Выбрать главу
Чайкі спяць у зламаным чароце, Зорку ловіць галодны шчупак. Я на Нарач гляджу на самоце, А расстацца няможна ніяк
З гэтым зорным блакітным прасторам, З гэтым водарам роснай травы, Дзе згасаюць світальныя зоры I мільгае агеньчык жывы.
Нарач, мы расстаёмся з табою Каля чорных рыбацкіх чаўноў I, магчыма, пад рокат прыбою Неўзабаве сустрэнемся зноў.

Снег

Ляціць, як i ў дзяцінстве, снег, Але не растае на скронях, Чуваць у змроку санак бег, Курыцца белы пыл на конях.
Такая ціхая зіма! Такое белае улонне! Сцюдзёна, але ты сама Пад снег падставіла далоні.
Ссівелі хвоі. Я i ты Ідзём да незнаёмай вёскі, Рыпяць у замеці платы, Як даўняй песні адгалоскі.
Я галаву ніжэй хілю, Каб разглядзець вачэй прадонні, Сняжынкі вуснамі лаўлю З тваёй ружовае далоні.

Лебядзіны крык

Знікае возера ў тумане, I толькі лебядзіны крык У сэрцы будзіць хваляванне, Хоць хвалявацца я адвык.
Адхваляваўся, адбалела Зачараваная душа, Хоць з перабоямі, нясмела, А сэрца б'ецца, як спярша
У незабытай роднай хаце Пры развітанні назаўжды, Калі я толькі траціў, траціў Даўно знаёмыя сляды
Маіх сяброў i самых блізкіх, Што пазавейвала зіма. Няма над імі абеліскаў, I нават могілкаў няма.
Відаць, апошні i адзіны Я завяршаю свой віток, I будзе песняй лебядзінай Мой недапісаны радок..

У завею

А мы былі з табою, як адна Ў пакутах непадзельная істота, Шапталіся таемна давідна, I казкаю здавалася пяшчота.
Нас развялі нягоды i гады, I кожны паасобку цягне лямку. Цябе я ўрэшце адшукаў, а ты Перада мною зачыніла брамку.
На дахі навагодні снег ляціць, Гайдаецца i кружыцца паволі, А прорву i яму не загаціць I не вярнуць мінулае ніколі.
За ноч завея замяла сляды, Каб сцежку болей не шукаць сюды.

Добрае слова

Мяне i лаялі, i дакаралі, Чыталі павучэнні i маралі, Ламалі у няроўнай барацьбе I так паклёпамі маралі, Што быў не рады сам сабе.
Адзін нягоднік распускае плётку, Другі, глядзіш, хапае ўжо за глотку, I пачынае сумнявацца друг,— Ca мною ён не ходзіць на праходку, I ўжо здаецца, што замкнуўся круг.
Сам пачынаеш гаварыць з сабою, У рэбры сэрца стукае слабое, На сонцы вочы засцілае змрок. Здаецца, нехта ходзіць за табою I пацяшаецца знарок.
Прыдуманая плётка адмыслова Мяне, нібыта выракам суровым, Кудысьці гоніць ад сваіх дзвярэй... А вы мяне суцешце добрым словам, I я зраблюся ў сто разоў дабрэй.

Нечаканасць

Заходзіць сонца ў золаце i ў дыме За дахі, за вішнёвыя сады, I белай павуцінкаю над імі Знікаюць рэактыўныя сляды.
Такі спакой. Hi ветрыку, ні гуку, Яшчэ апошні зіхаціць прамень, Здаецца, не прарочыць ён разлуку Hi гэтай ноччу, ні ў наступны дзень.
Ды нечакана заваліла хмара Блакіт i чырвань i ў зеніт плыве. Усё стаілася, і, быццам кара, Ударыў град i лівень па траве.
Гудуць струмені ў лапушыстым вецці, Сячэ лісты песпадзяваны град, A i ў залеву недзе сонца свеціць I заўтра зранку вернецца назад,
I будуць зноў блакіт i пазалота, I будзе сонцу радавацца свет, I тонкай павуцінкай самалёты У небе пракладуць ружовы след.
Я i ў такую непагадзь заўсёды Чакаю самай яснае пагоды.

Людзі

Мае браты i сёстры — людзі, Я гавару вам: «Добры дзень. Хай кожны дзень шчаслівы будзе, А змрочны знікне, быццам цепь».