Выбрать главу

ЦЯРПЛІВЫ НЯБОЖЧЫК

Чуў я нядаўна, мае вы кветкі, Сапраўды дзіўны выпадак гэткі. Аб ім шырока усе казалі, Можа, і праўда, калі не салгалі. Быць мела гэта, скажам вашэці, Ды у Вілейскім недзе павеце. Неяк зімою, мусіць, пад поўня, Адзін там дзядзька памёр раптоўна. У гэткіх справах трэ асцярожна: Такіх вось трупаў хаваць не можна, Бо суддзя, доктар, як бы на кепства, Мусяць уперад правесці следства. Дык хоць прыбралі па смерці гарне, А палажылі толькі ў трупярні. Гэтак ці чулі без амбарасу[2], Як быць павінна, толькі да часу. Пакуль да следства, то ж няма жарту, Дык у дадатку стаўлялі варту, Але, сказаўшы так, без галасу[3], Суддзя прыехаць не меў ўсё часу. Усё збіраўся туды прыехаць. А наш нябожчык высах, бы вехаць, Толькі смярдзеці пачаў ён вельмі, Покуль духоўнік прагнаў з трупэрні. Зноў тарапаты [4], ды варта смехаў, Як той нябожчык дамоў прыехаў. Клопат вялікі: дзе ж яго дзеці? Ну дык унеслі зараз да клеці I там да часу супачывае Ды таго следства цярпліў чакае. Яму такая, знаць, выйшла карта, Што днём і ноччу пільнуе варта. Хоць смурод душыць, сказаўшы ўперад, А можа, прыйдзе на следства чэрад? Пэўна ж, урэшце, як мне здаецца, Можа, няшчасны калі дажджэцца? Гэтак сказаўшы проста, без звадкі: У нашым краі дрэнь, брат, парадкі. Каб прыглядзецца толькі патросе, Пэўна, і болей чаго б знайшлося.

АБЯЦАДЛА

Абяцадла — рэч не цяжка: Бусел — гэта будзе пташка, Цар — ў пачоце быў калісьці, Дуб — зімою ёсць без лісця, Этна — то бугор агністы, Фельчар — то не арганісты, Грошык — дробная манета, Гусь — дамова пташка гэта, Іскра — жарка і пякуча, Ель — шуміць, калі растуча, Конь — баіцца шмат астрогі, Ліс — ёсць звер чацвераногі, Лось — вялікі ёсць, і годзе, Мак — красуе ў агародзе, Наста — дзеўка працавіта, Окунь — рыба смакавіта, Перац — горак будзе хіба, Рак — гавораць, то не рыба, Сучка — брэша, ёй уцеха, Торба — меншая ад меха, Улей — пчолам ёсць храміна, Воўк — то дзікая скаціна, X — закінем у загладу, У — чытаюць, але ззаду, Заяц — то лясная кошка, Жоўты — певень і какошка, Змей — сярдзіты вельмі, падла, I ўсё будзе абяцадла.

ВЯСНА

Ужо прайшла зіма цяжкая, Мароз, мяцеліца ліхая, Паплыў з вадою крыгай лёд, I снег ад сонца тае ў лёт. Ужо вады паўны разоркі, I зачарнеліся узгоркі, Як бы сухія лішайкі, Ды зашумелі ручайкі. А знізу лёгкі ветрык вее, Ды сонейка так цёпла грэе, Бор неяк весела шуміць, У лузё травіца зеляніць. I ўсё ўжо будзіцца ад сна, Бо набліжаецца вясна! Аджылі дробныя мурашкі, Чарвякі, матылькі, а пташкі Шчабечуць, звоняць і пяюць, Людзям ахвоты паддаюць. Жавараначка ў прасторы Шчабеча, як у сінім моры, Плыве і бусел, і жураў, I дрозд запеў і засвістаў. А як тыкеля [5] ён засвішча, Ляціць глушэц на такавішча. Гудзіць лятучы тоўсты жук, Балбоча ёмка цецярук, Пішчаць дзесь чайкі на балоце, Пліска хвастом трасе на плоце, Гурчыць працяжна жабін хор, I дзеці пруцца з хат на двор. Прайшла зіма, як не бывала, Усім лягчэй на сэрцы стала. Настаў любы і мілы час, Бо ўжо вясна прыйшла да нас!
вернуться

2

Амбарас (польск.) — клопат.

вернуться

3

Галас (польск.) — шум, гоман.

вернуться

4

Тарапаты (польск.) — турботы.

вернуться

5

Тыкеля (дыял.) — толькі.