Выбрать главу
К а л і н о ў с к і
Хто кажа — вам, хто кажа — камітэт Паўстанцкаму.
С т а р ж ы ц к і
A хіба ёсць такі?
К а л і н о ў с к і
Ды рознае гавораць дзецюкі Пра камітэт той самы i пра справу. Нібыта граф Старжыцкі ў пэўны час, Паўстанца-брата помнячы наказ, Не стане спадзявацца на Варшаву З няпэўнасцю яе, ні на Парыж, Сам панясе пачэснай справы крыж. Яму,— гавораць,— наш давер i зброя Ён — сам герой, не толькі брат героя! Словы Каліноўскага ўразілі графа. Страх маршалка i адвага паўстанца адбіваюцца на ягоным твары. Што пераважыць — адвага ці страх — невядома.
С т а р ж ы ц к і
Як бачыце, зусім нядобры слых.
К а л і н о ў с к і
На рэха слых падобны: быў i сціх.
С т а р ж ы ц к і
Вось брата ліст! Пасланне дзён былых, Паслухайце... «Я пакідаю свет. Пішу табе не ліст, а запавет... Узняўшы бунт, народу-жабраку Мы камень падалі, а не руку, Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ні цалі». Так напісаў Юрась!
К а л і н о ў с к і
Тут праўда ўся. С т а р ж ы ц к i Яна i вас, як бачу, ўсхвалявала. Яна яму магілы каштавала, А нам — заўчаснай смерці Юрася. Фінал трагічны!
К а л і н о ў с к і
Не!.. Хутчэй завязка Для новых дзей.
М а р ы с ь к а
(уваходзячы). Прашу вас. Калі ласка!
Заклапочаны граф ідзе следам за М а р ы с ь к а й i К ал i н о ў с к i. Паступова настрой ягоны ўраўнаважваецца. I вось ужо Старжыцкі — ранейшы маршалак, задаволены госць i гаспадар. Ён падыходзіць да стала i налівае па поўнай чарцы спачатку дамам i пляменніцы Марысі, а потым — Каліноўскаму i сабе.
С т а р ж ы ц к і
Я ўсцешаны за ціхі дом, які Сабраў нас тут, між сцен сваіх утульных. Мы ўсе з яго гасціннае рукі,— Хто выразаў кійкі, хто плёў вянкі,— Адна сям'я... Па родзічах агульных... A з Кастусём — па думках сваякі.
Р а г н е д а
Чаму па думках толькі? Ён жа госць Марыські.
С т а р ж ы ц к і
Знаю. Густ у пана ёсць! Да гэтага ж i хіліцца гаворка, Каб тут жаданы госць не быў гасцём. За шчасце!
Р а г н е д а
За Марыську з Кастусём. (Усе выпіваюць.)
С т а р ж ы ц к і
Ну, што ж вы, маладыя... Горка!
Р а г н е д а
Горка! Рашайцеся. Смялей, такой бяды!
К а л і н о ў с к і
Не згодны мы. С т а р ж ы д к і Між вамі нелады?
К а л і н о ў с к і
Казаць, Марыська?
М а р ы с ь к а
Так.
К а л і н о ў с к і
Раскрыем карты. Мы гэты тост, які не жартаў варты, Адтэрміноўваем на два гады.
Р а г н е д а
Вар'яты вы!
К а л і н о ў с к і
Для тых, хто сэрцу люб, Не тэрмін, нават вечнасць.
Р а г н е д а
Глупства — вечнасць! Для шчасця асцярожнасць — недарэчнасць.
К а л і н о ў с к і
А можа, шлюб?
Р а г н е д а
Хто зганіць шчыры шлюб? — Яе пасаг — зямля, а ваш — асвета.
К а л і н о ў с к і
У нашы дні так мала значыць гэта!..
Р а г н е д а
Дзе пан Кастусь вучыўся, не сакрэт?
К а л і н о ў с к і
У Пецярбургскім універсітэце.
С т а р ж ы ц к і
Пан скончыў юрыдычны факультэт.
Р а г н е д а
Ёсць служба?
К а л і н о ў с к і
Ёсць — бадзяюся па свеце.
Р а г н е д а
Ну як-то можна жыць без пэўных спраў? Ах, дарагі, бацькі вас білі мала. Як можна так?