Выбрать главу
Але ўсё роўна Заўсёднай апораю
Застаешся.
55
Тоесны Нечаму іншаму, Чым таму, Кім існую, Ад рэчаў Скіроўваюся да гліны —
Жывы, Але мёртвы, Да мёртвай, Але жывой.
I болей нікога няма I нічога няма:
Адно перад тым Як сустрэцца — Р о с т а н ь, Адно перад тым Як расстацца — С у с т р э ч а.
56
Перамагаеш Без перамогі, Дзейнічаеш Без учынку, Жывеш Без жыцця.
Паміж назоўнікам і дзеясловам Сутонішся ў спраўджаным I світаеш У тым, што спрабуе Стацца сабой,—
Часціна Iнакшай мовы, Што не засвойваецца,
Як назоўнiк I як дзеяслоў.
57
Паклікала — Але не назвалася.
Уначы, У цьмянай размове З нераспазнаным, Я ўпэўніўся, Што не памру, А памяняюся месцам З нераспазнаным. I стаў чакаць, Калі развіднее, А развіднела — Убачыў мёртвую гліну
I прачытаў уголас Яе імя.
58
Калі дакранаюся да яе, Яна Нешта інакшае ўжо, Чым гліна.
Усё, Што збылося,— Знікла. I што не збылося — Знікла.
Няма ні жывых, Ні мёртвых, Ні пераможаных, Ні пераможцаў.
I толькі страла У нерухомай пространі гліны Ляцiць З пачатку ў канец.
1994

Камень

1
Шукаем: Я — камень, А камень — мяне.
Я — На сваёй паверхнi, Ён — У сваёй глыбiнi.
Так проста Было б аб’явiць: «Ты тут!..» — I адчуць Шурпатую глыбу, Намацаную рукамi.
Але не гэтак Адшукваецца чалавек, I камень Адшукваецца не гэтак.
2
Мусiм з табою лiчыцца, Але не ведаем, Як.
Уводзiм цябе У абсягi свайго жыцця, А жыць па-твойму Не ўмеем.
Чакаем, Што ты загаворыш, Аднак Самi змаўкаем.
Падзея — Якой не можам Прыняць,
Падзея — Якой не можам Аспрэчыць.
3
Усёю моцай Iстоты сваёй Засяроджваешся на тым, Што маеш Iстотай сваёй.
Не займае Цябе нiчога з таго, Што прысутнiчае Па-за табой. Ты нават не ведаеш, Цi ты дужы, Ты нават не разумееш, Цi ты вялiкi, I не адрознiваеш ад веку Хвiлiны малой.
4
Уцеляснiўся ў месца I месца Пераўтварыў у свой змест.
Адпускаеш I зноў да сябе Прыцягваеш чалавека:
Няхай спасцiгае, Адкуль Бярэцца тое, што ёсць, I чаму Тое, што ёсць,— заўжды Уводзiны
У таямнiцу.
5
Рух, Што ўвасобiўся У нерухомасць,
Агонь, Што схаваўся У холад,
Святло, Што памкнулася ўнутр I супала са змрокам,—
Камень На раздарожжы Усiх стагоддзяў,
На скрыжаваннi Усiх шляхоў.
6
Упiсаны ў наваколле, Нiбы ў скрыжалi Слова закона, Вартуеш Час наваколля —
Каб ён не скамечыўся I не ўцёк, А дазволiў Насельнiкам наваколля Зрабiцца сваiмi I ўспадкаваць Табою ўтрыманае…
Вечны: А не стары,
Сённяшнi: А не новы.
7
На небе — аблокi, А на зямлi — Камянi.
Прастора, Пранятая плынным I нерухомым, Уцягваецца ў падзеi I ўрошчваецца ў краявiд.
Такi недакладны Вынiк — А ён абумоўлiвае наступнасць,
Такi выпадковы вобраз — А ён усталёўваецца I жыве.
8
Самы тутэйшы:
Прысутнiчаеш цяпер, Iснуеш заўсёды.
Усё ў цябе склалася, Як у людзей Скласцiся нават За безлiч вякоў Не можа,
I ўдакладняцца Не мае патрэбы.
А людзi Жывуць напавер, I наступнасць Iм вытлумачвае, Што было Некалi
З iмi.
9
Тое, Чым ты выяўляешся,
Вылучае Цябе з чарады Разнаiсных рэчаў I пазбаўляе Месца ў нятоесным Асяродку.
Зоркi Запальваюцца i згараюць, Кружачы над табою,
А месяц Мяняецца ў тварах, Гадаючы, Цi далёка Той час, Калi свет замкнецца I адамкнешся ты.
10
Мы разважаем краямi I разумеем падзеяй, I патрабуем Усякi раз доказаў — Каб згадзiцца З тым блiзкiм, што хоча Зрабiцца сваiм.