Выбрать главу
Бяда ўслед за бядой! За звонам звон Хаўтурны!..
К а л і н о ў с к і
Там, дзе мяцяжу пажары Шугаюць, ліхаманкава закон Касуе паншчыну. Цар думае, што ён Тым самым пераб'е паўстанню ногі. С т а р ж ы д к і Ход змушаны.
К а л і н о ў с к і
Але разумны ход. Граф, калі вы сапраўдны патрыёт, Не з-за мяжы чакайце дапамогі.
С т а р ж ы ц к і
Хто ж гэты край пазбавіць змрочных крат?
К а л i н o ў с к i
Ліст Юрася — у ім адказ. Ваш брат Сваю руку падаў вам для ратунку, Не адхіляйце верную руку. Век перасеў даўно ўжо на чыгунку, Яго не абагнаць чацверыку. Ад зрэбнай світкі бітвы лёс залежа. Тых, што хітруюць з ёй, народ кляне, Асудзіць час — аддасць зямлю казне, A ім ланцуг — казённае жалеза. Падумаць раю!
С т а р ж ы ц к і
Як звязацца з вамі? ,
К а л і н о ў с к і
У графа ёсць падручны — Дзюлеран. Ён звяжацца, як не са мной, з сябрамі Маімі ў Вільні. К а л i н о ў с к i выходзіць з кабінета. Праз тэрасу.
С т а р ж ы ц к i
Моц адчуў! Мужлан. Ён знае: мужыкі панам на слова Не вераць больш. Надзелы наразаць Ён хоча ix дварам, адначасова З паўстаннем. Хоча ім зямлю раздаць Без выкупу, без чыншаў, без аброкаў.
Галетнікаў склікае, абібокаў! Мы вастраўкі ў ix цёмным акіяне, Аазісы ў халодных ix пясках. Нас хваля змые, смерч засыпле прах. Што станецца на свеце, як паўстане Нястрымная стыхія ў поўны рост? Не, лепш зямлю — казне, чарцям пад хвост Маёнткі ўсе, чым злыбяда ліхая! Я напішу ў Варшаву... Князю Н. (Садзіцца за стол. Піша.) «Шаноўны князь! Для адбудовы сцен Прышліце мне — была такая ўмова! — Шэсць дужых дзецюкоў з-пад Аўгустова, Дасведчаных умельцаў i майстроў, Такіх, каб тысячы адзін быў варты. Дом старажытны рушыцца. Не жарты... Выдаткі ўзяць я на сябе гатоў». Князь зразумее, ратнікаў прышле — Шэсць тысяч! А не знойдзе ваяводу Для ix, то сам я стану на чале Змагання! Адчыняюцца дзверы, што вядуць на тэрасу. Уваходзіць разгублены А с к е р к а .
А с к е р к а
Граф, я трапіў у прыгоду Найпрыкрую. Мяне заўважыў ён Ды так зірнуў, што горшага нічога...
С т а р ж ы ц к i
Пан Аляксандр! Бывае горш намнога Тады, калі трапляюць у палон. Вы гаварылі — едзеце ў Варшаву... Нялёгкую вам даручаю справу. Ліст тэрміновы князю Н... А с к е р к a Сакрэт?
С т а р ж ы ц к і
Пан будзе заўтра знаць яго з газет.
А с к е р к а Няшчасце?
С т а р ж ы ц к i
Так. Пан вернецца — адразу Хай знаць дае... Выходзьце праз тэрасу, Пасля — праз сад. Там ёсць патайны лаз.
А с к е р к а
(выходзячы) Я ведаю. С т а р ж ы ц к i
Чакаю на адказ! Няпраўда, Каліноўскі! Мы яшчэ Жывём!.. З Парыжа мне той самы Ч., Шаноўны, урачыста пацвярджае, Што ў чэрвені — праз месяц! — наш Арол, Як роўны, сядзе за агульны стол З брытанскім Львом, з аўстрыйскаю каронай, А над былой дзяржаваю ягонай Не будзе больш ні бур, ні чорных хмар. Так, так, шаноўны!
С л у г а
(уваходзячы) Граф, да вас жандар! I не адзін... Слуга прыбірае на паднос чаркі, каньяк, накрывае ix сурвэткай. У дзвярах ён сутыкаецца з ж а н д а р с к і м а ф і ц э р а м . Гэта той самы к а п i т а н, які некалі дапытваў Каліноўскага.
К а п i т а н
Дзень добры, паважаны Віктор Старжыцкі! Вы арыштаваны. Вышэйшай канцылярыяй была На гэты конт інструкцыя даслана: Трымаць пад хатнім арыштам васпана. I дапытаць. Прашу вас да стала! Што гэта за пісьмо? Капітан заўважыў на стале ліст, які не паспеў прыбраць слуга.
С т а р ж ы ц к і
Слугу спытайце.
К а п i т а н
Чыё пісьмо? С л у г а Не знаю. Праз акно, Я думаю, падкінута яно.