Выбрать главу
Знаходзіць, што страчваецца,— Рэчаіснасць.
А рэчаіснасць Распазнае, што яна Насампраўдзе ёсць
У несупыннай сустрэчы З сабою
Іншай.
15
У нетрах зямлi Выспяваеш паволi. Чакаючы, Што ў чалавеку Выспее думка, Якая цябе зразумее.
А ён Жыве нараджэннем і сконам I тужыць, Што гэта —
Усё жыццё.
16
Злучае I прымушае трымацца Разам, Нібы слепата — сляпых, Постаці рухаў I думак.
Навобмацак, Але мякка, Нібы знутры Звыклых паводзінаў Імі кіруе Не бачны ім павадыр.
Такі неймаверна далёкі Заблытаны шлях Да мэты,
Якая заўсёды Тут.
17
Выводзіш Свой самы вялікі твор — Чалавека — Увесь яго век З нятоеснага вымярэння.
Табе пярэчаць Найменнi i вобразы, Што чалавек I адпаведны ім, I вядомы.
А ён,
Жадаючы жыць, Пакідае I ўсё не пакіне ніяк Сваю заўчасную вечнасць.
18
Маланка Стараецца рассвятліць Тваю сутонлівую светлыню I выклікаць сілу, Якая ў табе пагасае, На спрэчку.
Пярун Уладарна загадвае, Каб ты ўклала Сваю нямую душу У споведзь.
А дождж Прытуляецца да цябе I просіць,
Каб ты даравала Маланцы Яе слепату, А перуну — безразважнасць,
I не Дазволіла свету
Знікнуць.
19
У спратах зямлi:
Бярэшся I ўсё адно Пакiдаешся без увагi.
Неба То прасвятляецца, То хмурнее.
Сцежкі Сыходзяцца разам I зноў Разыходзяцца па паверхнi.
Ты зазіраеш Мне ў памяць — I ў ёй Знаходзіш утоенае I ад мяне самога.
Адвечны скарб — Які ўсім відаць, А нікім Знайсціся не можа.
20
Нібы абсяг Рэчаіснасці нераспазнанай Паказвае думцы, Кудою думаць I як разумець,—
Увесь час Забараняюць I дазваляюць Нам акалічнасці нешта.
У намаганнях Гартуецца моц I, каб дзейнічалі, Вымагае.
А тое, Што мусiць адбыцца з намi, Само настае I само вытлумачваецца,
Як глiна У кожным днi.
21
Рэчы ўкарэньваюцца У карысць I, што паўтараецца тут, Вартуюць.
Усіхняя і нічыя, Не рупішся аб ураджаі I не адрозніваеш, Дзе — восень, А дзе — вясна.
Адпаўшы ад неба, Але не супаўшы з зямлёю, Вучышся быць паслухмянай таму, Што не мае Абгрунтавання.
22
Бясконцая колькасць Абліччаў З цябе вынікае, А ты Не супадаеш з ніводным.
Ні з кім не ваюеш, Не хаўрусуеш I не адстойваеш сваёй праўды.
Але звяртаюцца да цябе, Урэшце, Усе абліччы Па канчатковае высвятленне:
Што значаць яны, Калі яны ёсць, I што яны будуць значыць, Калi iх не стане?
23
Бесперастанку Вяртаецца да цябе Наваколле, Як рэха, Якое акрэсліла круг I ўвабрала, што ў крузе,—
I постаці дрэў, I гурму будынкаў, I ўвесь краявід,— Але ўжо не можа, Вяртаючыся, знайсці, Адкуль яно ўзнікла I з кім Мае супасці...
Далучаная да наваколля, Шукаеш з ім разам Нешта — Што не адшукваецца,
А ёсць.
24
Імгла: Ні святло, ні цемра.
Замкнуліся вочы, Што бачылі I разумелі ўначы, А вочы, Што бачаць удзень, Не спяшаюцца адамкнуцца.
Такая наша пара — Між колішнім I наступным. I самай відушчай У гэтай пары Абвяшчаецца гліна.
25
Рухавая, Як вада, I непарушная, нiбы камень, Ці толькі яшчэ Падаешся да небакраю, Ці ўжо вярнулася — I небакрай Ператварыла ў сваю прыкмету?
Вандруеш са стану ў стан I, што пакідаеш, Маеш Сваім набыткам.
26
У гліне сляды:
Не лучацца між сабою Нічым, Апроч гліны.
Хіба распазнае сябе Той, хто ідзе, У сваіх слядах? А той, хто жыве, У тым, кім ён жыве?
Але зноў і зноўку Упісваюцца сляды У вечную гліну, А гліна — Ў нявечнага чалавека.
27
Не піў — А яе паіў малаком, Не еў — А яе карміў хлебам,
Каб абудзілася, Каб ажыла I сказала с л о в а, Якое людзi згубiлi, Калi захацелi ўзысцi Нацянькi да Бога.