Паляцеў да канцылярыПадаваць Язэпа ў суд.Але там, як на пачатак,Пакуль дзела завясці,Трэба яек хоць дваццатак«Пану пісару» нясці.Пані іх сама прымае,Лічыць некалькі разоў,Перад свечкай разглядае,Каб не было баўтуноў.Два дзесяткі да КабялыI да воласці павёз,Толькі яны былі малы —I крыўляла пані нос.«Ты вось, мусіць, вінаваўцаАльбо ліхі чалавек,Бо прынёс малыя яйца,Хіба толькі як на здзек!»«А няхай мяне Бог крые! —Тут Казімер падхапіў.—Гэта куры ў нас такія,Каб іх ястраб залупіў!»Пасля таго свет бы вымср,Было ціха нядзель пяць.Толькі «ліхі» наш КазімерПачаў «дзела» нарушаць.Але «дзела» — як калёсы.Хоць ты праў будзь і дасужI пазірай сабе скоса,Не падмажаш — ані руш.Дык Казюк наш добрай мерыПрыцягнуў мядку збанок.Юзя ж праз другія дзверыПаўсланіны прывалок.Там, як гэта атрымалі,Другі пайшоў разгавор:I павесткі атрымалі,I назначылі разбор.А Казюк з Язэпам, гэтакЯк дурныя бараны, Намаўляюць сабе сведакКожын з сваёй стараны.Суд прыпадаў на суботу,I народ з усіхніх мест,Дома кінуўшы работу,Пацягнуўся, як на фэст.У святліцы памост мытыI дзве лавы стаяць гэт,Стол, зялёным сукном крыты,На сцяне царскі партрэт.За тым сталом пасядаліСамі суддзі ўчатырох.На грудзях маюць медаліI над кнігаю залог.Сыт і гладак, не сухотнік,Бо здароў, як дуб лясны,I да баб добры ахвотнік —Гэта пісар валасны.Ён законы усе знае,I кіруе мазгаўнёй,I рашэнні састаўляе.А хіцёр жа, о-ё-ёй!Першы Якуб, прадсядацель,Пасярэдзіне сядзіць,Носам дзюбае, як дзяцел,Не то дрэмле, не то спіць.Другі — Васіль. 3 смешнай мінай.Смярдзіць водкай, як з катла.Ды і з рота яго слінаАж на грудзі пацякла.Трэці, Адам, знаць, набраўся,Выглядае як бы злы,Бо ўжо, відаць, засмаркаўся,Скора будзе драць казлы.А чацвёрты, як угрэўся,Дык сапе, нібы мяшок,Ды парадна ўжо забздзеўшыI смярдзіць так, як шашок.Усе яны падгулялі,Аж тыкеля пыл пайшоў.Толькі пісар наш, казалі,Да Трылесаў не дайшоў.Ён і кажа: «Будзе труднаГэта дзела нам рашыць,Бо яно нам не падсудна,Лепей будзе адлажыць».Але суддзі сталі дубам:Нашто маем адкладаць?Кажуць Змітрок з Якубам:«Трэба сведкаў запытаць».«Клічце тады першу сведку!»Ды глядзяць на яе ўсе —Казімераву суседку —I пытаюць пакрысе:«Дзе была: дома ці ў полі?I хто ўперад пачынаў?Ды каторы гэта болей3 іх катораму наклаў?»«Я была там мімаходамДык і бачыла крыху,Як Казюк быў падысподам,А Язэпка навярху».«Многа было сукравіцы?Кажы праўду, не крыві!»«Былі поўны нагавіцы,Але, мусіць, не крыві.Бо ў калошах было поўна,Няма тут чаго й казаць:Адна была мера поўна,I ў другой як завязаць».Тут другога пазываюцьI з Язэпа стараны.Той галавою целяпае,Упёр дупу да сцяны.Пытаюцца: «Што бачыў?Ці Язэп Казюка біў?»«Не, тыкеля акулачыў,Але мала яго біў».«Ну, Язэп, напраўду шчыра,—Прадсядацель стаў казаць,—Прасі у Казюка міру,А то будзеш шкадаваць».«Я прасіць ў яго не буду!Каб ён толькі не даждаў!Не даволен вашым судам!Мала гузу тады даў!»Тут узяўся пісар прэціць:«Так няможна гаварыць,Каб пры царскім пры партрэцеПачаў кожан нам грубіць!»А пад гэта нашы суддзіПадхапілі ў адзін лад,Што урэшце трэба будзеЗапісаць яму «узад».Шапнуў Якуб да Адама:«Яшчэ будуць барышы.Я у зад і ты таксама,Пан, у зад яму пішы».