Выбрать главу

– Наведайце сваю гаспадыню, калі яна прачнецца, – сказаў лорд Сэнакс.

Затым ён спусціўся на вуліцу. Экіпаж чакаў ля дзвярэй, і рамізнік падняў руку да капелюша, вітаючыся.

– Джон, – звярнуўся да яго лорд Сэнакс, – найперш адвязі дадому доктара. Відаць, давядзецца дапамагчы яму спусціцца. Скажы яго дварэцкаму, што ён захварэў, пакуль лячыў пацыента.

– Добра, сэр.

– Затым можаш адвезці дадому лэдзі Сэнакс.

– А як жа Вы, сэр?

– О, наступныя пару месяцаў я правяду ў Венецыі, у “Hotel di Roma”. Прасачы, каб лісты дасылалі туды. І папрасі Стывенса паказаць мае пурпуровыя хрызантэмы на выставе ў наступны панядзелак і паведаміць мне пра вынік.