Скачуць, гуляюць, крычаць, як дзеці.Паднімуць гоман малойцы нашы,Як жыды тыя, што на кірмашы,Круцяць галовы з апошняй мочыI так дурэюць да позняй ночыЦёплай вясною так, як бы летам,А спаць кладуцца дык ужо светам.Павесялела мужыча доля,Сыпнуў рабочы народ на поле,Працуюць людзі, поту не чуюць.Аруць і сеюць і барануюцьАўсы, пшаніцы, хоць яравыя,А хто гароху гонцы, другія,То стрэхі правяць, платы гародзяць,Ячмені сеюць, гнаі вывозяцьI садзяць спешку або хунтоўку,Хто дарагону, хто асаноўку [16],Урэшце на полі грэчкі і лёну,У гародзе рэпы і шабальбону [17],Буракоў, морквы, цыбулі, маку,Бобу, капусты і пастарнаку.I кожан весел, лёгак, як пташка,Хоць ён працуе так, як мурашка.Не углянецца, як час пяройдзе,Вясна ўцякае, лета надойдзе.Тагды гарачы ўжо час настане,Наступіць жніва і сенаванне,Тагды ўжо годзе сядзець у хаце,Бо трэба брацца за сенажаці.Бліснуць на сонцы сярпы і косы,Звіняць мянтушкі, растуць пракосы.Хоць залівае з працы пот вочы,Кожан вясёлы, кожан ахвочы,Касой махае, аж яна свішча,Хоць бы у пояс расла травішча.Нарэжуць траваў і канюшыны,Хоць часам цягне пупа да спіны.Другому, праўда, некалі гладзіць,Каса не ўдасца або не ўладзіць.А дзеўкі, бабы ім памагаюць:То вернуць сена, то разбіваюць,Пасля пластуюць і заграбаюцьI на астатку ў копы складаюць;Урэшце, якая служыць дарога,Возяць у гумны або да стога.А сена пахне ад розных траваўЛепш ад усякіх напскіх прыправаў,I як жа добра, зняўшы адзенне,Заснуць па працы на свежым сене!Яшчэ сенаванне не надаела,Глядзь, аж тут жыта ўжо падаспела.Не час драмаці ні агіляцца,Але за жніва трэба ўжо брацца.Дык і бяруцца нашы кабеты:Тэклі, Ганулі, Еўкі, Альжбеты!Жнуць, снапы вяжуць, шапкі ламаюць,Снапы падносяць, бабкі стаўляюць,Спяшае баба, спяшыць дзяўчына,Калом не гнецца і ў іншай спіна!I цягнуць шнурам так, як салдаты,Як свет — на поле, з цёмным — дахаты.А як часамі ў каторай хацеЁсць маладзіца, дык мой ты браце,Ну, дык снапшчыну тады спраўляюць,А усе жнейкі гулянкі маюць.Яе ж дык робяць з такой парадай:Ідуць на поле усей грамадай,Стануць на ніве укругавуюI выжнуць постаць адну, другую,Снапоў наносяць, браўшы ў ахапку,Дык як паставяць першую бабку,Пастануць навокал яе, як дзеці,Ды пачнуць песні ўсе разам пеці,А маладзіца сувой расшыеДы цэлым станам бабку накрые.Пасля пасядуць кругом, як гускі,Маюць гарэлкі шмат і закускі,І лье другая, як у кадушку,Ці манапольку, ці саматужку.А як падвып’юць бабы і дзеўкі,Пачнуцца жарты, смехі, прыпеўкі,Пасля збяруцца усе да кучыДы пяюць «жніва», дамоў ідучы:«Да ўжо сонца за бор зайшло.Я, малада, дамоў пайшла,Мне, маладой, не хочаццаКаля печы варочацца…»Адны з парадку ўсё пачынаюць,Другія гэтым, бач, адпяваюцьI так суладна — з боку здаецца,Як быццам поле звініць, трасецца.Цяжкая праца ўсім не да дзела,Аж тут і лета ўжо праляцела.Жніво ярное — гэта ўжо восень,I, як той кажа, работак восем.Ужо дні пахмурны і карацейшы,Халодны ночкі і шмат даўжэйшы,Раніцы мокры або туманны,Часам марозік выскачыць ранні,I на начлезе сцюжай не спіцца,I сам не знаеш, за што хваціцца.Бо яшчэ сена на сенажаці,Тут жыта сеяць, снапы ўбіраці,Араць на зіму і ляны рваці,Касіць атаву і забіраці,Лён убіраці ды ўперад сушыці,Каноплі рваці, пенькі мачыці,То ляны слаці, то падбіраці,Дамоў вазіці, а после мяці,Урэшце і бульбу трэба капаці,Пасля з гародаў трэба ўбіраці.Ужо забыўся мужык аб горы,Бо ў яго поўна ў гумне, ў каморы,Поўна ў істопцы, поўна у клеці,