Выбрать главу

– Так!

У гэты час у дзверах пачуўся паварот ключа, тата прыйшоў дадому. Ён зірнуў на дзяўчынак засмучаным поглядам. Каця паглядзела на Насцю, трымаючы ў адной руцэ цацку, а другая рука ў гэты момант легла на жывот.

– Тата прыйшоў! Пагуляеш са мной сёння? – пытаецца і злазіць з канапы дачка.

Каця працягвала працаваць, не аглядаючыся ў ягоны бок.

Толя з боку зірнуў на жонку і раззлавана пайшоў у спальню. Дачка, не дагнаўшы тату, вярнулася на канапу. Каця разумела, што падыходзіць да мужу не варта, так як ён можа нервова адгыркнуцца ў адказ.

– Тата стаміўся. – адказвае і супакойвае мама дачку.

Насценька апусціла цацку, якую трымала ў руцэ, яе маленькія шэра-зялёныя вочы былі поўныя цікаўнасці.

– А калі ён пагуляе са мной? – працягвала задаваць пытанні дачка.

Каця не магла знайсці добрага адказу.

– Пагуляй пакуль з цацкай. – сказала мама.

Толя ўсім сваім выглядам стараўся паказаць, што ён незадаволены тым, што Каця зноў чакае дзіця. Ён лічыў, што другое дзіця, якога носіць у жываце яго жонка, не ад яго.

Каця бачыла, што перамены ў Толі працягваюць расці.

Калі Толя знікаў з дому, Каця перабірала ў розуме ўсе адносіны паміж імі і ўспамінала, што ж зрабіў для яе муж, што робіць ён для сям'і цяпер. Як змянілася іх жыццё з таго часу, як нарадзілася Настачка, і што будзе з імі далей. Каця ні на хвілінку не вінаваціла цяжарнасць, з'яўленне Насці на свет, дачка адкрыла ўсе патаемныя бакі яе мужа.

Сямейнае жыццё трашчала.

Сярод усіх Каціных трывог, вылучалася адна вельмі непрыемная. Званок ад Таццяны Андрэеўны быў вельмі непрымальны для Каці. Мама Толі ў пачатковай размове была злёгку фальшывай і складанай. Яна павольна казала, быццам спрабавала наладзіць адносіны, але гэта было не так. Званок стаў заблытаным для Каці, яна ніяк не магла зразумець: навошта тэлефануе ёй Таццяна Андрэеўна, што яна хоча ад яе. Паступова размова пераходзіла на важную, галоўную частку. Яны загаварылі пра дзяцей. Цяпер свякроў звярталася да больш вострых тэм. Спачатку яна туманна спрабавала пераканаць Кацю ў тым, што другое дзіця гэта занадта адказна і бязглуздна. Такім чынам, свякроў працягвала пераходзіць да пераканання зрабіць аборт, шукаючы ўсё больш патрэбных прычын для гэтага. Каця гаварыла з ёй ужо ў больш высокай інтанацыі, сціскала пальцы ў кулак. Каці было непрыемна працягваць размову, яна пярэчыла Таццяне Андрэеўне і ў рэшце рэшт кінула слухаўку.

Каця ні на секунду не задумвалася аб аборце. Яна не хацела забіраць жыццё яшчэ не нарадзіўшыйся дзіцяці. Знаходзячыся ў злосці і ў нейкай турбоце за дзіцяці, Каця пасьпяшалася заняцца чымсьці важным. Хоць яна яшчэ доўга разважала і заціскала пальцы, нянавісць да свякрухі не знікала.

Пасля гэтага, Таццяна Андрэеўна яшчэ некалькі разоў тэлефанавала Каці. Спрабавала дастукацца да яе і да сына. Яна пераконвала сябе ў правільнасці свайго рашэння і спрабавала пераканаць іх.

З кожным днём надвор'е ў гарадку мянялася, яно ўплывала на настрой жыхароў. Часам сонца было халодным, а часам занадта цёпла сагравала людзей. Аблокі па-ранейшаму лёталі вялікімі зграямі над галовамі задумлінных людзей.

Сёння Толя прыйшоў дадому ў ускудлачаным стане, ён моўчкі шукаў жонку па кватэры, знайшоў яе ў ваннай. Каця глядзела ўніз, нібы баялася зірнуць на Толю. Яна перабірала памытыя рэчы. Толя крануў яе за руку, каб Каця глядзела на яго.

– Каць, паслухай. – казаў ён разгубленым голасам.

Каця не глядзела на яго, адштурхнуўшы яго, прабіраючыся, яна выйшла з ванны з чыстым і сухім адзеннем дачкі. Увайшла ў спальню да яе. Толе не падабалася, як паводзіць сябе Каця, ён ішоў за ёй і чакаў, калі ж яна спыніцца.

– Чуеш?! – працягнуў ён.

Каця спынілася, павярнулася і зірнула на яго.

– Цяпер кажы! Што ты хочаш мне сказаць? – з турботай спытала яна.

– Ведаеш Каць!? Мне ўжо гэта ўсё надакучыла! Усё гэтае наша жыццё. Я падаю на развод! – прагаварыў Толя. – Я цвёрда вырашыў!

– Дык што стаіш? Ідзі, давай! – сказала яна і тут жа адвярнулася.

Яго словы быццам чымсьці паранілі, мучалі яе і ў той жа час вызвалялі. Каця як быццам абдумвала нешта.

Толя ў гэтую хвіліну выйшаў з пакоя. Холад разбіў усё яго цярпенне і сумневы ў вырашэнні падаць на развод.

Нягледзячы на ўсе пачуцці, якія засталіся прывязаныя да Толі, Каця была вымушана пагадзіцца на развод. Яны ўжо даўно не жылі сям'ёй, а нібы гулялі ў яе. Усё, што іх трымала ўсе гэтыя гады, гэта іх шасцігадовая дачка Насця, якая хоча бачыць сваіх бацькоў разам.

Такімі падзеямі скончылася лета.

У гэтым годзе, Настачка ідзе ў першы клас. На адкрыцці школьнай лінейкі прысутнічала і Каця. Яна была шчаслівая бачыць сваю дачку, а вось Толя не прысутнічаў на першым афіцыйным дні дачкі ў школе. Новы этап жыцця палохаў маленькую, худзенькую Насценьку. Каця ж назірала, як хутка вырасла яе дачка, якая яна прыгожая ў чорна-белай школьнай форме, з белым бантам на валасах. Шчаслівыя слязінкі мамы, пацяклі з вачэй.