Выбрать главу
Няма.
Н а в е д в а л ь н і к
Шкада! Абмылі б справу. У друк мясцовы неадкладна я Аб продажы маёнтка дам аб'яву...— Вядома, граф, ад вашага імя.
С т а р ж ы ц к і
Як хочаце.
Н а в е д в а л ь н і к
Сем тысяч. Мой задатак — Для пэўнасці. Парадак ёсць парадак. Кладзе на стол пачак грошай. Выходзіць. Старжыцкі хавае грошы ў тумбачку. Дастае адтуль бутэльку рому i дзве чаркі. На парозе з'яўляецца н а г л я д ч ы к .
С т а р ж ы ц к i
Прашу на чарку!
Н а г л я д ч ы к (Нерашуча.) Граф, я пры пістолі.
С т а р ж ы ц к і
Не першы раз!.. Што новага на волі? Старжыцкі налівае чарку наглядчыку i сабе. Чокаюцца. П'юць.
Н а г л я д ч ы к
У горадзе аблавы. Ноччу, днём.
С т а р ж ы ц к і
Злавілі ваяводу?
Н а г л я д ч ы к
На свабодзе. Цяпер яго іначай у народзе Завуць.
С т а р ж ы ц к і
Ну, ну!..
Н а г л я д ч ы к
(пераходзячы на шэпт) Мяцежным каралём! Дыктатарам Літвы i Белай Pyci.
С т а р ж ы ц к і
За што такая чэсць? Н а г л я д ч ы к Не дабяруся Паняція...
С т а р ж ы ц к i
(наліваючы чаркі) Яшчэ?
Н а г л я д ч ы к
Магу.
С т а р ж ы ц к і
A ўсё ж? (Чокаюцца. Выпіваюць.)
Н а г л я д ч ы к
Закон дыктуе свой: за здраду — нож, Кінжалы ў ход пусціў...
С т а р ж ы д к і
(хмялеючы) Кароль, Дыктатар Яшчэ?
Н а г л я д ч ы к
Магу... З ног збіўся губернатар, Злуецца... Калі гэтая напасць,— Гаворыць,— пакрасуецца з паўгода, То дар абвесціць роўнасць для народа... Усе маёнткі мужыкам раздасць.
С т а р ж ы ц к i
(П'е.) Як імя караля?
Н а г л я д ч ы к
Цішэй. (П'е.) Хто знае?
С т а р ж ы ц к і
A прозвішча?
Н а г л я д ч ы к
Бог ведае адзін.
С т а р ж ы ц к i
Відаць, часцей, чым падышах жанчын, Імёны ён i прозвішчы мяняе. Н а г л я д ч ы к
То я пайду.
С т а р ж ы ц к і
Чакай.
К а п i т а н
(Уваходзячы.) Прынёс загад!
С т а р ж ы ц к i
Свабода?
К а п i т а н
Так!
С т а р ж ы ц к i
Не думайце, што рад Я навіне. (Налівае чарку каштану, потым — сабе.)
К а п i т а н
Забараняю. Досыць.
С т а р ж ы ц к і
Ах, любы капітан! Мой дом — астрог. Не сам іду, мяне адсюль выносіць Гісторыя... Нагамі за парог. Асабняк у Вільні Кабінет на другім паверсе. Гарыць камін. Каля яго, седзячы ў крэсле, вяжа Рагнеда. У крэсле насупраць яе — Віктор.
С т а р ж ы ц к і
Сябры ў бядзе. Не можна адкупіцца Ад мук сумлення. «Годзе ныць, Віктор»,— Шапчу, а ў сэрцы пуста. Я — званіца Нямая. Языкі званам віхор Павыдзіраў. Я — абабраны двор, Пастух без пугі, посуд без палуды. Заместа чарады, ля ачага Сямейнага пасу свае пакуты. А нехта кайданы там, дзе тайга, Пасе i двор мой на Беразіне, Што я прадаў, каб вольным быць, кляне... Як свішча сівер у ягоных словах!
Р а г н е д а
Беразіна!.. Мы страцілі, на жаль, Не грошы — тры вярсты бароў сасновых I больш чым тры вярсты нястрымных хваль.
С т а р ж ы ц к і
Гісторыя!.. Патокам дзён імклівых Яна падобна сёння на раку — Імчыць, нас пакідаючы ўбаку, Ад нас хавае твар у неўрадлівых Сялянскіх нівах... Некалі была Пакорлівай, цяпер грыміць: скарыся!.. Адзін свой двор я сам аддаў Марысі, Другі — турма гвалтоўна адняла, Не зняўшы з твару марадзёрскай маскі. Як не было маёнткаў — двух'з пяці!