Задаўшы пытанні, Толя зноў узяўся за ежу. Быццам нічога не ведае і не разумее, што ад яго хоча Каця.
Каця падышла да стала, узяла і кінула дакументы перад ім, Толя павярнуўся да яе. Пасля, моўчкі апусціў галаву, каб не глядзець Каці ў вочы, працягваючы пазбягаць размову. Толя не пераносіў прызнання сваёй паразы, таму яму было прасцей маўчаць. Бо спыніць у сабе голад, для яго было важней і ён працягваў есці.
– Яна нешта выдумала і ты ў гэта, вядома ж, адразу паверыў?! – спытала Каця трохі хрыплым голасам.
– Хто? Яна тут не прычым!? – уздымаў голас муж, ён не гатовы быў адказваць на пытанні.
– Ды ну?! – рашуча сказала Каця. – Навошта ж ты мяне ўдарыў?
– Хопіць! Я табе кажу. Спыніся! – запальна, у шалёнстве сказаў Толя.
Каця была не ў сілах вымавіць якія-небудзь словы, холад прабегся па ўсім яе целе. Страх, што Толя можа зноў яе ўдарыць, ахапіў яе. Муж быў зласлівы, устрывожаны, тым як размаўляла і глядзела на яго Каця.
– Чаго ты глядзіш!? Мне сказалі, што наша дачка нарадзілася хвораю! – аднавіў размову Толя. – Што я мог зрабіць!? Мяне падманулі!
Толя зусім не заўважаў, як пачаў апраўдвацца перад Кацяй.
– Хто, твая матуля? Значыць, ты верыш камусьці там, а не ўласнай жонцы? І ты мяне вінаваціш у гэтым? Наша дачка здаровая! Ты б ведаў, калі б цікавіўся намі!
– Заткніся! – крыкнуў ён. – Думай што хочаш!
Толя ўстаў з-за стала.
Каця яшчэ ні разу не бачыла Толю такім жахлівым, яна была напалохана.
– А ведаеш што? – працягнуў ён. – Гэтыя паперы, якія ты мне сунула, напэўна несапраўдныя! Можаш не працягваць мяне пераконваць. Заўтра пойдзем у паліклініку, усе ўтрох і праверым нашага дзіцяці! Зразумела?!
Гэты напал размовы, змяніў рашэнне Толі, ён вярнуўся зноў да тых думак, якія малявалі яму Настачку з нейкай незразумелай хваробай. Толя размахваў рукамі і ўсё больш палохаў Кацю.
З спальні пачуўся плач дзіцяці. Каця моўчкі адвярнулася і ціха сышла з кухні, каб спыніць гэта ўсё і супакоіць дачку. Яна была здзіўленая. Перад тым, як зайсці да дачкі, яна злёгку спынілася і ў паўабароце паглядзела ў бок кухні. Яна ўбачыла, як Толя стаяў спіной да яе і браў са стала дакументы.
Праз некалькі хвілін Каці стала лягчэй. Яна сядзела перад ложкам і суцяшала сябе, гледзячы на цудоўнае тварэнне.
Наступала ноч. Каця легла ў спальні. Толя ж хацеў вырвацца, уцячы куды-небудзь, ад усяго, што адбывалася сёння. Ён застаўся ў кватэры, лёг на канапе ў гасцінай.
Урэшце, Каці не адразу ўдалося заснуць: ці ад знярвовасці, ці ад новых уражанняў, яна не змыкала вачэй.
Раніцай, Каця вазілася з Насценькай, а Толя ўжо быў на працы. Калі Насця ляжала ў ложачку, Каця спрабавала заняцца чымсьці іншым, але ў яе ўсё валілася з рук: не тым была поўная яе галава.
Пасля таго, як Толя вярнуўся з працы, сям'я села ў машыну і накіравалася ў паліклініку. Настойлівасць Толі не мела межаў, ён гатовы быў заплаціць, каб хутчэй даведацца стан здароўя дзіцяці. Каця ж, у той момант, была ўпэўненая ў сабе і ў дачцы. Яна проста крочыла за мужам, не перашкаджала яму. Абышоўшы некалькі кабінетаў, Толя ўсё ўсвядоміў. Лекары, адзін за адным, паўтаралі яму, наколькі ён быў няправы. Настачка выдатна сябе адчувала, яна цалкам здаровае дзіця. Толя трымаў усе вынікі, даведкі, у сваіх руках.
Сям'я вярталася з дзіцячай паліклініцы ў поўнай цішыні. На твары Толі была процьма абурэнняў. Ён быў падмануты, ён не меў рацыю ў дачыненні да сям'і. Усё гэта ламала яго знутры. Толя не папрасіў прабачэння ў Каці, яго гонар быў вышэй за гэта. А Каця моўчкі сядзела на заднім сядзенні аўтамабіля. Адчуваючы нейкі гонар, перамогу і ў той жа час адчай мужа. Стомленая дачка, салодка спала на яе руках.
Іх маўчанне было доўгім.
Цяжка было жыць у такой атмасферы: дзе няма побач разумеючага мужа, падтрымкі, дзе няма больш той гармоніі, шчасця закаханых.
Нараджэнне дачкі канчаткова змяніла жыццё ў сям'і. Гэтыя ўсе клопаты па дзіцяці былі толькі на Каці. Толя не выяўляў старання, клопату ў дапамозе жонцы з дзіцём. Ён уцякаў ад гэтага.
Трошкі, аднак, сям'я спрабавала аб'яднаць нешта агульнае, нешта былое паміж імі. Але ўся гісторыя сканчалася не так прыгожа, як яны хацелі вярнуць. Неразуменне ў размовах і мэтах, марах, далёка не заўсёды знаходзіўся кампраміс.
Такімі размовамі была таксама зачынена размова аб курорце. Раней Толя абяцаў злятаць адпачыць ёй, пасля нараджэння дачкі, але яго погляды змяніліся і ўспаміны пра гэта прыводзілі яшчэ большы шквал у сям'ю. Каця ніколі не падарожнічала, яна марыла ўбачыць новы свет. Але ў выразе Толі было зразумела, што з ім яна дакладна не ўбачыць ні мора, ні горы.
Каханне ў іх сям'і пераставала быць крыніцай шчасця.