Выбрать главу
I след яе адразу знік На заімглёным небакраі, Не замаўкаў над намі крык Начное крумкачынай зграі. Вязуць. Не ведаю куды, I так прыспешваюць таропка. Няўжо у дваццаць тры гады Лёс i на мне паставіў кропку?
Вязуць па вуліцах пустых, Я не ў сваёй, a ў ix уладзе. Мутнее зрок, тупее слых, У думках — поўнае бязладдзе, Не мог тады я зразумець Той таямнічае работы, Што будуць дваццаць год рыпець I па душы таптацца боты.
Як толькі ўспомню чорны год I ноччу страчаную волю, Астудзіць спёка, быццам лёд, Завея апячэ да болю. Дажыў я ўсё ж да сівізны, Як ні ламалі, ні малолі, А вось сябры маёй вясны Дамоў не вернуцца ніколі.
За імі спалены масты, I сцежка даўняя глушэе, Крышталь адвечнай мерзлаты Аздобіў брацкую траншэю. Яе карэнні аплялі I дол сціскае невыносны. Каторы год на той зямлі Гайдаюцца над імі сосны.
А я жыву. I вось ізноў Гляджу, як з клёна лісце льецца. Паклічу ў госці ўсіх сяброў, Хоць i ніхто не азавецца. Пабачылі б яны хаця Наш новы дзень, i свет зялёны, I вернутыя з забыцця Святых пакутнікаў імёны.

Страчаная маладосць

Я шукаю цябе, маладосць, Я гукаю цябе, маладосць. Дзе ты ёсць? Дзе ты ёсць? Маладосць адказала: «Заляцеў ты ў сіло, I таму маладосці ў цябе не было. Юнаком згаладалым З палескіх дарог Пехатою прыйшоў I прабіцца ты змог Да натхнёнай работы, Да шчырых сяброў, Аж кіпела у жылах юначая кроў, Ды на ўзлёце цябе Захліснула сіло. I таму маладосці ў цябе не было. Незваротную сцежку Да роднае хаты Засланілі надоўга Іржавыя краты. У вялікім натоўпе ты быў адзінокі... Замаўкалі штодзённа пакутнікаў крокі. Ты ў дарозе лічыў За вялікае шчасце Не прыстаць, не спыніцца, Каб толькі не ўпасці, Дапаўзці да парогa, Зваліцца на нары I яшчэ ўратавацца Ад новае кары. Ты пачаў забываць, Кім ты быў, хто ты ёсць, Як цябе абмінула твая маладосць. Ты не бачыў радні, Hi вясновых садоў Дзевятнаццаць гадоў, Дзевятнаццаць гадоў! I таму адзінокі, Стамлёны, нясмелы Ты з юнацтва вярнуўся Дамоў пасівелы. Вочы засцілі слёзы, Завея i дым. Кім ты толькі ні быў? Ды не быў маладым. Мабыць, добра цяпер I самому відно: Маладыя цябе перагналі даўно. Нават будні для ix — урачыстыя святы, A здабыткі твае Больш падобны на страты. Адыходзяць усе, як часовыя госці. Нe шукай i дарэмна пе кліч маладосці. Паглядзі: падрастае надзейная змена. Ты шчаслівы, што век дажываеш сумленна».

Згаслыя свечкі

Звалілася бяда, нібыта камень: Мяне мой друг пакінуў без сяброў, I мне здалося,— белымі вянкамі Укрылася спакойнае Дняпро.
Нa Беларусі — яблыневы снежань, I салавей спакою не дае, Дзяўчаты на пясчаных узбярэжжах Спяваюць песні першыя твае.
На Беларусі — месячный ночы Засыплюць срэбрам цёмныя сады, A маці i варожыць, i прарочыць, Што сын з выгнання прыйдзе малады.
Ёй кожнай ноччу мроіцца i сніцца, Што праз завеі i здзічэлы лес Праб'ецца i паціху ў аканіцу Пастукаецца сын яе Алесь.
Каторы год не спіць, i мроіць маці, I чуе крокі сына ля акна, Каторы год у апусцелай хаце I днём i ноччу журыцца яна.
Але ніхто не скажа ёй ніколі, Што ў тую ноч, калі прысніўся сын, Калі душа заходзілася болем, Яго хавалі каля трох асін.
У гушчары тайгі без дамавіны, Засыпаны зямлёю назаўжды, I толькі з адзінокае рабіны Сцякалі кроплі дажджавой вады.
Шуміць тайга над братняю магілай, I слёз няма, i не хапае сіл Злічыць усё, што Беларусь згубіла, Стаптаных лёсаў i зламаных крыл.
I я, магчыма, следам за сябрамі Пакіну свой барак без забарон, I нехта пажартуе каля брамы: — На «волю» едзе з біркаю i ён.