вернемся да сюжэта высылкі навукоўцаў з Савецкай краіны ў 1922 годзе. З ёю ўзнік надта небяспечны прэцэдэнт дзяржаўнай забароны на навуковае і філасофскае іншадумства. Галіна сацыяльных ведаў была вельмі хутка адасобленая ад ведаў «адцягненых і дастасоўных» і стала манапольным аб'ектам вывучэння ў асобнай арганізацыйнай структуры, якую назвалі «Сацыялістычнай» (з 1924 г. «Камуністычнай») акадэміяй. На яе ўскладалася распрацоўка грамадскіх навук «з сацыялістычнага пункту погляду». Ужо на пачатку 1919 года прадстаўнікі гэтай групы патрабавалі ад прафесуры Маскоўскага ўніверсітэта зліцця гэтых дзвюх установаў. Прафесар Ю. В. Гацье[6] запісаў у сваім дзённіку 20 лютага (5 сакавіка) 1919 года: «таков смысл всей реформы: озлобленные неудачники, ничтожества, преисполненные самообольщения, желают распоряжаться судьбами Московского университета».
На рубяжы 20-30-х гадоў з «вялікім пераломам» пачалася вакханалія «гатавання» «контррэвалюцыянераў» з мэтаю рэалізацыі сталінскіх людажэрных палітычных планаў. Палітычныя суды таго часу — старанна падрыхтаваныя спектаклі.
Што гэтаму паспрыяла? У трагічных падзеях гісторыі сутыкаліся тэндэнцыі надта неаднародных сацыяльных групаў з розным роўнем адукацыі, маралі, свядомасці і з розным уяўленнем пра грамадзянскі абавязак. Ішоў бесперапынны працэс кружэння ўсё новых і новых пластоў грамадства. У ім нядаўнія пераможцы, якія святкавалі ў палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы, неўзабаве й самі станавіліся гнанымі, часта церпячы жорсткія рэпрэсіі. Усеагульная маральная дэфармацыя грамадскай свядомасці, абумоўленая грамадзянскай вайной, голадам, зруйнаваннем, наклала адбітак на шматлікія падзеі дзесяцігоддзяў, якія прыйшлі пазней, і на тых, хто ў іх удзельнічаў.
Дайшла чарга рэпрэсій і да навукоўцаў.
Пачалі з навукоўцаў-практыкаў. У гістарычнай навуцы імі былі краязнаўцы. Было разгромленае Беларускае краязнаўчае таварыства. Краязнаўцы на месцах утваралі асновы каранёвай культуры, чалавека, яго грамадзянскасці, маральнасці. Краязнаўцы перашкаджалі хлусіць, насаджваць міфы замест навуковых ведаў. Іхная праца была непазбежнай на фоне рэальных абставін пераходу ад 20-х да 30-х гадоў. Краязнаўцы даражылі маральнымі каштоўнасцямі. Яны спрабавалі захаваць правераныя часам асновы культуры, правінцыйныя сувязі, не даць магчымасці перапампаваць усё тое, што вызначалася, у сталіцу. Краязнаўства — гэта не толькі навука, але і інтэлектуальны, грамадскі рух. Краязнаўцы ўзгадоўвалі цікавасць да асобнага, непадобнага тады, калі насаджалася ўніфікацыя думкі і побыту. Вось чаму ім не было месца ў сталінскай мадэлі таталітарызму, і іх знішчылі [17].
У Сталіна была свая канцэпцыя кіравання ідэалогіяй. Яе сэнс вызначалі наступныя ўстаноўкі. Першай быў супраціў культуры ягонай краіны (зразумела — расейскай) культуры заходняй (якую абвясцілі буржуазнай наскрозь). Для чаго гэта рабілася? Каб ва ўмовах, што ўзніклі пасля супольнай з альянтамі перамогі над гітлерызмам, паставіць заслон на шляху духоўнага і культурнага збліжэння з народамі гэтых краін як надта небяспечнага для таталітарнага ладу мыслення.
Другой было далейшае самаўзвышэнне і самасцверджанне з дапамогаю пазанавуковых сродкаў уласнай асобы як найвышэйшага суддзі ва ўсіх пытаннях культуры, улучаючы навуку, дзеля таго каб запанавала аднолькавасць, аднастайнасць, абавязковае для ўсіх тлумачэнне з'яваў грамадства і прыроды, якое б знаходзілася пад кантролем партыйна-бюракратычнага апарату.
Пачаліся навуковыя паводле формы, але антынавуковыя паводле сутнасці дыскусіі. У Беларусі квінтэсэнцыя ўсіх гэтых дыскусій была змешчаная ў кнізе дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР В. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (Менск, 1932).
У кнізе В. Шчарбакова можна знайсці суворую крытыку «перакручванняў» гісторыі з боку беларускіх нацыяналістаў, вялікадзяржаўных шавіністаў, бундаўскіх, сіянісцкіх, трацкісцкіх інтэрпрэтацый гісторыі. Можна сказаць, што гэтая кніга была юрыдычным абвінавачваннем асноўным кадрам гістарычнай навукі Беларусі. Сама цікавае, што яе змест амаль без зменаў характарыстык лёг у аснову аднаго з трох раздзелаў манаграфіі сучаснага гісторыка У. Міхнюка «Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии» (1919–1941 гг.) (Менск, 1985) з сімптаматычным назовам «Идейно-теоретическая борьба в исторической науке и становление ее марксистско-ленинской методологии». А Шчарбакоў у кнізе характарызуецца як гісторык, які «ў гістарычнай навуцы займаў цвёрдыя партыйныя пазіцыі і актыўна змагаўся супраць апартунізму і перакручванняў марксізму-ленінізму» [18].
Той факт, што сам Шчарбакоў трапіў у косцедрабільны механізм той пякельнай машыны, часцінкай якой быў, і загінуў пад час рэпрэсій, нічога не мяняе.
Пасля Шчарбакова на полі ідэйнай барацьбы супраць «ворагаў» у гістарычнай навуцы Беларусі добра працавалі ягоныя ідэйныя пераемнікі К. Шабуня, Л. Абэцэдарскі, А. Залескі і іншыя.
5
«Катэхізіс» Філарэта — дапаможнік элементарнага навучання веры Хрыста, складзены маскоўскім мітрапалітам Філарэтам (1783–1867) у 1823 годзе і абавязковы для ўсіх праваслаўных. «Азбука камунізма» — дапаможнік, складзены М. Бухарыным. Папулярнае выданне накшталт катэхізіса ў хрысціян.
6
Аўтар працы «Замосковный край в XVII веке» (М., 1906), у якой асвятляў пытанні гвалтоўнага перасялення беларусаў пад час вайны 1654–1667 гг. на паўночны ўсход ад Масквы.