Выбрать главу
Град, дзе ад смагі млеюць агуркі.
Для мёртвай глебы, што звініць, як камень, Для губ, што гінуць без вады глытка, Гатоў цябе я вычарпаць рукамі Ад верхняга да ніжняга вянка.
Ты мне патрэбна,
як вада жывая
Гадамі абцяжаранай вярбе... Але другім (ах, кніжка запісная!) Я аддаваў i аддаю цябе!
4
За спёкай — лівень,
за бядой — бяда...
Стань сонцам над палеглай збажыною! Ты падымі яе
і пяцярнёю
Падай у шасцярню малацьбіта.
Ён вымярае час па іншай мерцы, Не па начным гадзінніку свяціл — Па зорцы пяцікутнай, сцёршы з дзверцы Рабочае кабіны
жніўны пыл.
І загаворыць зорка польнай працы З далёкай зоркай той, якую ў бой Нёс бацька, дзед яго, а можа, прадзед, Па цаліне, тады яшчэ пустой.
Вагой крыві тут вымяралі страты З адвечнай марай аб вазе зярнят. Іх бой — твой бой,
хоць жне не аўтамат,
А косяць i малоцяць не гарматы.
Цяжкі наш хлеб. Ад лёсу не прасі ты Лягчэйшага. Лягчэйшага — няма. Бязмежны стэп прасеяўшы праз сіта Душы, ты хлебам можаш стаць сама.
Хай хмары ходзяць нізка, вечар блізка, А восень лісце гоніць з гаю ў гай, Як пахне хлеб!.. Ах, запісная кніжка, Кладу цябе на стол, як каравай!
5
Магчыма, ты жадаеш быць ракетай, Бязважкай стаць?..
Я знаю, караблю
Не церпіцца з касмічнай кропкі гэтай Зірнуць староннім вокам на зямлю.
Але навошта нам ляцець з табою На пошукі бязважкасці, калі Мы перад непрытульнасцю зямною Сваю бязважкасць чуем на Зямлі. О, колькі бед —
галодных, босых, голых —
Па свеце ходзіць! Як пакінуць іх? Яны яшчэ не адляцелі з кола Нямых i неабжытых гнёзд маіх.
Я не жадаю ім галечы чорнай, Я так скажу, калі настане час: «Ляціце, дзеці памяці маторнай I зрокавай! Я адпускаю вас. Я хлебам вас сустрэў каля парога I не кішэннай дробяззю манет Правёў за свой парог. Каля другога — Я ўжо не гаспадар. Ляціце ў свет!»
Ляціце ў свет!..
Ах, кніжка запісная,
Пакуль жыву, жыві i ты са мной. Чым будзеш заўтра — сам яшчэ не знаю... Адно прашу: будзь кніжкай запісной!
Іменем свабоды
Гавораць, далёка ад Мінска да Чылі. Няпраўда! Я ў гэта не веру зусім,— Калі аўтаматы Альендэ прашылі, Прайшлася чарга i па сэрцы маім.
Як Пабла Неруду свабода хавала, То кідала жменькі з крывавай зямлёй, Пад гукі адважнага «Інтэрнацыянала», У сэрца маё, а не ў ямку з труной.
А як пачалі паляваць генералы — І трапіў Луіс Карвалан у бяду, Шаптаў я штоноч: «Сакратар Генеральны, Не дайся, трымайся, я выйсце знайду.
З табою, таварыш, ні даль акіяна Мяне не разлучыць, ні краты ў акне...» Схапілі, за краты вядуць Карвалана, Штурхаюць, штурхаючы ў грудзі мяне.
Я слова трымаю сваё, як заўсёды, Я побач іду з ім, i я гавару: Прэч рукі, забойцы! Я імем свабоды Ад камер турэмных ключы падбяру.
Далёка да Чылі. Ці дойдзе адвага? Далёка! Але не для сэрца майго: Учора яно — папялішча Сант'яга, А заўтра — паходная песня яго.
МОЙ НОВЫ ГОД
1
Як не зайздросціць тым, хто нараджаецца Пад Новы год? Для іх пячэ пірог Сама Зямля. Чарговы свой парог, Каб ix вітаць,— пераступіць спяшаецца.
Яна ім першым адчыняе весніцы, I, каб магла, спыніла б час для ix. А толькі ён i кружыцца, i свеціцца, І запрашае ў карагод другіх.
Няспынным рухам каляндарны век яго Узгоднены з Зямлі календаром. I кожны новы дзень яе
для некага