Выбрать главу
К а л і н о ў с к і
(прыслухоўваючыся) Я чую стук.
М а р ы с ь к а
Аблава!
К а л і н о ў с к і
(апранаючы паліто) Не бойся. Адчыняй.
М а р ы с ь к а
Не адчыню!
К а л i н о ў с к i
Я праз акно — на дах. Не ўпершыню!
К а л і н о ў с к і вылез на дах, прычыніў за сабой акно. Запаліўшы свечку,
М а р ы с ь к a ідзе на грукат, які не змаўкае на ніжнім паверсе асабняка. Вяртаецца ў суправаджэнні жандарскага а ф i ц э р а. К а п i т а н а.
М а р ы с ь к а
Праходзьце. Не чакала.
К а п i т а н
З Новым годам Вітаць Марыю Юр'еўну я рад!
М а р ы с ь к а
I не адзін, як бачу, а са ўзводам...
К а п i т а н
Дарэмны страх. Я адпусціў салдат. Нядаўна я мужчынскі бачыў профіль На шкле акна. Хто гэта?
М а р ы с ь к а
Мефістофель, Напэўна.
К а п i т а н
Дзе ж ён?
М а р ы с ь к а
Знік праз дымаход. То першы цуд яго на Новы год.
К а п i т а н
Адказ хоць i містычны, але шчыры. Ды я не стану вобыск учыняць.
М а р ы с ь к а
Чаму ж?
К а п i т а н
Мне не выгодна цуд штурхаць На шлях, які канчаецца ў Сібіры, А пачынаецца раней — з турмы... Папераджаю, што шукаем мы Дыктатара Літвы i Беларусі. Так. Ён жа — Каліноўскі... Спадзяюся, Астрог Марыю Юр'еўну міне. За вас баюся... Пасвяціце мне!
М а р ы с ь к а вядзе капітана па выхад.
К а с т у с ь паказаўся ў акне. Адчыніў яго, саскочыў з падаконніка. Сеў каля каміна. Увайшла М а р ы с ь к а .
М а р ы с ь к а
А ты ўжо тут?
К а л і н о ў с к і
Азяб. Вярнуўся з даху, Што з полюса.
М а р ы с ь к а
Дрыжыш?
К а л і н о ў с к і
Але, дрыжу Ад холаду.
М а р ы с ь к а
I я дрыжу... Ад страху... Нам трэба ехаць. Ехаць за мяжу! Нам трэба ашукаць абавязкова Яе...
К а л i н о ў с к i Kaгo?
М а р ы с ь к а
Бяззубую каргу, Якая зноў махнуць касой гатова. Паедзем. Не пярэч.
К а л і н о ў с к і
Я не магу. Не маю права.
М а р ы с ь к а
Гэта канчаткова?
К а л і н о ў с к і
Але.
М а р ы с ь к а
Сагрэўся?
К а л i н о ў с к i Не.
М а р ы с ь к а
Што ж!.. Чаркай рому Сагрэем, Яська, кроў... Тут недзе ром Пакінуў граф... Памінкі па Арцёму Нам трэба справіць.
К а л і н о ў с к і
Як?.. Памёр Арцём?..
М а р ы с ь к а
Паўстанцы пакаралі... Так, мінула Сягоння сорак дзён... Спіць, дзе заснула Яго Мальвіна непрабудным сном. Яна мяне калісьці малаком, Як я маленькаю была, карміла. Далёкая, забытая магіла!.. Арцём, калі ад кулі паміраў, То мне i ўсёй радні сваёй жадаў Жыць доўга, не спяшацца з дамавінай Так i сказаў: — Чым будзеце радзей Вы засяляць клады мае з Мальвінай, Тым будзе нам з ёй спачываць лягчэй..
К а л і н о ў с к і
За што ж яго?
М а р ы с ь к а
Гаўрылава... салдата, Каб ён не трапіў сотніку ў палон, Арцём схаваў, пашкадаваў, як брата. Памянем жа! Мінула сорак дзён. (Моўчкі выпіваюць.) Ах, Яська, Яська, дарагі мой госць, Любіў Яцына паўтараць, бывала.
К а л і н о ў с к і
Але, любіў... Чаму ты не сказала Адразу мне?
М а р ы с ь к а
Бо Яську шкадавала. Цяпер кажу. Знай праўду ўсю, як ёсць. Мне Яську шкода. Караля не шкода!.. За ўладу ён усіх панішчыць рад.