“Што ж ёй адказаць, каб яна адстала ад мяне?” – думаў, хадзіў па кватэры Толя, быццам зусім забыўся што шукаў.
– Ох, які ж я плахі! У Цябе ўсё? – знайшоў словы муж. – Калі так, то пакінь мяне ў спакоі са сваёй выдумкай. Не бачыш, я заняты!
У яго быў даволі нядрэнны настрой і ён хацеў захаваць яго ў размове з Кацяй. Ён не быў суровым і злосным, хоць крыху засмуціўся ад абразаў.
Каця заплакала і адышла ад мужа. Яна была раздражнёная. Яна ўяўляла такую рэакцыю Толі, але ў рэальнасці ўсё апынулася для яе куды цяжэй. Перажыванні ліліся ракою, бушавалі.
Толя знайшоў тыя патрэбныя паперы, якія шукаў. Ён проста прайшоў міма жонкі, не звяртаючы ўвагі на яе слёзы. Сыходзячы, ён зазірнуў да дачкі, падміргнуў ёй з-за захаплення знойдзеных папер.
– Паводзь сябе добра! Не будзь, як мама. – сказаў ён.
Насця радасна ўсміхнулася, яна хацела б падбегчы да таты, але той адвярнуўся і пайшоў з дому.
У той хмарны і спакойны дзень, Толя накіраваўся да мамы, якая запрашала яго на блінцы.
Толя прыйшоў да бацькоў са свежымі навінамі. Аповяд сына, Таццяну Андрэеўну здзівіў. Яна зусім згаджалася з сынам, верыла ў тое, што чула ад яго. Сын ва ўсю маляваў сваё незадавальненне, засмучэнне, негатоўнасць да такой падзеі. У дадатак, ён стаў па-сапраўднаму блізкі да мамы за ўвесь гэты час, што быў жанаты. Таццяну Андрэеўну засмучала навіна, але цешыла яе ўзаемнае разуменне з сынам.
Хто б сумняваўся!?
– У мяне адна дачка, мне другой не трэба! – паўтараў Анатоль.
Таццяна Андрэеўна пачала таксама тлумачыць свае думкі, усё тое, што было ў яе на розуме аб Каці. Яна не вагаючыся доўга, казала, падобна вулкану, яе цярпенне і жаданне вырывалася вонку. Тым самым яшчэ больш настройвала сына супраць яго жонкі. Для яе, гэта быў выдатны шанец, яна не магла такое ўпусціць, але асцярожнічала, жадаючы каб Толя сам усвядоміў свае памылкі ажаніўшыся на ёй.
– Можа вам развесціся!? – падштурхоўвала мама сына.
– Ведаеш, мам?! Я думаў пра гэта…нават шукаў патрэбныя паперы… – ціха сказаў Толя.
– Ну вось!
– Але…не ведаю яшчэ… – засумняваўся ён. – Не хачу быць для Насці ў будучыні такім бацькам, які кінуў іх з мамай.
Толя з дабрынёй успомніў пра дачку. На самай справе Таццяна Андрэеўна разумела, які ён дрэнны тата для Насценькі цяпер. Але каб не адыходзіць ад свайго плана, яна не стала завастраць на гэтым увагу.
– А як жа другі дзіця? – спытала Таццяна Андрэеўна.
– Паглядзім…я яшчэ падумаю над гэтым. – адказаў сын. – Я заблытаўся…
Толя спыніўся ў сваіх рашэннях і прамовах, імгненна змяніў сваё бачанне. Ён апустэчыў сваю душу, выказаў маме ўсё, што хацелася яму сказаць. Супакоіўся.
Мама ж, працягвала навязваць усякія думкі. Яна жадала ўсё больш засцерагчы Толю ад Каці.
– Толь, Каці б не перашкаджала зрабіць аборт. Дзіця нікому не патрэбнае з вас. Ну паглядзі, як вы жывяце…адзін разлад з гэтай Кацяй! Дзіця не патрэбнае!
– Мам!? Што ты такое кажаш? – з вялікім здзіўленнем успыхнуў Толя.
– Я проста прапанавала… Вам было б так лепш. Гэта патрэбнае рашэнне для вас.
Працягвала пераконваць мама сына. Гэтыя ўсе дзеці, якія тычыліся яе сына, былі для яе чужымі. Негатыўнае стаўленне да Каці адбівалася на Насцю. Таццяна Андрэеўна баялася таго, што другое дзіця, можа прымусіць Толю затрымацца ў сям'і. Двое нялюбых унукаў, якія будуць закранаць яе зносіны з сынам, было страшным бачаннем Таццяны Андрэеўны.
– Ты падумай сынок! Аборт – гэта добры спосаб рухацца далей! – не супакойвалася яна. – Ты не спрачайся нават са мной, а лепш падумай над гэтым, як след! Я бачу, як цябе мучыць гэтая навіна. А што будзе далей?
– Хопіць гаварыць пра гэта! – сказаў Толя і пацёр далонню вусны.
Яго голад рос з кожнай хвілінай гутаркі з мамай.
– Давайце ўжо паядзім тваіх фірмовых блінцоў. – дадаў ён.
– Так, вядома, цяпер накрыю на стол. Але мы яшчэ не дагаварылі з табой наконт Каці! – адыходзячы ад сына, неспакойным голасам адказала мама.
Бацькі Толі не было дома. Ён ад'ехаў па сваіх справах.
Сонца працягвала рухацца да гарызонту. Дні сталі карацей, усё больш аблокаў сталі зачыняць сіняе неба.
Вечарам, Каця сядзела каля стала, шыла і вырабляла цацкі. Нейкія мяккія цацкі ішлі на продаж, нейкія заставаліся ў сям'і. Шасцігадовая дачка гуляла побач, на канапе.
– Мам, а якую цацку ты робіш? Хто гэта будзе? – пыталася дачка Насця.
Дачка цягнулася і ўглядвалася ў рукі мамы, спрабуючы зразумець.
– Сабачку…браціку твайму. – адказала мама.
– Як думаеш, яму спадабаецца? – няўседлівая дачка хвалююча задала пытанне.
– Вядома! Табе ж спадабаліся ўсе мае цацкі!?!