Выбрать главу
С т а р ж ы ц к і
Роўна. У мяне Больш не было.
Л о с е ў
За рэштаю, вядома, Ён з'явіцца сюды?
С т а р ж ы ц к i
Да аканома Майго. Маёнтак — на Беразіне.
Л о с е ў
Распіска. А пад ёй стаіць пячаць: Літоўскі камітэт. Свабода. Роўнасць.
С т а р ж ы ц к і
Грашовы дакумент.
Л о с е ў
Я захаваць Хачу для Справы гэткую каштоўнасць. Не пашкадуеце... Даю ўзамен Дазвол, паперцы гэтай раўназначны — У Гродню ехаць, падалей ад сцен Турэмных, што на твары вашым значны. Гаспадара чакае родны дом, I вольны Нёман, i сцяжынкі ў садзе.
С т а р ж ы ц к і
A ліст для друку? Подпіс пад лістом?..
Л о с е ў
(спяшаючыся) Пасля, пасля... Няхай сабе ў шуфлядзе Да лепшых дзён спакойна адпачне, Пакуль маёнтак на Беразіне Не дапаможа мне, маёй засадзе Па тонкай нітцы разматаць клубок, На віленскі натрапіць адрасок... Л о с е ў выходзіць з кабінета. Старжыцкі падкідвае паліва ў камін. Вяртаецца Р а г н е д а i займае сваё месца ў крэсле. Вяжа.
С т а р ж ы ц к і
Што новага.
Р а г н е д а
Ёсць вестка ад Гелены.
С т а р ж ы ц к і
Турботная?
Р а г н е д а
Там адбыліся змены — Марыся ёй маёнтак адпісала.
С т a р ж ы ц к i Ну што ж, ну што ж. Турбацыі тут мала.
Р а г н е д а
Марыся ў Вільню едзе. Асабняк. Належыць ёй... Ты ж ведаеш...
С т а р ж ы ц к i Так, так. Ну што ж, i гэты клопат не вялік. Нас заўтра ў Гродню паімчыць ямшчык.
Р а г н е д а
Віктор, няўжо?!
С т а р ж ы ц к i Вяртаемся назад Да дарагіх лясоў, палёў, прастораў!.. Пазбавіцца б хутчэй ад Вільні... Ад Кінжальшчыкаў, жандараў, марадзёраў. За брамай, на якой вісіць замок — Жалезны знак кандальнае эпохі, Ты будзеш зноў вязаць свае панчохі, А я разматваць змрочных дзён клубок. Напярэдадні Новага года Касцёл. Захрысны пакой. Каліноўскі i Парфіяновіч — паўстанскі камісар па Магілёўскай губерні.
К а л і н о ў с к і
Лес чорны ў снежні. Луг у снежні белы. Зіма. Дрымотны сон намнога дзён. Араты сніць мізэрныя надзелы, Якія са стала свайго прыгон, Што костку, кінуў згаладалым вёскам. Абшар дваранскі мроіцца палоскам I думкам ix спакою не дае. Тым думкам зброю даць — i стануць войскам.
П а р ф і я н о в і ч Такіх салдат нам сёння нестае!..
К а л i н о ў с к i
Пад кіраваннем белага «Аддзела» Паўстанне ў нас, як мокры хмыз гарэла. Зракліся справы, безнадзейна хворай, Прэлаты каталіцкіх кансісторый. Вернападданніцкія адрасы Падпісвае здрадлівай рукою Цару дваранства. Надышлі часы Цяжкія. Сівер агаліў лясы — Пяць тысяч інсургентаў склалі зброю.
П а р ф і я н о в і ч
A іншыя?..
К а л i н o ў с к i
Літоўскі камітэт Паспеў ім выдаць адпускны білет, Як восень — птушкам. З выраю вясною Яны да гнёздаў вернуцца назад. Пакуль жывём, для ix i наш загад Жыве. Аднак, чакаючы на гэта, Не маем права ў цёплы колер лета Мы фарбаваць халодны снегапад. Даводзіцца ўсё аднаўляць спачатку: Паролі, яўкі, апарат, пячатку. Расце графа выдаткаў, як на грэх. Збірайце грошы... Неабходны сродкі Нам, як паветра, гэтак жа, як снег Патрэбны вольным рэкам для паводкі... Рад касу Магілёва падтрымаць, А чым? Хоць горад свой, але — не блізкі. Запіска ёсць... Праз падаўца запіскі Ці зможаце тры тысячы спагнаць?
П а р ф і я н о в і ч
(беручы запіску) Маёнтак графа. На Беразіне. Знаёмы двор. Не па дарозе мне. Мяркуеце, што гэта небяспечна? На візіцёра могуць там чакаць Не грошы, a наручнікі?