Выбрать главу
Дзяўчаты заспяваюць на купалле, Русалка карагоды павядзе, I там, дзе слёзы матчыны упалі, Патухнуць нашы свечкі на вадзе.
19.IX.1942

На вогнішчы сумлення

Я спальваю сябе штодня Пакутамі i хваляваннем, I памагае мне радня Наблізіць дату развітання.
Упарты, быццам Авакум, Пакутую за ўсе пакуты, За крывадушны гулкі тлум, За кроплі горкае атруты,
Не за сябе, а за другіх, За самых блізкіх i далёкіх, За незваротных дарагіх, За кінутых i адзінокіх.
О, як душа мая баліць, Як сэрца стомленае ные, Што мне грахі не замаліць Hi ўласныя i ні чужыя.
Знясілены ад горкіх дум, Гатовы ўпасці на калені I дагарэць, як Авакум, На вогнішчы свайго сумлення.

Прагноз

Сіноптыкі прадказваюць надвор'е, Дакладна часам, часам неўпапад: То раптам Грузію, то Чарнамор'е Заваліць снег або златошыць град.
I я прагнозы ўсе свае узважу, Ды не магу прадбачыць аднаго, Што ўвечары ці раніцай пакажа Барометр у начальніка майго.
Як толькі распагодзіцца, знянацку Прысніцца птушка з вогненным пяром, А прахаплюся, страчу, быццам цацку, Калі захмарыць, калі грымне гром.
Пакуль вясна i ясная пагода I сонца узыходзіць у пару, Жыву бядой i радасцю народа I, што падумаў, тое гавару.

Век

Незразумелы наш трывожны век, Круты, неўраўнаважаны, кароткі, Што ледзьве паспявае чалавек Агледзецца, дзе страты, дзе знаходкі.
Мільгаюць ночы, дзень за днём ляціць, Знікае век у бездані сусвету. Няўжо камусьці ўдасца скараціць Дваццаты век i даканаць планету?
Не, сіл яшчэ i розуму стае, I чалавецтва з кожным днём сталее, Каб юныя сучаснікі мае Сустрэліся з каметаю Галея.
Каб далячынь нязведаных дарог Адкрылася i прывяла дадому, Каб чалавека чалавек бярог I век не скарачаў адзін другому.

Сарваны паром

Адгула навальніца, A кроплі звіняць, I коціцца водгулле грому. Віруе рака, I ніяк не суняць Сарванага бурай парому.
Скруціўся іржою пасечаны трос, Раве i бушуе паводка, I мой нешчаслівы гайдаецца лёс, Нібыта дзіравая лодка.
Прыстану на бераг Ці знікну ў віры Адзін у такую нягоду. Забудзе радня I былыя сябры, Не будзе ні племя, Hi роду.
Усімі забыты, У змроку лячу На хісткім сарваным пароме. Hi знічкі, Ні гуку. Туман уваччу, Пагібель чакае на строме.
Знікаюць у памяці. Сцежкі мае, Сівеюць зялёныя травы. Душа ледзянее, I сэрца здае, I ўжо не відно пераправы.
У прорву імчыцца сарваны паром, Усё засланіла трывога, Ды бліснула раптам Далёкім святлом: «Трымайся! Ідзе дапамога!»

Бальшавікі

За новы лад, за рэвалюцыю Крывёй пісалі рэзалюцыю, Не на гады, а на вякі, Сапраўдныя бальшавікі. Яны на Лену ў кайданах Цярністы церабілі шлях, Яны за Праўду паміралі У Аляксандраўскім цэнтрале. Няскораныя ў барацьбе, Яны не дбалі пра сябе, Ішлі на бой за свой народ I не чакалі ўзнагарод. З галоднымі бальшавікі Дзялілі посныя пайкі, Усё рабілі, што маглі, Таму ў баях перамаглі I на скрыжалях рэвалюцыі Крывёй пісалі рэзалюцыі, Як нам наказ, як запавет, Каб пазайздросціў цэлы свет. I вось настаў праверкі час, Ці кожны выканаў наказ.

Упэўненасць

На собраньи целый день сидела:

То голосовала, то лгала.

Как я от тоски не поседела?

Как я от стыда не умерла?