Выбрать главу
кім жа быць тады?
Не бойся слова гучнага — прарок! — Прарок не бога — праўды слых i зрок.
10
Ратуй людзей з бяды ліхой,
ix душы
На гвалт i на адчай не пакідай, Ты радасць ім нясі, сабе — адчай, Ім — волю, гвалт — сабе, ты духам дужы. Ідзі, вяшчун, па моры, як па сушы, Калі пакліча да сябе сляза Пякучая.
Над прорвай па канаце
Ідзі туды, як па лязе нажа. Крычы: «Ўставайце!» Не кажы: «Канайце!» Аб мёртвых дбай, шануй дамоўкі ix, З сям'ёю продкаў не жыві ў разладзе, Іх больш, чым нас, іх большасць на парадзе, На пераклічцы мёртвых i жывых. Яны — мінулы час у новым часе.
I гарады ў вялікіх гарадах, Што будаваліся на іх касцях. Ты, як нашчадак іх, за ўсё ў адказе: За сёлы ў сёлах i за час у часе. Хай зрок не спіць, трывожным рог гучыць — Ты сам гарыш, калі Зямля гарыць!..» Штодзённай прыналежнасцю святой Да спраў людскіх
паэзія паліла
Яго... I, спапяліўшы, запрасіла I пасяліла ў дом высокі свой.
11
Ён пры жыцці быў крытыкам суровым Сваім.
Ты песням падаваў руку,
Дзе пачуццё было невыпадковым,
З непазычанай думкай у радку.
Яго дзялянка ўсім відна цяпер: На ёй прыкметных дат і вех нямала, Якія, апрача дзяржаўных мер, Ягонай музы моц замацавала.
Дзве кузні, дзве вяхі дзялянкі той: Адна — Урал, кіпіць у строфах чулых, Другая кузня,
шлях Варшаўскі мой,—
Зямлячка наша, памяць дзён мінулых. Аднак ад курнай кузні каваля, Што чорнай бляхай ад агню абшыта, Да рудных гор —
яшчэ не ўся зямля,
Што гм раскарчавача i абжыта. Яшчэ — i ўтаймаванне Ангары, Тратыл, што грудзі рве надрэчным скалам, Зямля шляхоў, якая ад зары I да зары спявае пад металам. А там, а там — яшчэ за даллю даль, За даллю даль, як шпал бясконцы шэраг.
А там i даль — апошняя, на жаль, — Запоўнены таварышамі бераг...
12
Варшаўскі шлях!
На ростанях тваіх,
Падобных з вышыні на васьмінога, Стаіць бажок у ролі сувязнога Юдолі грэшнай i нябёс святых. Ён не такі ўжо страшны для паклонаў, Ён не такі ўжо лекар ад тугі Цяпер, калі нізрынуты багі З крыжоў сваіх, З бажніц былых, з амбонаў. Займаючы дарожныя пасты, Яшчэ не пакідаючы каплічкі, Яшчэ распяццем свенцячы крынічкі, Не знае ён, што бог не ён, а ты. Часовы ён.
Ты ж вечны i нязменны
Душ сувязны. Ты, як само жыццё, Імчыш, змяніўшы толькі пакрыццё — Парог пясчаны на парог каменны. Ты лечыш раны, суцішаеш боль, Надзеяй апаясваеш, дарога, Ты шар зямны. Таму дазволь, дазволь Звяртацца да цябе, а не да бога. Мне крыўдна за пакутную юдоль, За тысячагадовыя скрыжалі, За тых, што на магільных камянях Свет замагільны домам называлі...
13
Не веру я ў той вечны дом, мой шлях! Я падарожны, як i ўсе, бясспрэчна, Хай немагчыма, але вечна, вечна Быць я хацеў бы
у цябе ў гасцях.
Я знаю, каб памёршыя знайшлі Зваротную дарогу ў свет зялёны, То адбівалі б толькі ёй паклоны, Маліліся б шляхам сваёй зямлі. Зямля для ўсіх, хто там, Для ўсіх, хто тут,— Адзіная сапраўднасць i бясспрэчнасць, I ёй адной — ix вечнасць i нявечнасць...
Яна адзін для ўсіх вышэйшы суд. Мінецца ўсё: пустая слава, мода, I застанецца толькі сэнс адзін Тых слоў, каторым саладзей ад мёду Банкетнага быў палявы палын. На брустверы акопа, на зямлянцы Ён рос i там — дзе праца рве карчы.