Сценку рабіць — засланяць злодзея, які заняты работай.
Трушчоба — маліна, зладзейскае логава.
Туцар — «загоншчык», які працуе з кішэннікам.
Хойрак — зухаваты, самаўпэўнены чалавек.
Цёплы — багаты.
Цынк — знак, вестка. Даць цынк — папярэдзіць. Стаяць на цынку — на варце. Цынкаваныя стыркі — краплёныя, пазначаныя карты.
Шапенфельд, шоп — крадзеж у краме падчас куплі.
Шкельцы — каштоўныя камяні.
Шніф — начны крадзеж у кватэры.
Шухер — небяспека. Спаймаць шухер — быць выкрытым, заўважаным за работай. Шухерны — той, хто пільнуе, ці няма небяспекі.
Шыкса — дзяўчына.
Юс — кабан.