Выбрать главу

ПРЫГАВОР

У валасное упраўленне Стаў збірацца наш народ, Бо тут, як на утрапенне, Сказаў земскі сабраць сход. Уперад дальшыя сяляне Папрыходзілі таўпой, А нарэшце і мяшчане Прыцягнуліся парой. Зборня поўна да парога, Усе громка гаманяць. Накурылі дыму многа, Аж нічога не відаць. Выйшаў земскі ды гавора: — Трэба будзе вам зрабіць Банчок сельскі, адкрыць скора, Манаполькі ўсе закрыць. На банчок трэба спачатку Злажыць грошай адну часць, А другую — наастатку. Гэну, кажа, казна дасць. Прадсядацеляў і членаў Трэба будзе выбіраць, А ўжо яны, каму трэба, Будуць грошы пазычаць. Банк зрабіўшы, ужо столькі 3 вас жыдкі не будуць драць, А закрыўшы манаполькі, Будзе п’янства уціхаць. Зашумелі нашы брацця I нарэшце загулі — Як касец на сенажаці Пырне ў купіне чмялі. — Добра, — кажуць, — земскі радзіць: Нас не будзе драць Аўсей. Але ж, пэўна, не пагладзіць Ані Сцёпка, ні Андрэй. I папраўдзе тут прызнацца, Што, бадай, ці не ва ўсім 3 жыдам можна меркавацца Ці не лепей, як з сваім. Хоць з вагой і мерай, самі Знаем добра, нас дзярэ, Пяньку і лён з канаплямі За нішто у нас бярэ, То яго ты, як скаціну, Хоць у бараду наплюй, А вот банкаўскаму чыну Зрабіць гэтак паспрабуй! Манаполькі, распіўныя — Усё ліха, усё зло! I тракціры, і піўныя — Каб іх звання не было! I крычалі усе людзі, Той ахрып, а той спацеў. Аж гукнулі: няхай будзе Так, як земскі захацеў! I ў той час па добрай волі Распісаліся усе, Што гарэлкі ніхто болей Да губы не паднясе… I падумаў бы хто, можа: Люд там добры мае быць. Але дзе! — барані божа! — Яшчэ горай сталі піць. Хоць так моцна наракалі На папой гэны гаркі, Манаполькі як прапалі — Завяліся браваркі.

ПАЛЯВАННЕ

Пагінуў снег ужо на полі, Усюды стала гразь, вада. Стральцам жа гэта не бяда — Есць птаства ўсякага даволі: Пішчыць кулік і цягне сломка, Вабіцца шэры ярубок, Ды і глушэц ляціць на ток, I цецярук балбоча громка; Шпакоў, драздоў, чаек нямала, I стады качак ды гусей. Трудна злічыць дзічы усей, Што к нам яе папрылятала. А тут Вялікдзень наступае, Добра было б яно, але, Каб мець звярыну на стале, Бо чуць не кожны яе мае. I вот не надта даўно, зрання, Прыслаў стральца мне неяк Бог, Дык мы як відзіш з ім удвох Пайшлі сабе на паляванне. Час нам папаўся непагодны, Дзень вельмі дужа слотны быў, Як цераз сіта дожджык ліў, I ветрык павяваў халодны. I чуць успелі мы дабрацца, Не затрымаўшыся нідзе, Брылі па гразі, па вадзе, Цераз раку паўзлі па кладцы. I хоць змарыліся, у поце — Угаварылісь, як рабіць: Лупіць, што толькі падляціць. Заселі ў будках на балоце. Мінула поўнач ўжо глухая, На небе пачало шарэць, Было ўжо значна, што світае, Хоць і не надта, а ледзь-ледзь. Аж недзе там, сярод балота, Працяжна закрычаў жураў, А тут баранчык забляяў I чайкі рынулі, як слота. Цяцеркі скора заквакталі, Зараз зашыкалі самцы, Як на ігрышчы ў нас хлапцы, Уголас ўсе забалбаталі. То адлятае, то садзіцца, То хвост распусціць, як індык, То шыю выцягне, як бык, I схопяцца з сабою біцца. Вот мы нагледзеліся многа! Няма на што і наракаць, Але каб што упаляваць — Дык не ўдалося нам нічога! Праз меру доўга мы сядзелі, А чалавек — гэта не дуб. У роце клікаў зуба зуб, Аж нашы стрэльбы акалелі. Цяпер успамінаць аж жудка, Як было холадна, дык страх! Трасліся стрэльбы у руках, Цецерукі ляцелі ў будкі. Праўда, ідучы каля мшару Аж па калені у вадзе, Хоць не было відно нідзе, Узагналі неяк качак пару. Відно, былі праз меру смелы, Бо, ўзняўшыся яны ўгару, Кружылі доўгую пару, А мы далі чатыры стрэлы. I няхай хто як хоча судзе, Хоць не папалі мы у іх, А страхаў далі не малых, I жыцця, пэўна, ім не будзе! Нам пасля тога палявання Халодна было там сядзець: 3 парожнім брухам і мяшком Збіралася, мусіць, з вяршком Вёрст із пятнаццаць да трапання. Але мы там не асталіся Ды пацягнуліся дамоў, А мой кумпан саўсім прыстаў — Ледзь-ледзь паволі дапляліся. I на другі ўжо раз, бывала, Ніяк і ногі не ідуць, Як паляваць куды завуць: Саўсім ахвота ўжо прапала.