Выбрать главу

Пардва́ (польск.). Белая курапатка. Улетку на гэтых імшарах, сярод досыць густых, але дробных зарасьляў, было даволі шмат цецярукоў і пардвы. Партыйны таварыш.

Парубе́жны. Пагранічны. У 1067 годзе Яраславічы напалі на парубежны горад Полацкае дзяржавы -- Менск. Летапісная Няміза.

Парху́ма. Парфума (франц.). Тут: пах. Сена ляжала й у копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў. Хмары над Бацькаўшчынай.

Пастронак. Частка збруі -- рамяні або вяроўкі, якія злучаюць ворчык з хамутом. Падбег, замахнуўся сякерай па пастронках. На межах.

Па́тас, тое, што і пафас. Не, браток, вар’яваць нам ня трэба -- лепей праўдзіва перадаць той патас, зь якім мы вялі змаганьне, каб новае пакаленьне ведала, як прадоўжыць яго ў выпадку новай небясьпекі... Юрка Віцьбіч.

Патомака. Потым. А патомака, можа, такое прыдумаюць, што й жыць не захочаш... Першыя цаглінкі.

Паўкватэркі. Палова кварты. Кварта -- даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацьвертай частцы гарца, або 0,7 літра. Паставіў чарку на найбольшую мерку -- прыблізна з паўкватэркі -- і наліў у яе агністай вадкасьці. Хмары над Бацькаўшчынай.

Па́чка. Тут: група людзей. Гэта, як я ўспамінаю, пачалося ад тае першае пачкі, што папісаліся ў гэты самы хаўрус. У імя догмы.

Паяды́нка (польск.). Аднастволка. -- Пэўна, не адзін ён тут, -- заўважыў Кандрат, пасьпешна заганяючы новы набой у сваю паядынку. Хмары над Бацькаўшчынай.

Перабіраць і перамываць костачкі. Абгаворваць, пляткарыць. Але вельмі хутка спаўзае на тэму пра суседзяў: перабірае і перамывае ім костачкі. Пёрка й іншыя.

Перамы́тнік (польск.). Кантрабандыст. Ён нас у перамытнікі ўпісаў; за мяжу, кажа, хадзілі, разам з таварам весткі пераносілі. Дзікі вецер.

Пілі́паўка. Тут: пост перад калядамі. Падыходзе да ўслончыка, на якім стаіць вядро з вадой, і смачна, нібы то каляды, а ня піліпаўка, п’е ваду. Дзікі вецер.

Пі́пка. Люлька для курэньня. Зенька не выпускаў з зубоў піпку -- ціснуў яе зубамі, грыз, пыхкаў ёю, хоць у ёй ужо нічога й ня было. У імя догмы.

Плюга́ўства. Кепства, подласьць. Як ападкі, «...» гэтак і яны зьнікнуць бясьсьледна з памяці свайго народу, стаўшы служакамі чужынцаў у сваёй уласнай хаце й згодныя на ўсялякае плюгаўства, усхваляючы ўсё чужое! Ападкі.

Помрак. Страта розуму. Думаю: у помраку ад «гары» нехта ня можа знайсьці тропу. Вярнуўся чалавек.

Прамга́с. Прамысловая гаспадарка. Не па мерцы купленыя ў прамгасе штаны зь вялізарнейшай ластавіцай торбамі матляюцца вакол ягоных ног. На межах.

Пра́нік. Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбіваньня бялізны пры мыцьці ці для абмалоту лёну, канопляў, лубіну. І пранік выскачыў у мяне з рук. Цётка Магда.

Прапазы́цыя. Прапанова. Учора, казаў Міхалка, Зьмітрачок езьдзіў з новымі «прапазыцыямі» у раён, -- успамінае Гарась. -- Якія там у сабакі прапазыцыі?! Дзікі вецер.

Прапу́стка (польск.). Пропуск. Пад аркай стаяла будка для міліцыянера, які ва ўсіх уваходзячых пільна правяраў прапусткі. Пёрка й іншыя.

Пра́ўнік. Юрыст. Я, як праўнік, мушу вам сказаць: вы зрабілі вялікае злачынства... Партыйны таварыш.

Прыва́тка. Прыватная кватэра. Жыву на прыватцы. Пернікавае сэрца.

Прыгне́бены. Прыгнечаны, занепакоены. Кузьма «...» быў усхваляваны або, праўдзівей, прыгнебены. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Прыкле́тнік. Прыбудова да клеці; ганак перад клецьцю, сьвірнам. Калі Кастусь увайшоў у двор, Сымон стругаў абручы ў прыклетніку. Першыя цаглінкі.