Выбрать главу

Зачы́нак. Выступ варыстай печы. Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак. Курылка.

Збоку прыпёку. Лішні, непатрэбны. Я тут зусім збоку прыпёку. Дзікі вецер.

Збэсьціцца. Тут: даць волю языку. І ты таксама, Кузьма, сёньня нешта збэсьціўся... «Янка сеяў -- людзі жалі».

Зводзіць канцы з канцамі. Знаходзіць выйсьце зь цяжкага матэрыяльнага становішча. Яна ніяк не магла зьвесьці канцы з канцамі. Пёрка й іншыя.

З глузду зьехаць. Страціць розум, звар’яцець. Ото-ж ужо ад вялікага розуму з глузду зьехаў! Ападкі.

Здрантава́ны. Здратаваны. Патаптаны, вытаптаны (звычайна пра пасевы). Здрантаванае жыта мітусіцца ў ягоных вачох. На межах.

Зеляні́зна. Зеляніна, зелень. Там-сям рэчка срэбрам паблісквала з-за густой зелянізны расьлін. Хмары над Бацькаўшчынай.

З козырам зьявіўся. Ганарліва, з форсам. З сотні двароў нашае вёскі толькі ён адзін з козырам зьявіўся на пункт. Вярнуўся чалавек.

Злы́дзень. Тут: нягода, бяда. Перакінешся яшчэ раз у нашы родныя мясьціны, дзе кружылі мы ў жыцьці сьцежкамі-дарожкамі, ня раз спатыкаючы й злыдзень, і галечу, і незаслужаную крыўду-зьдзек... Ападкі.

Зьбіць з панталыку. Заблытаць. Выклікаць замяшаньне. І гэта зьбіла некаторых з панталыку. Партыйны таварыш.

Зэдлік. Услончык. Нёс таксама складаны зэдлік, каб ямчэй было сядзець каля рэчкі. Ападкі.

Імша́ра. Мохавае балота. Направа ляжала катлавіна балацяных імшараў. Партыйны таварыш.

Інтэнцыя (польск.). Намер, закід. Як гэта ня дзіўна, Кузьма зарагатаў, зарагатаў ад усіх гэтых бязглуздых інтэнцыяў і выдумак. «Янка сеяў -- людзі жалі».

І ў вус ня дзьмуць. Ні пра што не клапаціцца, не зьвяртаць увагі. Той, ад каго гэта залежа, і ў вус не падзьме, як яны будуць замярзаць. У імя догмы.

Кага́л (стараж.-яўр.). Тут: каляктыўная гаспадарка. І ці праўда таксама, што хутка пачнецца вялікі згон да кагалу? Хмары над Бацькаўшчынай.

Кагане́ц. Сьвяцільнік з кнотам, у якім гарыць тлушч. Мацей паднёс каганец і ў гэты мамэнт убачыў, што рукі ў бадзякі дрыжаць. Акупанты.

Кагу́цік (польск.). Певень. Выйдзе вось гэтакі кагуцік і пачынае кукарэкаць аб «адпаведнасьці вытворчых адносін вытворчым сілам...» «Янка сеяў -- людзі жалі».

Казе́льчык. Лугавы конік. Недзе каля варот цвыркаў казельчык. Хмары над Бацькаўшчынай.

Калга́н. Тут: калгас. Пазамарылі людзей гэнымі «калганамі»... ды яшчэ вайну наклікалі... Акупанты.

Каломна (польск.). Калона. З захапленьнем і, разам з тым, з роспаччу пазіраў на бронзавыя каломны волатаў-дрэваў; з роспаччу таму, што мала ўжо іх уцалела. Партыйны таварыш.

Каляі́сты. Каляіністы. З глыбокімі каляінамі. Хурманка кацілася па каляістай і няроўнай дарозе. Хмары над Бацькаўшчынай.

Ка́мара. Камера. І калі-б у камары было хоць крыху вальней, ён палічыў-бы гэта за лепшая да канца адседкі. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Камэртон. Прылада для настройкі музычных інструмантаў і вызначэньня асноўнага тону ў харавых сьпевах. Курылка ўдарыў камэртонам па парце, нагнуў галаву, прыклаў да вуха і працягнуў: -- А-а-а-а... Курылка.

Камі́нак. Выемка ў варыстай печы, дзе раскладаецца агонь для асьвятленьня хаты і гатаваньня ежы. Увечары на камінку трашчалі смольныя карчы. Курылка.

Каморнік. Спэцыяліст па межаваньню зямельных надзелаў. Ён быў інжынэр-каморнік і ўсё жыцьцё выкладаў у Полацкім каморніцкім вучылішчы. Пёрка й іншыя.