Дзесяці́на. Мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 га, якой карысталіся да ўвядзеньня мэтрычнай сыстэмы. Жыў сабе проста, гаспадаркі вялікае ня меў: шэсьць дзесяцінаў зямлі, добры конь, са тры каровы, авечкі, сьвіньні ды іншае. У імя догмы.
Дзякуй у шапку. Выказваньне нязгоды з чыёй-небудзь няпрымальнай прапановай. Дзякуй табе й тваёй партыі ў шапку! На межах.
Доба (польск.). Суткі. Ці я калі адлучыўся з дому хоць на адну добу? Дзікі вецер.
ДПУ. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленьне пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў БССР (НКУС). Прыехаў унезабаве прадстаўнік ДПУ з карагодам міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук. У імя догмы.
Дра́бкі. Драбіны, лескі. Драбкі таксама былі крыху закароткія, тым ня менш Славік палез па іх да гнязда. Галчыны дзеці.
Ду́бальтам (польск.). Падвойны, у два разы. Ігнат дубальтам зваліў дзьве, але Кандрат на гэты раз хібіў. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ду́ля. Летні сорт ігруш зь вялікімі салодкімі пладамі. Я хочу выкапаць ямку ў садку, Ага! Пад тэй дуляй... На межах.
Дупля́к. Дупель. Балотная птушка. А дуплякоў і цецярукоў -- няма веры колькі. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ды́хта (польск.). Фанера. На вуліцы ён знайшоў скрыначку з дыхты. Галчыны дзеці.
Е́йны. Яе. Берагі ейныя хаваліся ў гушчарох лазьняку й альшэўніку. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ё. Ёсьць. Брат у мяне, праўда, за мяжой ё, ты-ж сам ведаеш! Дзікі вецер.
Ёміна. Харчы, прадукты. Некаторыя з жаўнераў, дастаўшы із сваіх ранцаў ёміну, пачалі закусваць. Акупанты.
Ёўня. Асець. Прыбудова да тока, у якой сушаць снапы. Піліп папаўдні натапіў ёўню. Воўчым сьледам.
Жарства́. Драсва. Дробныя каменьчыкі. А от як на жарству ставяць, гэта кепска. Курылка.
Жэрліца. Рыбацкая снасьць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца. -- Пэўна, жэрліцы там паставіў нанач! -- зазначыў Ігнат. Хмары над Бацькаўшчынай.
Завада́ты. Завадатай, завадатар. Верхавод, зачыншчык. Мінуў Дзяніс Галуза на пары коняў, з плугам на возе -- самы завадаты «іхны»... На межах.
Заварот кішок. Тут: неспадзяваная падзея. Без вайны цяпер ніяк усяго гэтага не разблытаеш... Або здарыцца які-небудзь заварот кішок!? Дзікі вецер.
Замыкаць граніцу на замок. Надзейна ахоўваць. Дваццаць тры гады балбаталі пра абарону, умацоўваліся, ачышчаліся, зьнішчалі ворагаў, замыкалі граніцу на замок... «Янка сеяў -- людзі жалі».
Заносіцца. Тут: быць падобным. Не заносіцца на тое, каб ён выйграў... Хмары над Бацькаўшчынай.
Заскочыць (польск.). Тут: зьдзівіць. Пытаньне, відаць, дужа заскочыла Балевіча. Партыйны таварыш.
За́смарга. Вузел са свабоднай пятлёй, завязанай адным канцом. Адзін зь іх зьняў з крука ў сьцяне лейцы, «...» зрабіўшы на адным з канцоў засмаргу, выйшаў з хаты. Акупанты.
Засьце́нак. Хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты, якая арандавала гэтыя землі. Жыў у нас на засьценку чалавек. У імя догмы.
За сэрца хапіць. Хваляваць. Моцна ўразіць. І ў гэты час чую голас Захараў, але такі няпэўны, слабы, што мяне аж за сэрца хапіла. Вярнуўся чалавек.
За́ўвуч. Завуч (ад руск. заведуюэій учебной частью). Загадчык навучальнай часткі ў школе, вучылішчы. Часам да іх падыходзіў «...» заўвуч або й зусім хто-небудзь зь незнаёмых... «Янка сеяў -- людзі жалі».