Выбрать главу
Р а г н е д а
Жыццё пражыць — не поле перайсці.
С т а р ж ы ц к і
Яшчэ не ўсё. З чыёй, Рагнеда, ласкі Цураюцца, як чорнае чумы — Так, так! — знаёмыя майго парогa?
Р а г н е д а
Баяцца крат. Тут дзіўнага нічога Няма.
С т а р ж ы ц к i Яшчэ не ўсё. Калі з турмы Выходзіў я, рукамі капітана, Гісторыя свой ліст перадала На подпіс мне. Аж белы свет імгла Ахутала! Чытай жа. Рана, рана Нам баляваць. (Перадае ліст.) Уважліва чытай.
Р а г н е д а
Ты падпісаць павінен адрачэнне Ад мяцяжу? Для друку?
С т а р ж ы ц к і
Мне сумленне Не дазваляе цераз ганьбы край Пераступіць. Лепш ланцугом па бруку Звінець, чым бачыць сорам свой у друку. Што скажуць людзі?
Р а г н е д а
Праўда. Божа мой, Што скажуць тут? Што скажуць за мяжой? Прыкінься хворым. (Вяртае ліст.) Можа, ўсё тым часам Міне.
С т а р ж ы ц к і
Сягоння зойдуць за адказам.
Р а г н е д а
Твой следчы?
С т а р ж ы ц к і
Іншы распарадчык лёсаў. Ад Мураўёва.
Р а г н е д а
Хто?
С т а р ж ы ц к i
Палкоўнік Лосеў.
С л у г а
(уваходзячы) Да вас!
С т а р ж ы ц к i
Ну вось!
С л у г а
Купец... Па важнай справе. Р а г н е д а , прыбраўшы з крэсла вязанне, ідзе ў суседні пакой.
С т а р ж ы ц к і
Ты б мог сказаць: — Няма гаспадара... Ён — захварэў.
С л у г а
Не сцяміў.
С т а р ж ы ц к i
А пара. С л у г а выходзіць, прапускаючы ў кабінет Каліноўскага.
К а л і н о ў с к і
Граф, бачу, не чакаў. Я — па аб'яве Аб продажы Бабруйскага двара.
С т а р ж ы ц к і
(Разгублена.) Двор куплены... Атрыманы задатак... Сем тысяч.
К а л і н о ў с к і
Усяго? Куш не вялік. Мне трэба больш.
С т а р ж ы ц к i
Чарноцкі — рабаўнік? Забаўна.
К а л і н о ў с к і
Прыкусіце, граф, язык.
С т а р ж ы ц к i
Не разумею.
К а л і н о ў с к і
Я прыйшоў падатак Рэвалюцыйны з пана спаганяць.
С т а р ж ы ц к і
Не разумею... Цішыня ды гладзь На моры. Улягліся хваляванні Мінулыя, а новых — не відно.
К а л і н о ў с к і
Яшчэ судно не канула на дно, А ўжо з яго ўцякаюць спадзяванні, Як пацукі, трымаючы ў зубах Паперачкі свае аб пакаянні, Прашэнні аб не гучных ланцугах. А ці не так i графа спадзяванне За стырнавога быць на караблі Не здзейснена?.. Французы, англічане Надзей не апраўдалі. Падвялі.
С т а р ж ы ц к і
Няпраўда... Ходзіць слых аб каралі Мяцежным. Хіба гэта не надзея? Хвала таму, хто з палубы не ўцёк. Вы, часам,— не кароль?
К а л і н о ў с к і
За казначэя Я ў караля. Выкладвайце даўжок!.. Старжыцкі дастае з шуфляды стала пачак грошай, i перадае яго Каліноўскаму.
С т а р ж ы ц к і
Сем тысяч тут.
К а л і н о ў с к і
(уручаючы распіску) Нам трэба болей. Дзесяць. Наяўнымі.
С т а р ж ы ц к і
(Садзіцца за стол. Піша.) Паверце, я гатоў За крыўды незлічоныя павесіць Цара ў пятлі мужыцкай між слупоў — Каб першы слуп быў Гродняй, a другі Быў Вільняю. Сам рваў бы ланцугі Для гэтай мэты.