Выбрать главу
К а л і н о ў с к і
Вартуеш дом... А можа быць, Арцём У ім захоча жыць?
А р ц ё м
Я мужыком Радзіўся i памру.
К а л i н о ў с к i
А сын, Лявон?
А р ц ё м
Пакуль жыву, таго не зробіць ён. I ўнук мой не зняважыць памяць дзеда Мянушкай графа альбо міраеда, На звод пайшлі паны!
К а л і н о ў с к і
О не, Арцём! Магната ўнук, зямлю прадаўшы, стане, Як не ранейшым панам, то купцом. Махлярскае адродзіць панаванне Над мужыком яго гандлярскі дом. Мужык i пан. Пан i мужык. Не ў слове Хаваецца ix сутнасць, a ў аснове, З якой яны, як з плесені грыбы, Растуць... Дзе ўладары, там — i рабы. О не, Арцём! Зямля яшчэ не ваша. З Геленай Ямант я пагавару. А раптам перадумае, дакажа Жандарам дабрадзейка, не ў пару,— Хто вы такія тут? Скуль узяліся?
А р ц ё м
Не зробіць так!
К а л і н о ў с к і
Глядзі не пралічыся. Ёсць пэўнасць?
А р ц ё м
Поўнай пэўнасці няма. Хіба што проста так, для інтарэсу, Пастраш, пакуль паны баяцца лесу... Пагавары, каб знаць, што недарма Гнаў Яська брычку да майго парога
К а л і н о ў с к і
Пагавару. Пабачыш веставога Майго, то загадай, каб запрасіў Гелену да мяне.
А р ц ё м
Ледзь не забыў, Дэпешу ён мне даў... Прабач старога... А р ц ё м дастае з кішэні пакет і, аддаўшы яго, выходзіць.
К а л i н о ў с к i
Зямля, зямля!.. Хвалюецца стары. Зямля — непрачытаная дэпеша. (Распячатаў пакет. Прачытаў ліст.) У Вільню зноў завуць мяне сябры! Так!.. Лес змагання болей не залежа Ад тых, хто чорнай змоваю сваёй Прыйшлі да ўлады. Толькі я не рады Няшчасцю ix... Цяпер за ix спіной Не графа цень, a Мураўёва краты. Стараліся, каб не аддаць зямлі Аратаму. А што ўзамен знайшлі? Здань шыбеніцы ў ix над галавою, А пад нагамі бездань. За сабою Яны астатніх цягнуць... Памагчы Паўстанню цяжка. Кружаць крумкачы Над полем бою. Яська, нам з табою Вядома тое!.. У глухой начы То здрада нас пільнуе, то няўдача. А час — шалёны конь — нястрымна скача. Каліноўскі расчыніў насцеж акно i зняможана сеў на каналу. Падобна на тое, што яму не хапае паветра... У пакоі паступова цямнее. З паўзмроку вырысоўваюцца галіны саду. Расхінуўшы ix, да акна набліжаецца ц ы г а н к а Села на падаконнік i не зводзіць вачэй з Каліноўскага... Але гэта ўжо не ява, а сон.
К а л і н о ў с к і
Цыганка Стэфа?.. Зноў паваражыць Прыйшла? На жаль, я звонкае манеты Не маю, каб руку пазалаціць. Як i раней, не скажаш праўды мне ты.
С т э ф а
Не Стэфа я. Мяне дарэмна з ёй Ты блытаеш. Я з табару другога. Вандроўніца. Я — неадчэпны рой Тых дум, што растрывожыла дарога.
К а л i н о ў с к i
Ты прывід... Да мяне з імглы зімы Юрась прыходзіў так.
С т э ф a
Мы не хімеры, Не прывіды, a думкі. Ты за дзверы Нас гоніш, праз акно заходзім мы. Юрась i я, мы — з аднае кібіткі, Якой кіруе час.
К а л i н о ў с к i
Чаму ж тады, Задьміўшы дзень, з'явілася сюды Ты ў вобразе знаёмай варажбіткі?
С т э ф а
Дзівак. А сам ты пад мянушкай Світкі Не вандраваў? А Яська-гаспадар, Хамовіч, Макарэвіч, камісар Чарноцкі — хто?
К а л і н о ў с к і
То прозвішчы мае.
С т э ф а
Пяць прозвішчаў, як пяць падсудных лёсаў..
К а л i н о ў с к i
Ты чуеш, недзе жаўранак пяе, Раллю ўслаўляе пад страхой нябёсаў? Пяць прозвішчаў — пяць жаўранкаў, ix ніць Не рвецца i ўначы.
С т э ф a
То запрашэнне У вечны змрок.