Выбрать главу
К а л i н o ў с к i
Для яе замала, Граф, двух слупоў. Ёй трэба, каб шугала Народная рашучасць, гнеў жывы, Каб ён на часткі рваў турэмны кратар Імперыі... Так думае дыктатар Сярмяжнай Беларусі i Літвы, А казначэй яго дае распіскі У тым.
С т a р ж ы ц к i
Ён — на кані, а пад канем — Яго даўжнік. Трымайце. (Дае Каліноўскаму запіску.) Аканом Аплоціць доўг мой падаўцу запіскі. Куды ж вы? Пачакайце.
К а л і н о ў с к і
Час ісці.
С т а р ж ы ц к i
Мне сорак год. У кожнага ў жыцці Ёсць свой палын. Цяпер, пасля астрога, Калі майго цураюцца парога, Свабода — мой палын... Сяджу адзін, Спрабую размаўляць,— калі камін Гарыць,— з гісторыяй. Не пазнае Мяне яна чамусьці, я — яе. Знаць хочаце, аб чым у нас размова?..
К а л і н о ў с к і
Не, граф. Ёй важна справа больш, чым слова. (Выходзіць.)
С т а р ж ы ц к і
Рагнеда!
Р а г н е д а
(уваходзячы) Я. Што ты хацеў сказаць?
С т а р ж ы ц к i
Я — нуль для ix! Я — дойная карова, Горш нават — шалудзівая каза. Хто б думаць мог? О не! Я прычакаю Сваёй чаргі. Тады i пагляджу, Чаго ix гонар варты, як адчаю Апошняга пяройдзе ён мяжу. Пабачу: спадзяванні ix ці — самі Яны ў тым труме стануць пацукамі. Каб так мяне зняважыць!
Р а г н е д а
Ты аб кім, Віктор? Аб чым?
С т а р ж ы ц к і
Аб чым?.. Ды ўсё аб Што дарагім было, што не збылося, Не збудзецца. Уваходзіць с л у г а .
С л у г а
Да вас палкоўнік Лосеў.
С т а р ж ы ц к і
Прасі!
С л у г а выходзіць.
Р а г н е д а
(Перад тым, як выйсці.) Віктор, ты знаеш: я чакаю Дзіця... Не забывай...
С т а р ж ы ц к і
Ідзі. Я знаю, Як мне трымацца. Госць непажаданы Цяпер не страшны мне.
Л о с е ў (уваходзячы) Вы ўсхваляваны, Шаноўны граф. Хацеў бы ведаць чым? Візітамі?
С т а р ж ы ц к і
Становішчам сваім. Няпэўнасцю.
Л о с е ў
Няпэўнасць i адмова Нам паспрыяць — сюрпрыз для Мураўёва, А за сюрпрыз — сюрпрыз: ланцуг, Сібір.
С т а р ж ы ц к i
У нас вайна, палкоўнік, а не мір. Я паспрыяю вам, i я — нябожчык: Злачынны акт! На вуліцах, на плошчах I ў друку — палітычны рэзананс, Патрэбны вам...
Л о с е ў
Не думайце за нас.
С т а р ж ы ц к i
Я за сябе... Вы ж чалавек, палкоўнік.
Л о с е ў
Я дома чалавек, а тут чыноўнік.
С т а р ж ы ц к i
Я паміж двух агнёў.
Л о с е ў
Не засталося Кінжалынчыкаў. Усе яны ў пятлі, Кінжалы ў шафах.
С т а р ж ы ц к i
Ах, палкоўнік Лосеў, Каб так!.. Яны нядаўна тут былі.
Л о с е ў
Жартуеце. Марудзіце з адказам, Забылі, хто мяне прыслаў сюды. Я вас згнаю ў астрозе з жартам разам. Дзе доказ? Доказ!
С т а р ж ы ц к i
(працягваючы распіску) Вось яго сляды.
Л о с е ў
Як прозвішча?
С т а р ж ы ц к і
Не знаю. Не пытаўся.
Л о с е ў
Рост?
С т а р ж ы ц к і
Я не мераў.
Л о с е ў
Што там?
С т а р ж ы ц к і
He прыглядаўся. Л о с е ў Узяў сем тысяч?