Выбрать главу

СУД

Неяк леташняй вясною Было гэта, раскажу: Два суседы між сабою Завяліся за мяжу. Адзін дзёрзкі быў, хоць голы, Другі — слабай галавы. Гэта Юзя Даўгаполы I Казімер Канцавы. Выставіўшы тоўста пуза Ды са злосці аж сапаў — Неяк з рання, мусіць, Юзя На Казімера напаў. «Ты мяжу зараў, завіднік, Што няма дзе і ступіць. Як табе не брыдка, стыднік,
Гэтакім зайздросным быць! I зараў яе дашчэнту, Ідзі толькі паглядзі. I ты з гэтага маменту Маім шнурам не хадзі!» «Тваім шнурам? Во то дзіва! Пазавём зараз людзей I памерым, твая ніва Будзе шырша ад маей». «Эх ты, чалавек хвальшывы! Лезеш ў вочы так, як гразь! Ты лепш, покуль мераць нівы, У мае яблыкі не лазь!» «А ты, бесава сабака, Завёў гутарку яку? Не брашы ты, як сабака, Не узяўшы за руку!» Зразу ціха і паволі Разміналі языкі, А паждаўшы, далей-болей Узяліся й за чубкі. Наш Казімер быў слабейшы, Дык Язэп яго змалоў I душыў, на грудзі ўссеўшы, Ды спусціў і з носа кроў. I Казімер быў ваяка, Хоць нядуж, але хіцёр: Кусаў з долу, як сабака, Кіпцюрамі «маску» дзёр. Тут суседзі крык учулі Ды шмат біцца не далі, Так, як пеўняў, расцягнулі I вадою аблілі. Наш Казюк з крывёй на твары, Каб убачыў гэта люд,