Выбрать главу
52
Мяжа небасхiлу Адсоўваецца, Перад сабой Трымаючы, Нiбы прадмет, Чалавека.
А камень настойвае, Што чалавек Сам на мяжы I жывы мяжою…
Няўхiльны, Няўступлiвы, Пiльны мiжбой Мiж тым, Чым становiцца чалавек, I тым, Што становiцца Чалавекам.
53
Узор, Што заўсёды навiдавоку, Але якi Пераняць немагчыма;
Мудрасць, Якая няспынна вучыць, Але якой Навучыцца нельга:
Спрадвеку ўваходзiш У век чалавека, А чалавек Спрадвеку выходзiць з яго,
Каб аднойчы Вярнуцца Богам.
54
Быццам разгортваецца Спружына, Каб, разгарнуўшыся, Страцiць сiлу,
Самога сябе Выштурхоўвае чалавек У вобраз — Якiм ён I знаны, I знакамiты,
А вобраз, Каб ён не знiкаў, — У камень;
I завяршае У гэтым свеце Гэтак Свой шлях.
55
У папярэднiм:
Хiба чалавек Самому сабе не т а к i, Што мусiць Прыходзiць i адыходзiць?
Яму спадарожнiчаюць удача З няўдачаю, Глiна Кладзецца яму пад ногi, Жалеза Даецца ў рукi, А камень Яму прадказвае лёс.
56
Той, хто пакiнуў У полi камень I, вольны, падаўся, Куды захацеў,
Нiдзе Самога сябе Не знойдзе.
З каменем цяжка:
Але затое Узнагародаю — Кожны вечар, Мэтаю — Кожны дзень.
57
Напружаны Восi свету,
I аддаецца Увага свету Таму, што намерваецца Збудавацца.
Яшчэ не закладзены Камень, Аднак ужо Яму адгукаецца
Завяршэнне.
58
Зямля паклалася На ваду, Вада паклалася На паветра, Паветра паклалася На агонь, Агонь паклаўся На думку.
А з думкi Выйшаў у век Чалавек I выпаў у вечнасць
Камень.
1995, 1998  

Жалеза

1
З усiх канцоў свету Сабралiся пасланцы, I кожны Прынёс з сабой словы Пра мiр i вайну, Пра жыццё i смерць I пра з’яву, Што ўсё злучае сабою,— Пра чалавека…
А нехта Стаяў, адвярнуўшыся тварам У кут, I называўся ж а л е з а.
2
Спазнала сабою Самое сябе I ў сваiм спазнаннi Ўтрывалiлася i зацвярдзела.
Ранiць Твая справядлiвасць, I страшыць Твая дасканаласць:
Моц, Што адпала ад Бога, I дадалася Да чалавека.
3
Мо ў спрэчцы, Мо ў роспачы, Мо ў здзiўленнi Знянацку Ускаласiлiся галасы I гэтаксама знянацку Ацiхлi.
Калi я выбег на пляц, Нiкога Нiдзе не было, А ў чырвоным небе Высiўся волат-каваль I ўбiваў У дол велiзарныя, Нiбы гмахi, Вогненныя цвiкi.
4
Нехта сказаў: Дыямент — I ўмомант Усе расплюшчылi вочы I адтулiлi вушы.
Нехта другi сказаў: Золата — I адразу Усе ўзварушылiся-загаманiлi.
I аб’явiў нехта трэцi: Жалеза — I ўраз Усе замерлi ў чаканнi.
5
Прынесла з сабою Дзiвосныя падарункi, Якiя палохалi — Нiбы пасткi, I вабiлi — Як здабыткi.
Хто браў iх — Уводзiла тых у Круг, Хто не браў — Пакiдала Знадворку.
6
Адпала iмя маё Ад мяне I адпаў ад мяне Мой воблiк…
Аднак Сваёй неспазнанай iстотай Я ўстояў I намаганне, Якое мяне трымала, Ўтрымаў.
А ценi Хадзiлi наўкола мяне I казалi: «Вось ён — Яшчэ чалавек, I вось ён — Ужо жалеза».
7
Здружваеш дружбаю Незвычайнай, Якая сягае за межы Досведу i развагi, Людзей, Раз’яднаных зацятаю бiтвай На м ы i я н ы.
Так самi Не могуць яны раз’яднацца, Так самi Не могуць яны здружыцца.
8
Жалеза Парадкавала жалеза: Счышчала плямы, Сточвала вышчарбiны, Зганяла iржу…
Неўзабаве Яно заззяе сваёю Адважнаю вастрынёй — I жыццё З абжытага Выштурхнецца знянацку У свой невядомы
Працяг.
9
Увечар Паўстала перада мной Неадольнай сцяной, А ўранку Паклалася ў рукi Ключамi.
Удзень замахнулася На мяне Мечам i дзiдаю, А ўначы Апранула ў латы.